Не забірай жыцьцё!
2009 06/11
Памяць продкаў пад забаронаю, Вілейка

Памінаньне продкаў - пад забаронаю

Прысуд вілейскім актывістам пакінулі бязь зьменаў.

6 лістападу Менскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёну Аляксея Сюдака, Уладзімера Малерчука й Алеся Наркевіча.

«Па сутнасьці, нас зноў абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталяваньня крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок», — паведаміў Малярчук.

Такім чынам, рашэньне суда Вілейскага раёну ад 8 кастрычніку застаецца ў сіле. Паводле яго, Аляксей Сюдак і Уладзімер Малярчук былі аштрафаваныя на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў рублёў), а Алесь Наркевіч — на 20 базавых велічыняў (700 тысячаў рублёў).

Крыжы ў памяць гэроя Беларусі Расьціслава Лапіцкага ды ўсіх ахвяраў рэпрэсыяў вілейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. 9 верасьня іх асьвяціў сьвятар праваслаўнай царквы, а наступнага дня крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовае ўлады. У сувязі з гэтым актывісты 15 верасьня зьвярнуліся з заяваю у райадзьдзел міліцыі. Скарга засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасьня, участковы міліцыянт Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікоў адміністрацыйныя пратаколы за быццам бы несанкцыяваны мітынг.

Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасьня 1928 году ў сям’і праваслаўнага сьвятара ў вёсцы Касута (сёньня – Вілейскі раён). У 1948—1949 гадах стварыў у Смаргоньскім і Мядзельскім раёнах антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю моладзі. Арганізацыя выдавала антыбальшавіцкія й антысталінскія ўлёткі. Неўзабаве яе выкрылі, а яе сябры, у тым ліку непаўнагадовыя, атрымалі розныя тэрміны лягероў. Расьціслаў Лапіцкі як галоўны арганізатар быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Расстраляны 28 кастрычніку 1950 году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Приговор вилейским активистам оставили без изменения.

6 ноября Минский областной суд не удовлетворил жалобы активистов демократического движения с Вилейского района Алексея Сюдака, Владимира Малерчука и Алеся Наркевича.

«По сути, нас снова обвинили в проведения несанкционированного митинга во время установки крестов на место расстрэла активиста беларуского антисоветского сопротивления Ростислава Лапицкого в лесу около деревни Красный Бережок», — сообщил Малярчук.

Таким образом, решение суда Вилейского района от 8 октября остается в силе. Согласно ему, Алексей Сюдак и Владимир Малярчук были оштрафованы на 30 базовых величин (1 миллион 50 тысяч рублей), а Александр Наркевич — на 20 базовых величин (700 тысяч рублей).

Кресты в память героя Беларуси Ростислава Лапицкого и всех жертв репрессий вилейские активисты установили 1 сентября. 9 сентября их осветил священник православной церкви, а следующего дня кресты уничтожили представители местной власти. В связи с этим активисты 15 сентября обратились с заявлением в райотдел милиции. Жалоба осталась без ответа, а через три дни, 19 сентября, участковый милиционер Николай Мячков оформил на заявителей административные протоколы за вроде бы несанкционированный митинг.

Ростислав Лапицкий родился 9 сентября 1928 года в сем’е православного священника в деревне Касута (сегодня – Вилейский район). В 1948—1949 годах создал в Смаргонском и Мядельском районах антибольшевистскую подпольную организацию молодежи. Организация выдавала антибольшевистские и антисталинские листовки. Вскоре её раскрыли, а её члены, в том числе несовершеннолетние, получили разные сроки лагерей. Ростислав Лапицкий как главный организатор был присужден к смертной казни. Расстрелянный 28 октября 1950 года.

Паводле “Радыё Свабода”,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>