2009 05/11
Leanid Sudalenka, Gomel

Leanid Sudalenka, Gomel

Штогод, 10 сьнежня сусьветная супольнасьць адзначае знамянальную падзею – прыняцьцё Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку (УДПЧ), у якой знайшлі адлюстраваньне ўсеагульныя правы чалавеку для ўсіх і для кожнага, выкладзеныя й гарантуюцца такія прынцыпы, як унівэрсальнасьць, узаемазалежнасьць і непадзельнасьць правоў чалавеку, роўнасьць і недыскрымінацыя.

Ва ўшанаваньне гэтай важнай падзеі Гомельскае гарадзкое адзьдзяленьне рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Праўная ініцыятыва” абвяшчае конкурс творчых работ на тэму “Усеагульная дэклярацыя правоў чалавеку ў маім жыцьці” сярод студэнцкай моладзі Гомелю, які закліканы садзейнічаць ва ўмацаваньні павагі да правоў і свабодаў чалавеку ў Беларусі.

Задачамі Конкурсу зьяўляюцца прыцягненьне ўвагі навучэнкі моладзі да правоў і асноўных свабодаў чалавеку, мэханізмаў абароны правоў чалавеку; фармаваньне адэкватнага прадстаўленьня аб дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў; уцягваньне моладзі ў працу праваабарончых арганізацыяў.
На Конкурс прыймаюцца творчыя работы студэнтаў, якія сьцьвярджаюць прынцыпы павагі да правоў і свабодаў чалавеку, унівэрсальныя агульначалавечыя каштоўнасьці, зафіксаваныя ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку ды іншых міжнародных і беларускіх дакумэнтах.

Работы павінны адлюстроўваць сучасныя прадстаўленьні аб правах і свабодах чалавеку, мэханізмах іхнае абароны, сувязь з задачамі пабудовы праўнай дзяржавы й фармаваньня грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Асабліва вітаюцца работы, якія аналізуюць дзейнасьць дзяржаўных і няўрадавых праваабарончых арганізацыяў па абароне правоў чалавеку.

Праца павінна ўяўляць самастойны ўнёсак па абраным аспэкце абароны парвоў чалавеку і павінна мець прапановы па прасоўваньні правоў чалавеку ў Беларусі. Форма працы вольная (даклады, рэфэраты, эсэ і т. п.). Аб’ём пісьмовае працы павінен быць ня больш 10 старонак машынапіснага тэксту. Праца абавязкова павінна суправаджацца вэрсыяй на электронных нозьбітах. Усе матэрыялы павінны быць выкананыя на беларускай альбо рускай мовах. Работы, прадстаўленыя на Конкурс, вяртаньню не падлягаюць, рэцэнзыі аўтарам не высылаюцца.

Матэрыялы накіроўваюцца з пазнакаю “Конкурс “Правы чалавеку” па адрэсе: 246003, г. Гомель, а/я-28 у тэрмін да 10 сьнежня 2009 года.

Пераможцамі Конкурсу будуць удзельнікі, якія занялі першае, другое й трэцяе месца. Цырымонія ўзнагароджаньня будзе праходзіць публічна ў офісе ГГО РОО “Праўная ініцыятыва”. Пераможцы атрымаюць кампакт-кружэлкі “Інтэрактыўная праваабарончая энцыкляпэдыя” і чатырохтомнік “Правы чалавеку”.

Па ўсіх пытаньнях можна зьвяртацца да старшыні ГГО РОО “Праўная ініцыятыва” Леаніду Судаленкі (e-mail: sudalenko@mail.ru, тэл/факс: 71-71-09, тэл.маб: (029) 654-70-11).

Арганізатары накіравалі офіцыйны ліст рэктару Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны з просьбай давесьці да студэнтаў інфармацыю аб абвешчаным конкурсе творчых прац з апісаньнем сутнасьці й ўмоваў конкурсу ў далучаным паведамленьні да гэтага ліста. Аналягічны ліст быў скіраваны і ў рэдакцыю абласной газеты “Гомельская праўда”.

Праваабаронцы такім чынам у чарговы раз імкнуцца прыцягнуць увагу жыхароў Гомелю да значнасьці Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку, да значнасьци іхнага веданьня й выкананьня на практыцы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ГГО РОО «Правовая инициатива» объявляет конкурс, посвященный Всеобщей декларации прав человека.

Ежегодно, 10 декабря мировое сообщество отмечает знаменательное событие – принятие Всеобщей декларации прав человека (ВДПЧ), в которой нашли отражение всеобщие права человека для всех и для каждого, изложены и гарантируются такие принципы, как универсальность, взаимозависимость и неделимость прав человека, равенство и недискриминация.

В ознаменование этого важного события Гомельское городское отделение республиканского общественного объединения «Правовая инициатива» объявляет конкурс творческих работ на тему «Всеобщая декларация прав человека в моей жизни» среди студенческой молодежи Гомеля, который призван содействовать укреплению уважения к правам и свободам человека в Беларуси.

Задачами Конкурса являются привлечение внимания учащейся молодежи к правам и основным свободам человека, механизмам защиты прав человека; формирование адекватного представления о деятельности правозащитных организаций; вовлечение молодежи в работу правозащитных организаций.

На Конкурс принимаются творческие работы студентов, утверждающие принципы уважения к правам и свободам человека, универсальным общечеловеческим ценностям, зафиксированные во Всеобщей декларации прав человека и других международных и белорусских документах.

Работа должны отражать современные представления о правах и свободах человека, механизмах их защиты, связь с задачами построения правового государства и формирования гражданского общества в Беларуси. Особо приветствуются работы, анализирующие деятельность государственных и неправительственных правозащитных организаций по защите прав человека.

Работа должна представлять самостоятельное изложение по избранному аспекту защиты прав человека и должна иметь предложения по продвижению прав человека в Беларуси. Форма работы свободная (доклады, рефераты, эссе и т.п.). Объем письменной работы должен быть не более 10 страниц машинописного текста. Работа обязательно должна сопровождаться версией на электронных носителях. Все материалы должны быть выполнены на белорусском или русском языках. Работы, представленные на Конкурс, возврату не подлежат, рецензии авторам не высылаются.

Материалы направляются с пометкой “Конкурс “Права человека” по адресу: 246003, г. Гомель, а/я-28 в срок до 10 декабря 2009 года.

Победителями Конкурса будут участники, занявшие первое, второе и третье место. Церемония награждения будет проходить публично в офисе ГГО РОО «Правовая инициатива». Победители получат компакт-диски «Интерактивная правозащитная энциклопедия» и четырехтомник сборника «Права человека».

По всем вопросам можно обращаться к председателю ГГО РОО «Правовая инициатива» Леониду Судаленко (e-mail: sudalenko@mail.ru, тел/факс: 71-71-09, тел.моб: (029) 654-70-11).

Организаторы направили официальнае письмо ректору Гомельского университета имени Ф.Скорины с просьбой довести до студентов информацию об объявленном конкурсе творческих работ с описанием существа и условий конкурса в приложенном сообщении к этому письму. Аналогичное письмо было направлено и в редакцию областной газеты “Гомельская правда”.

Правозащитники таким образом в очередной раз стремятся привлечь внимание жителей Гомеля к значимости Всеобщей декларации прав человека, к значимости их знания и соблюдения на практике.

Ліст да кіраўніцтва Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны
Ліст рэктару Гмельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны

Паводле арганізацыі “Праўная Ініцыятыва”, Гомель.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

One thought on “Праваабарончая арганізацыя абвясьціла конкурс, прысьвечаны Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку”

  1. Ales` Volny says:

    Дякуй арганізатарам!

    Вельмі карысная, актуальная для любой краіны ініцыятыва …

    Асабліва – для цяперашняе Беларусі …

    Будзьма!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>