2009 09/11
Мікалай Гаўрыленка, Лельчыцы

Мікалай Гаўрыленка, Лельчыцы

Праваабаронцу Леаніду Сьвеціку беларускі суд прысудзіў штраф памерам каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў (гэта каля 12 тысячаў даляраў). Прысуд вынесены за тое, што маўляў ён разсылаў розным жыхарам гораду Віцебску лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Рускае Нацыянальнае Адзінства”. Але кожны добрасумленны чалавек у Віцебску, знаёмы з сутнасьцю пытаньня, скажа Вам, што спадар Сьвецік зрабіць гэтага ніяк ня мог, хоць бы нават таму, што сам аказваў юрыдычную дапамогу ўсім людзям, хто атрымліваў па пошце такія лісты.

Пасьля вынясеньня прысуду праваабаронцы, стала ўсім добра ясна, што заплаціць фантастычны па любых мерках штраф Леанід Сьвецік ня ў стане. Гэта акалічнасьць робіць рэальнай пагрозу ператварэньня нявіннага чалавека ды яго сям’і ў бамжоў, паколькі адзіная маёмасьць, продаж якой прынясе патрэбную суму – ёсць кватэра.

Праца праваабаронцы – дабраахвотная й ніякіх грошай за яе Сьвецік ня браў. Атрымліваецца, што чалавек караецца за дабрачыннасьць. Ён стаў абвінавачаным толькі за тое, што зьяўляецца актыўным грамадзянінам нашай краіны, чалавекам зь вялікай літары (як кажуць ў народзе) і называе сябе “праваабаронцам”. І цалкам нявіннаму чалавеку даюць гэткі вялікі штраф, каб ён ня змог выйсьці з гэтай складнейшай жыцьцёвай сытуацыі. Ці можа проста давесьці чалавека, ня дай Божа, да самагубства? У нашай краіне ёсць такія жыцьцёвыя прыклады, калі часта праваабаронцу ня даюць магчымасьці працаўладкавацца, даводзяць псыхалягічнае даўленьне на яго й сябраў ягонай сям’і да абсурднасьці.

Я асабіста жадаю спадару Леаніду Сьвеціку разумнасьці й вытрымкі, спадзяюся, што згіне гэты жудасны “цёмны дзень” і жыцьцё напоўніцца цяплом і сьветам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитнику Леониду Светику беларуский суд присудил штраф размером около 30 миллионов беларуских рублей (это около 12 тысяч долларов). Приговор вынесен за то, что он мол рассылал разным жителям города Витебска листы с угрозами от имени незарегистрированной организации “Русское Национальное Единство”. Но каждый добросовестный человек в Витебске, знакомый с сутью вопроса, скажем Вам, что господин Светик сделать этого никак не мог, хотя бы даже потому, что сам оказывал юридическую помощь всем людям, кто получал по почте такие листы.

После вынесения приговора правозащитнику, стало всем хорошо ясно, что заплатить фантастический по любым меркам штраф Леонид Светик не в состоянии. Это обстоятельство делает реальной угрозу превращения невинного человека и его семьи в бомжей, поскольку единственное имущество, продажа которого принесёт нужную сумму – квартира.

Работа правозащитника – добровольная и никаких денег за неё Светик не брал. Получается, что человек наказывается за благотворительность. Он был обвинён только за то, что является активным гражданином нашей страны, человеком с большой буквы (как говорят в народе) и называет себя “правозащитником”. И полностью невинному человеку дают такой большой штраф, чтобы он не смог выйти с этой сложнейшей жизненной ситуации. Либо может просто довести человека, не дай Боже, до самоубийства? В нашей стране есть такие жизненные примеры, когда часто правозащитнику не дают возможности трудоустроиться, оказывают психологическое давление на него и членов его семьи до абсурдности.

Я лично желаю господину Леониду Светику разумности и выдержки, надеюсь, что сгинет этот ужасный “тёмный день” и жизнь наполнится теплом и светом.

Мікалай ГАЎРЫЛЕНКА
Г.п. Лельчыцы

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
Падрыхтаваў, Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>