2009 12/11
Генадзь Каршун, Жодзіна

Генадзь Каршун, Жодзіна

Ня гледзячы на ўзнаўленьне беларускамоўнага навучаньня Янкі Лапіцкага ціск на ягоных бацькоў у Жодзіне – працягваецца. І, як бачна – з новай сілаю. Непасрэдным ягоным актыўным выканаўцам сёньня выступае адміністрацыя Гімназыі №1, якая, бачна, зусім не разьлічвала на гэткае хуткае вяртаньне беларускамоўнага вучня ў навучальную ўстанову.

Так, у панядзелак, 09.11.2009, пасьля прымусова страчанай навучальнай чвэрці (з-за дзеяньняў-бязьдзеяньня службоўцаў вэртыкалі ўлады з Жодзіна й Менску) сын жодзінскіх праваабаронцаў, сябраў ПЦ “Вясна”, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, Янка вярнуўся ў Гімназыю №1. У беларускамоўнага гімназыста ў гэты дзень адбылося 4 урокі.

Аднак, як і 4 гады назад, чарговая маленькая перамога беларускамоўных грамадзянаў над антыбеларускім адміністрацыйным гвалтам у Жодзіне, адгукнулася нэрвовай рэакцыяй тых, каго не задавальняе падобны ход падзеяў.

І, калі ў восень 2005-га, адразу пасьля вымушанай адмены Жодзінскім выканкамам дыскрымінацыйнага рашэньня аб ліквідацыі адзінае ў Жодзіне беларускамоўнае гімназычнае клясы, невядомыя (дагэтуль не выкрытыя распачатым сьледствам) “антыбеларускія элемэнты”, скіроўваемыя прагаю помсты й прыніжэньня нацыянальнае годнасьці грамадзянаў, зьдзейсьнілі шэраг брутальных нападаў і абстралялі вокны працоўнага кабінэту Аляксея Лапіцкага, дык і ў 2009 годзе падобная “неадэкватная рэакцыя” таксама не прымусіла сябе доўга чакаць.

Не пасьпеў Янка дайсьці да гімназыі, як на парозе дзьвярэй ягонай кватэры, ужо стаяў участковы міліцыянт, які паведаміў ягонаму бацьку, што адпаведна заявы ад дырэктара Гімназыі №1 Генадзя Каршуна яго абвінавачваюць у тым, што роўна два месяцы назад, 09 верасьня 2009 г., ён быццам бы патэлефанаваў у Гімназыю №1 і абразіў спадара Каршуна Г.У. …(!?).

Аляксею Лапіцкаму прыйшлось даць свае тлумачэньні па гэтым абсурдным абвінавачваньні. Яно адразу нагадала пра зьвязаныя зь вяртаньнем Янкі ў школу падзеі 2005 году. Дзіўныя, вельмі падобныя акалічнасьці – нэрвовая, скіраваная на прынясеньне максымальна магчымых у падобнай сытуацыі праблем і турботаў беларускамоўным грамадзянам, якія атрымалі за апошнія 4 месяцы хваляваньняў хоць нейкі пазытыўны імпульс і мелі шанец парадавацца за свайго сына. Дык – не! Камусьці, хто кіраваў групоўкаю антыбеларускі скіраваных бандытаў у 2005 годзе, сёлета ўжо ў новых умовах (бацькі Янкі перасяліліся й жывуць сёньня на пятым паверсе, без дамафону) спатрэбіліся іншыя “пешкі” ды “іншая тактыка” перасьледу ў гэтай бруднай вайне супраць парэшткаў беларушчыны ў сыстэме адукацыі горада Жодзіна.

У гэтых абставінах, як ні дзіўна, усё больш і больш становіцца відавочнай асабістая зацікаўленасьць дырэктара Гімназыі №1 Генадзя Каршуна ў пасьлядоўным выцісканьні беларускай мовы з узначальваемай ім адукацыйнай установы, у працягу дзейнасьці дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму аб прымусе беларускамоўнага вучня да расейскамоўнага навучаньня.

Так, маючы рэальную магчымасьць працягваць беларускамоўнае навучаньне ў межах дасягнутай з бацькамі Янкі кампраміснай дамоўленасьці, якая пацьверджана ў апошнім адказе зь Мінадукацыі, адміністрацыя школы дагэтуль так і не адказала нінаводную іхную афіцыйную заяву ад 31.08.2009 года. Дырэктар патрабаваў ледзь не кожны дзень новых і новых заяваў, у тым ліку й звароту бацькоў непасрэдна да Міністра Адукацыі Рэспублікі Беларусь. А тым часам, ужо з 08 верасня 2009 года, ён сваім загадам канчаткова забараніў фізычны доступ вучня ў класнае памяшканьне гімназыі й аказаньне яму там адукацыяных паслугаў (!?).

Больш за тое, пад пагрозаю прыняцьця рашэньня аб пазбаўленьні бацькоўскіх правоў (!?), у навучальны час уласнаручна суправаджаючы вучня з гімназыі абратна да дому, забараніўшы настаўнікам дапамагаць вучню нават у памяшканьні адкрытай для ўсіх школьнай бібліятэцы – дырэкцыя школы арганізавала сапраўднае цкаваньне сям’і Лапіцкіх, бо штодня мэтадычна насуперак іхнае волі скіроўвала настаўнікаў ім у кватэру (нават, калі Янка знаходзіўся ў гімназыі), прымушаючы такім чынам бацькоў адмовіцца ад іхнай пазыцыі й Канстытуцыйных правоў, гарантаваных ім, у тым ліку й арт. 29 Канстытуцыі Беларусі. А для таго, каб юнак раптам не трапіў у кляснае памяшканьне, якое ўвесь гэты час пуставала, у тэрміновым парадку па загадзе дырэктару зь яго вынесьлі дошку й парту, а разьмясьцілі там прадстаўнікоў тэхнічнае службы.

І нават калі, быў атрыманы станоўчы адказ зь Мінадукацыі, а бацькі зрабілі пасьля гэтага яшчэ й дадатковую заяву, абапіраючыся ўжо на афіцыйную пазыцыю Міністэрства – дырэктар у чарговы раз не скарыстаўся магчымасьцю для хутчэйшага выпраўленьня дыскрымінацыйнай сытуацыі. Замест станоўчага рэагаваньня й рэалізацыі наяўнай магчымасьці, школьная адміністрацыя працягвала ўціск на беларускамоўную сям’ю. Дырэкцыя Гімназыі №1 ад імя сп. Ляпяўкі й самаго дырэктара, Генадзя Каршуна, зьвярталася з скажонай інфармацыяй у ідэалягічны адзьдзел прадпрыемства, дзе працуе маці Янкі, Сьвятлана Лапіцкая, а таксама выклікала бацькоў на “разьбіральніцтва” ў Камісыю па справах непаўнагадовых пры Жодзінскім выканкаме.

І вось зараз, пасьля нечаканага для дырэктара, станоўчага рашэньня гэтай Камісыі па Янкіным пытаньні, а таксама ва ўмовах пададзенай бацькамі 20.09.2009 года заявы ў пракуратуру (на неправамерныя дзеяньні-бязьдзеяньне службоўцаў), як бачна, прыйшоў час і для “буйнамаштабнай апэрацыі” супраць “беларускамоўных апанэнтаў вэртыкалі” з выкарыстаньнем Жодзінскага ГАЎС і судовай інстанцыі.

Якім жа было зьдзіўленьне бацькоў, калі пасьля гэтай “столь абсурднай навіны”, яны даведаліся яшчэ й пра тое, што адначасна на прадпрыемства Сьвятланы Лапіцкай, зноў паступіў афіцыйны ліст, у якім патрабуецца стварыць камісыю й з працоўна-вытворчых пазыцыяў “разабрацца” ў сямейных абставінах бацькоў Янкі, каб аказаць на іх адпаведны ціск, зьвязаны з навучаньнем-ненавучаньнем падлетка па-беларуску (!?) …

Такім чынам, сытуацыя не дазваляе супакоіцца й, верагодна, скіраваная на тое, каб максымальна доўга й мэтадычна падтрымліваць стрэсавае становішча на мяжы выбуху й такім чынам, працягваць уплываць на беларускамоўных грамадзянаў ды іхнага сына, падштурхоўваць іх да адмовы ад уласных Канстытуцыйных правоў, ад іхных перакананьняў, актыўнай грамадзянскай ды праваабарончай пазыцыі. І ўсё гэта вельмі моцна нагадвае заказны й сплянаваны, каардынуемы “спэцыяльна” працэс, скіраваны на дыскрымінацыйнае ўзьдзеяньне ў дачыненьні да праваабаронцаў ды іхных дзяцей, сябраў сям’і.

А полем дадзеных “карна-рэпрэсыўных” дзеяньняў абраная адукацыйная ды вытворча-працоўная сфэры. Галоўнымі мішэнямі – дзеці й жанчыны. Сярод мэтадаў – наўпросты дыскрымінацыйны гвалт: адкрытае й безпакаранае парушэньне неад’емных правоў і свабодаў, паклёп, правакацыі й падрыў рэпутацыі апанэнтаў рэжыму, эканамічна-гуманітарны шантаж (падрыў эканамічнай асновы для існаваньня й паўнавартаснай будучыні для дзяцей), іншыя тактычна адміністрацыйныя й судовыя рычагі ўзьдзеяньня, адпрацаваныя спосабы “вытрасаньня” сродкаў й татальнага палітычнага перасьледу.

Вельмі падобна на тое, што маючы на ўвазе нядаўнія “праблемы” ўчасе выбараў 2008 года з даўгатэрміновым назіраньнем, якое зьдзяйсьнялі праваабаронцы ў Жодзінскім рэгіёне, мясцовая вэртыкаль (па ўказцы зь Менску) тут праводзіць прэвэнтыўную спэцыялізаваную апэрацыю па зачыстцы грамадзка-палітычнага поля й робіць гэта – абсалютна неправамернымі мэтадамі. Факты й асобы, якія фіксуюцца дакумэнтальна пры гэтых правапарушэньнях, выяўляюць той кадрава-намэнклятурны склад “карацельнага эскадрону”, якія скіроўваецца рэжымам супраць неад’емных правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі, выбіваючы з-пад ног актывістаў грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў глебу для нармальнага фізычнага існаваньня, камфортнага й годнага жыцьця, навучаньня ўласных дзяцей на роднай мове.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Не смотря на возобновление беларускоязычного обучения Янки Лапицкого давление на его родителей в Жодино – продолжается. И, как видно – с новой силой. Непосредственным его активным исполнителем сегодня выступает администрация Гимназии №1, которая, видимо, совсем не расчитывала на такое скорое возвращение беларускоязычного ученика в учебное учреждение.

Так, в понедельник, 09.11.2009, после принудительно потерянной учебной четверти (из-за действий- бездействия чиновников вертикали власти из Жодино и Минска) сын жодинских правозащитников, членов ПЦ “Вясна”, Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой, Янка возвратился в Гимназию №1. У беларускоязычного гимназиста в этот день было 4 урока.

Однако, как и 4 года назад, очередная малая победа беларускоязычных граждан над антибелоруским административным насилием в Жодино, откликнулась нервозной реакцией тех, кого не удовлетворяет подобный ход событий.

И, когда сенью 2005-го, сразу пасле вынужденной отмены Жодинским исполкомом дискриминационного решения о ликвидации единственного в Жодино беларускоязычного гимназического класса, неизвестные (поныне не раскрытые предпринятым следствием) “антибелоруские элементы”, ведомые жаждой мести и унижения национального достоинства граждан, совершили ряд брутальных нападений и обстреляли окна рабочего кабинета Алексея Лапицкого, так и в 2009 году подобная “неадекватная реакция” тоже не заставила себя долго ждать.

Не успел Янка дойти до гимназии, как на пороге дверей его квартиры, уже стоял участковый милиционер, который сообщил его отцу, что согласно заявления от директора Гимназии №1 Геннадия Коршуна его обвиняют в том, что ровно два месяца назад, 09 сентября 2009 г., он как будтно бы позвонил в Гимназию №1 и оскорбив господина Коршуна Г.В. …(!?).

Алексею Лапицкому прийшлось дать свои объяснения по этому абсурдному абвинению. Оно сразу же напомнило про связанные с возвращением Янки в школу события 2005 года. Удивительные, очень похожие обстоятельства – нервная, направленная на приненсение максимально возможных в подобной ситуации проблем и хлопот беларускоязычным гражданам, которые получили за последние 4 месяца волнений хоть какой-то позитивный импульс и имели шанс порадоваться за своего сына. Так – нет! Кому-то, кто управлял группировкой антибелоруски сориентированных бандитов в 2005 году, в этом году уже в новых условиях (родители Янки переселились и живут сегодня на пятом этаже, без домофона) пригодились другие “пешком” и “другая тактика” преследования в этой грязной войне против остатков белорускости в систнме образования города Жодино.

В этих обстоятельствах, как ни удивительно, все более и более становится очевидной личная заинтересованность директора Гимназии №1 Геннадия Коршуна в паследовательном выдавливании беларуского языка из возгавляемого им образовательного учреждения, в продолжении действия дискриминационного Решения №928 Жодинского исполкома о принуждении беларускоязычного ученика к русскоязычному обучению.

Так, имея реальную возможность продолжать беларускоязычное обучение в границах достигнутой с родителями Янки компромиссной договорённости, которая подтверждена в последнем ответе из Минобразования, администрация школы до сих пор так и не ответила нни на одно их официальное заявление, начиная с 31.08.2009 года. Директор требовал чуть было ни каждый день новых и новых заявлений, в том числе и обращения родителей непосредственно к Министру Образования Республики Беларусь. А тем временем, уже с 08 сентября 2009 года, он своим приказом окончательно запретил физический доступ ученика в классное помешение гимназии и окозание ему там образовательных услуг (!?).

Более того, под угрозой принятия решения о лишении родительских прав (!?), в учебное время собственноручно сопровождая ученика из гимназии абратно домой, запретив учителям помогать ученику даже в помещении открытой для всех школьной библиотеке – дирекция школы организовала настоящую травлю семьи Лапицких, так-как ежедневно методично против их воли направляла учителей к ним в квартиру (даже, когда Янка находился в гимназии), заставляя таким образом родителей отказаться от их позиции и Конституционных прав, гарантированных им, в том числе и ст. 29 Конституции Беларуси. А для того, чтобы юноша вдруг не попал в класное помещение, которое всё это время пустовало, в срочном порядке по приказу директора из его вынесли доску и парту, а разместили там представителей технической службы.

И даже когда, был получен положительный ответ из Минобразования, а родители сделали после этого ещё и дополнительное заявление, опираясь уже на официальную позицию Министерства – директор в очередной раз не воспользовался возможностью для более быстрого исправления дискриминационной ситуации. Вместо положительного реагирования и реализации имеющейся возможности, администрация школы продолжала давление на беларускоязычную семью. Дирекция Гимназии №1 от имени гаспажи Лепявки и самого директора, Геннадия Коршуна, обращалась с искажённой информацией в идеологический отдел предприятие, где работает мать Янки, Светлана Лапицкая, а также вызвала родителей на “разбирательство” в Комиссию по делам несовершеннолетних при Жодинском исполкоме.

И вот сейчас, пасле неожиданного для директора, положительного решения этой Комиссии по Янкиным вопросе, а также в условиях поданного родителями 20.09.2009 года заявления в прокуратуру (на неправомерные действия-бездействие чиновников), как видимо, пришло время и для “крупномасштабной операции” против “беларускоязычных апанентов вертикали” с использованием Жодинского ГОВД и судебной инстанции.

Коким же было удивление родителей, когда прсле этой “крайне абсурдной новости”, они узнали ещё и про то, что попутно на предприятие Светланы Лапицкой, опять поступил официальный лист, в котором требуется создать комиссию и с рабоче-производственных позиций “разобраться” в семейных обстоятельствах родителей Янки, чтобы оказать на них соответствующее давление, связанное с обучением-необучением подростка по-беларуски (!?) …

Таким образом, ситуация не позволяет успокоиться и, достоверно, направлена на то, чтобы максимально долго и методично поддерживать стрессовую абстаноўку на гране взрыва и таким образом, продолжать воздействовать на беларускоязычных граждан и их сына, подталкивать их к отказу от собственных Конституционных прав, от их убеждений, активной гражданской и правозащитной позиции. И все это очень сильно напоминает заказной и спланированный, координируемый “специально” процесс, направленный на дискриминационное воздействие в отношении правозащитников и их детей, членов их семьи.

А полем данных “карательно-репрессивных” действий выбрана образовательная и производственно-трудовая сфэра. Главными мишенями – дети и женщины. Среди методов – прямое дискриминационное насилие: откровенное и безнаказанное нарушение неотъемлемых прав и свобод, клевета, провокации и подрыв репутации оппонентов режима, экономично-гуманитарный шантаж (подрыв экономичной основы для существования и полноценного будущего для детей), другие тактично административные и судебные рычаги воздействия, отработанные способы “вытрясания” средств и тотального политического преследования.

Очень похоже на то, что имея ввиду недавние “проблемы” во время выборов 2008 года с долговременным наблюдением, которое осуществляли правозащитники в Жодинском регионе, местная вертикаль (по указке из Минска) здесь проводит превентивную специализированную операцию по зачистке гражданско-политического поля и делает это – абсолютно неправомерными методами. Факты и особы, которые фиксируются документально при этих правонарушениях, выявляют тот кадрово-номенклатурный состав “карательного эскадрона”, который направляется режимом против неотемлемых прав и свобод граждан Беларуси, выбивая из-под ног активистов гражданского общества и правозащитников почву для нормального физического существования, комфортной и достойной жизни, обучения собственных детей на родном языке.

Паводле прыватнай крыніцы,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>