2009 16/11

З упраўлення Вярхоўнага камісару па правах чалавеку ААН атрымана паведамленьне пра атрыманьне інфармацыі ад кампэтэнтных ворганаў Рэспублікі Беларусь адносна індывідуальнага звароту ад імя прысуджанага да сьмяротнага пакараньня Васіля Юзэпчука. (далей – правапіс першакрыніцы)

У паведамленні ўраду гаворыцца, што зварот неправамерны, паколькі Юзэпчуком не выкарыстаны ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Таксама паведамляецца, што на цяперашні момант прашэнне Юзэпчука аб памілаванні знаходзіцца на разглядзе ў прэзідэнта РБ. Таксама з баку Беларусі абвяргаецца факт парушэння арт.6 (парушана права на жыццё) Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паколькі рашэнне аб смяротным пакаранні вынесена ў сувязі з беларускім заканадаўствам. Указваецца і пра тое, што прыняцце да Юзэпчука папярэдніх мер абароны ад выканання смяротнага пакарання па беларускіх законах забяспечваецца ў адносінах да ўсіх, прысуджаных да смяротнага пакарання. Выкананне прысуду адбываецца толькі пасля разгляду скаргі ў парадку судовага нагляду і да вынясення рашэння па звароту аб памілаванні прэзідэнтам.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк не згодны з тым, што індывідуальнае паведамленне ад імя Юзэпчука накіравана рана:

– Зварот у парадку судовага нагляду ў ВС і прашэнне аб памілаванні з’яўляюцца экстраардынарнымі сродкамі прававой абароны. Гэтыя сродкі прававой абароны не з’ўляюцца звычайнымі сродкамі абскарджвання парушэння правоў чалавека. Перад зваротам у Камітэт няма неабходнасці праходзіць працэдуру памілавання. Зварот зарэгістраваны. І дзяржава павінна выконваць свае абавязкі па Пакту. Дзяржава ставіць таксама пытанне па непрыемлемасці разгляду звароту. Спадзяюся, што такая пастаноўка пытання проста недаразуменне, а не пазіцыя кампетэнтных органаў.
Па словах праваабаронцы, выкананне смяротнага пакарання павінна быць прыпыненае не толькі да ўнутрыдзяржаўнага разгляду, але і да разгляду звароту ў Камітэце па правах чалавека ААН. На дадзеным этапе Камітэт прадставіў магчымасць да 14 снежня прадставіць заўвагі з боку Юзэпчука на дадзеную інфармацыю.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Из управления Верховного комиссара по правам человека ООН получено сообщение про получение информации от компетентных органов РБ относительно индивидуального обращения от имени присужденного к смертной казни Василия Юзэпчука.

В сообщении правительства говорится, что обращение неправомерно, поскольку Юзэпчуком не использованы внутригосударственные средства правовой защиты. Также сообщается, что на этот момент прошение Юзэпчука о помиловании находится на рассмотрении у президента РБ. Также со стороны Беларуси опровергается факт нарушения ст. 6 (нарушение права на жизнь) Пакта о гражданских и политических правах. Поскольку решение о смертной казни вынесено в соответствии с беларуским законодательством. Указывается и про то, что принятие к Юзэпчуку предварительных мер защиты от выполнении смертной казни по беларуским законам обеспечивается в отношении всех, присужденных к смертной казни. Выполнение приговора осуществляется только после рассмотрения жалобы в порядке судебного наблюдения и вынесения решения по обращению о помиловании президентом.

Юрист-правозащитник Роман Кисляк не согласен с тем, что индивидуальное сообщение от имени Юзэпчука направлено рано:

– Обращение в порядка судебного наблюдения в ВС и прошение о помиловании являются экстраординарными средствами правовой защиты. Эти средства правовой защиты не являются обычными средствами обжалования нарушения прав человека. Перед обращением в Комитет нет необходимости проходить процедуру помилования. Обращение зарегистрировано. И государство должно исполнять свои обязанности по Пакту. Государство ставит также вопрос по неприемлемости рассмотрения обращения. Надеюсь, что такая постановка вопроса просто недопонимание, а не позиция компетентных органов.

По словам правозащитника, выполнение смертной казни должно быть приостановлено не только до внутригосударственного рассмотрения, но и до рассмотрения обращения в Комитете по правам человека ООН. На данном этапе Комитет предоставил возможность до 14 декабря представить замечания со стороны Юзэпчука на данную информацию.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>