2009 17/11

Афіцыйная гэральдыка, Слонім

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму вырашыла адмовіць у рэгістрацыі слонімскаму аб’яднаньню “Залаты леў”. Асноўная падстава адмовы – неадпаведнасьць заканадаўству асобных палажэньняў статуту аб’яднаньня, у тым ліку датычных парадку ўнясеньня зьменаў у статут і парадку абскарджаньня рашэньняў ворганаў аб’яднаньня.

Аднак самая абсурдная прычына адмовы ў рэгістрацыі, пазначаная чыноўнікамі ўпраўленьня юстыцыі, – гэта сьцьвярджэньне, што ў “тэксьце статуту арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы “Залаты леў”, паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА.

Зь неканструктыўнай пазыцыяй органа юстыцыі ня згодны юрыст Асамблеі НДА Юры Чавусаў: “Юрыдычныя падставы для адмовы ў рэгістрацыі Культурна-асьветніцкага аб’яднаньня “Залаты леў” адсутнічаюць цалкам. Прэтэнзіі да статуту не грунтуюцца на заканадаўстве й зьяўляюцца вынікам адвольнага тлумачэньня чыноўнікамі нормаў права. Заснавальнікі маглі б лёкка ў працоўным парадку задаволіць пажаданьні воргану рэгістрацыі ды ўнесьці ў статут патрэбныя выпраўленьні. Тым больш, заканадаўства прадугледжвае такую магчымасьць”.

Адзін зь ініцыятараў стварэньня Культурна-асьветніцкага аб’яднаньня “Залаты леў” Алесь Масюк лічыць рашэньне абласнога ўпраўленьня юстыцыі палітычна матываваным: “Улады працягваюць палітыку нерэгістрацыі ў дачыненьні да асобаў, якіх яны залічылі ў апазыцыю. Усе недапрацоўкі статуту мы маглі б выправіць цягам дня, а нас проста вырашылі забараніць. Паўторная спроба рэгістрацыі каштуе 10 базавых велічыняў. Магчыма, улады проста на нас зарабляюць грошы”. Прадстаўнікі арганізацыі маюць намер аспрэчваць рашэньне рэгістравальнага органу ў судзе.

Мэтамі дзейнасьці Культурна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Залаты леў” зьяўляюцца павышэньне культурна-асьветніцкай грамадзкай актыўнасьці жыхароў Слонімскага раёну для вырашэньня грамадзка значных праблемаў мясцовасьці, аб’яднаньне грамадзянаў, якія выступаюць за духоўнае, нацыянальнае й культурнае адраджэньне беларускага грамадзтва, павышэньне культурна-асьветніцкай ролі моладзі ў працэсе фармаваньня грамадзянскай супольнасьці.

Заснавальнікі Культурна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Залаты Леў” раней уваходзілі ў склад іншай няўрадавай арганізацыі – Слонімскага моладзевага аб’яднаньня “Ветразь”, якое некалькі год таму было прымусова ліквідаванае рашэньнем суда на падставе адсутнасьці юрыдычнай адрэсы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Главное упраўление юстиции Гродненского облисполкома решило отказать в регистрации слонимскому объединению “Золотой лев”. Основная причина отказа – несоответствие законодательству отдельных положений статута оъединения, в том числе относительно порядка внесения изменений в статут и порядок обжалования решений органов объединения. Однако самая абсурдная причина отказа в регистрации, указанная чиновниками упраўления юстиции, – это утверждение, что в “тексте статута организации отсутствует расшифровка названия “Золотой лев”, сообщает пресс-служба Ассамблеи НГО.

С неконструктивной позицией органа юстиции не согласен юрист Ассамблеи НГО Юрий Чаусов: “Юридические основания для отказа в регистрации Культурно-просветительского объединения “Золотой лев” отсутствуют полностью. Претензии к статуту не основываются на законодательстве и являются итогом вольной трактовки чиновниками норм права. Основатели могли бы легко в рабочем порядке удовлетворить пожелания органа регистрации и внести в статут нужные исправления. Тем более, законодательство предусматривает такую возможность”.

Один из инициаторов создания Культурно-просветительского объединения “Золотой лев” Александр Масюк считает решение областного управления юстиции политически мотивированным: “Власти продолжают политику нерегистрации в отношении особ, которых они зачислили в оппозицию. Все недоработки статута мы могли бы исправить втечении дня, а нас просто решили запретить. Повторная попытка регистрации стоит 10 базовых величин. Возможно, власти просто на нас зарабатывают деньги”. Представители организации намеренны оспаривать решение регистрационного органа в суде.

Целями деятельности Культурно-просветительского объединения “Золотой лев” являются павышение культурно-просветительской общественной активности жителей Слонимского района для решения общественно значимых проблем местности, объединения граждан, которые выступают за духовное, национальное и культурное возрождение беларуского общества, павышение культурно-просветительской роли молодежи в процессе формирования гражданского сообщества.

Основатели Культурно-просветительского объединения “Золотой лев” ранее входили в состав другой неправительственной организации – Слонимского молодёжного объединения “Ветразь”, которое несколько лет потому было принудительно ликвидировано решением суда на основании отсутствия юридического адреса.

Копія афіцыйнага адказу Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму

Ark.1

Ark.1

Ark.1

Ark.2

Паводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>