2008 22/10

Bierascie1 ліпеня група членаў ліквідаванага ў Брэсце гарадскога культурна-асветнага грамадскага аб’яднання (ГА) “Стары горад” накіравала скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

ГА “Стары горад” было зарэгістравана ў 1992 годзе “з мэтай падтрымкі грамадскіх і культурных ініцыятыў брэстаўчан, накіраваных на развіццё і працвітанне горада”. 12 красавіка 2007 года Брэсцкі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі гэтага грамадскага аб’яднання. Падставай паслужыла адпаведная іскавая заява ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, сутнасць індывідуальных зваротаў у Камітэт ААН па правах чалавека членаў арганізацыі Ірыны Лаўроўскай, Паліны Панасюк, Яўгена Беласіна і Сяргея Панасевіча ў тым, што, на іх думку, прэтэнзіі, выкладзеныя ўпраўленнем юстыцыі аблвыканкама ў іскавой заяве ў суд, якія леглі ў аснову рашэння аб ліквідацыі аб’яднання, надуманыя. Яны прыводзяць факты, якія, на іх думку, пацвярджаюць гэта.

У прыватнасці, адной з падстаў для ліквідацыі “Старога горада” стала адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адраса, што, як заяўляюць аўтары скаргаў, не адпавядае сапраўднасці. Яшчэ адну падставу — неадпаведнасць статута аб’яднання дзейнаму заканадаўству — аўтары скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека таксама лічаць негрунтоўнай. Яны перакананы, што рашэнне аб ліквідацыі ГА “Стары горад” з’яўляецца актам адплаты за грамадзянскія перакананні членаў аб’яднання, а таксама расправай з непажаданай уладам грамадскай арганізацыяй.

На думку членаў арганізацыі, прынятае рашэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання парушае свабоду асацыяцыі і права на разбор справы незалежным і бесстароннім судом, прадугледжаныя артыкуламі 22 і 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Як зазначыў Р.Кісляк, члены ліквідаванага ГА “Стары горад” звяртаюць увагу камітэта ААН на тое, што з 2000 года па такіх жа надуманых або нязначных падставах былі ліквідаваны ў Беларусі дзесяткі грамадскіх аб’яднанняў. Сярод іх — Брэсцкі абласны цэнтр “Вежа”, гродзенскае аб’яднанне “Ратуша”, праваабарончы цэнтр “Вясна”, гомельскае аб’яднанне “Грамадзянскія ініцыятывы”, аб’яднанне “Незалежнае таварыства прававых даследаванняў”, маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Еще одна жалоба в Комитет ООН по правам человека

1 июля группа членов ликвидированного в Бресте городского культурно-просветительского общественного объединения (ГО) “Стары город” направила жалобы в Комитет ООН по правам человека.

ГО “Стары город” было зарегистрировано в 1992 году “с целью поддержки общественных и культурных инициатив брестчан, направленных на развитие и процветание города”. 12 апреля 2007 года Брестский областной суд принял решение о ликвидации этого общественного объединения. Основанием послужила соответствующее исковое заявление управления юстиции Брестского облисполкома.

Как сообщил БЕЛАПАН правозащитник Роман Кисляк, суть индивидуальных обращений в Комитет ООН по правам человека членов организации Ирины Лавровской, Полины Панасюк, Евгения Беласина и Сергея Панасевича в том, что, по их мнению, претензии, изложенные управлением юстиции облисполкома в исковом заявлении в суд, которые легли в основу решения о ликвидации объединения, являются надуманными. Они приводят факты, которые, по их мнению, подтверждают это.

В частности, одним из оснований для ликвидации “Старого города” столо отсутствие в организации юридического адреса, что, как заявляют авторы жалоб, не соответствует действительности. Еще одно основание – несоответствие устава объединения действующему законодательству – авторы жалоб в Комитет ООН по правам человека также считают необоснованным. Они убеждены, что решение о ликвидации ГО “Стары город” является актом расплаты за гражданские убеждения членов объединения, а тоже расправой с неугодной властям общественной организацией.

На мысль членов организации, принятое решение о ликвидации общественного объединения нарушает свободу ассоциации и право на рассмотрение дела независимым и беспристрастным судом, предусмотренные статьями 22 и 14 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Как отметил Р.Кісляк, члены ликвидированного ГА “Стары город” обращают внимание комитета ООН на то, что с 2000 года по таким же надуманным или незначительным основаниям были ликвидированы в Беларуси десятки общественных объединений. Среди их – Брестский областной центр “Вежа”, гродненское объединение “Ратуша”, правозащитный центр “Вясна”, гомельское объединение “Гражданские инициативы”, объединение “Независимое товарищество правовых исследований”, молодежное общественное объединение “Сузор’е “.

Паводле БелаПАН (03.07.2008)

Падрыхтаваў
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>