Не забірай жыцьцё!
2009 21/11
Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў

Заплянаваная на 20 лістапада сустрэча чытачоў з Уладзімерам Арловым была пагрозаю зрыва. Салігорскія ідэолягі вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменьніка будзе несьці палітычную афарбоўку.

Сустрэчу плянавалася правесьці ў ДК “Будаўнік”, аб чым за тыдзень была дасягнута дамоўленасьць з кіраўніцтвам установы. Беларуская асацыацыя журналістаў, якая зьяўляецца арганізатарам мерапрыемства, нават аплаціла арэнду залі. (далей – првапіс першакрыніцы)

Але ў сераду вечарам у месцы правядзення было адмоўлена. Кіраўнік ДК “Будаўнік”, патэлефанаваўшы прадстаўніцы БАЖ, якая непасрэдна займаецца арганізацыяй сустрэчы, паведаміла, што на правядзенне мерапрыемства патрэбна атрымаць згоду аддзела ідэалогіі Салігорскага выканкама.

Пры асабістай сустрэчы прадстаўніцы БАЖ і галоўнага ідэолага Салігорска пераканаць апошняга ў неправамернасці яго забароны не атрымалася.

Таццяна, арганізатар творчай сустрэчы, распавядае:

– Я ніколі не сутыкалася з такой непрабівальнай пазіцыяй. Было адчуванне, што выканкамаўцы лічаць сябе па меншай меры гаспадарамі горада і яго жыхароў, а іх меркаванне – адзінае і правільнае. Было непрыемна чуць і абразы ў бок БАЖ. А калі пра спадара Арлова было сказана, што ён “анцісаветчык, пагроза дзяржаве і бэнээфавец”, я нагадала суразмоўцы, што менавіта кнігу Уладзіміра Арлова прэзідэнт Беларусі прэзентаваў пераможцам разнастайных міжнародных алімпіяд, а школьная праграма па беларускай літаратуры афіцыйна прапануе вучням азнаямленне з творчасцю гэтага пісьменніка. Але ўсе довады былі дарэмныя. Чыноўнік цвёрда адмовіў у дазволе.

Арганізатарам прыйшлось тэрмінова вырашаць пытаньні па арганізацыі правядзеньня сустрэчы з пісьменьнікам у іншых умовах.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Солигорский исполком ни разрешил встречу с писателем Владимиром Орловым

Запланированная на 20 ноября встреча читателей с Владимиром Орловым была под угрозой срыва. Солигорские идеологи решили, что творческий вечер с участием писателя будет нести политическую окраску.

Встречу планировалась провести в ДК “Строитель”, о чем за неделю до встречи была достигнута договорённость с руководством учреждения. Беларуская ассациация журналистов, которая является организатором мероприятия, даже оплатила аренду зала.

Но в среду вечером в месте проведения было отказано. Руководителница ДК “Строитель”, позвонив представительнице БАЖ, которая непосредственно занималась организацией встречи, сообщила, что на проведение мероприятия нужно получить согласие отдела идеологии Солигорского исполкома.

При личной встрече представительницы БАЖ и главного идеолога Солигорска убедить последнего в неправомерности его запрета не получилось.

Татьяна, организатор творческой встречи, рассказывает:

– Я никогда не сталкивалась с такой непробиваемой позицией. Было ощущение, что исполкомовцы считают себя по меньшей мере хозяевами города и его жителей, а их мнение – единственное и правильное. Было неприятно слышать и оскорбления в сторону БАЖ. А когда про господина Орлова было сказанно, что он “антисоветчик, угроза государству и бэнээфовец”, я напомнила собеседнику, что именно книгу Владимира Орлова президент Беларуси презентовал победителям разнообразных международных олимпиад, а школьная программа по беларуской литературе официально предлогает ученикам ознакомление с творчеством этого писателя. Но все доводы были напрасными. Чиновник твердо отказал в разрешении.

Организаторам пришлось срочно решать вопросы по организации проведения встречи с писателем в иных условиях.

Паводле Радыё “Рацыя”,

Алесь ЛЕТА,

Бeларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

wby.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>