2009 25/11

УДПЧ

УДПЧ

Праваабаронцы Беларусі разам з усёй дэмакратычнай супольнасьцю рыхтуюцца адзначыць 61 гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку. У гэты дзень, 10 сьнежня, у многіх гарадах пройдуць інфармацыйныя пікеты, пад час якіх актывісты мяркуюць інфармаваць грамадзянаў аб гэтай падзеі з мэтаю пашырэньня ведаў аб сваіх агульначалавечых і грамадзянскіх правах.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была абвешчаная 10 снежня 1948 года. Дэкларацыя стала першым міжнародным афіцыйным прызнаньнем таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы й свабоды. У Прэамбуле да Дэклярацыі адзначаецца: “Грэбаваньне й пагарда да правоў чалавеку прывялі да варварскіх актаў, якія абураюць сумленьне чалавецтва, і стварэньне такога сьвету, у якім людзі будуць мець свабоду слова і перакананьняў і будуць свабоднымі ад страху і нястачы, абвяшчаецца як высокае імкненьне людзей”. Неабходна, каб “правы чалавека ахоўваліся ўладай закону ў мэтах забеспячэньня таго, каб чалавек не быў вымушаным зьвяртацца ў якасьці апошняга сродку да паўстаньня супраць тыраніі й прыгнёту”. Адной з 18 краінаў, прадстаўнікі якой распрацоўвалі дадзены дакумэнт, была Беларусь.

У гэтыя дні праваабаронцы ды актывісты падаюць заяўкі на правядзеньне інфармацыйных акцыяў.

23 лістападу ад імя Моладзі БНФ падаў заяўку на правядзеньне Андрусь Крэчка. Месца правядзеньня – плошча Якуба Коласу Час – ад 16 да 18 гадзіны.

25 лістападу 2009 года праваабаронцы з г. Барысава Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч падалі заяўку ў райвыканкам на правядзеньне пікету, прымеркаванага да 61-х угодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку.

У гэты ж дзень заяўкі былі пададзеныя ў Гародні, Гомелі, Баранавічах, Наваполацку, Жодзіне ды іншых гарадах.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники Беларуси вместе со всей демократической общественностью готовятся отметить 61 годовщину принятия Всеобщей декларации прав человека. В этот день, 10 декабря, во многих городах пройдут информационные пикеты, во время которых активисты предпологают информировать граждан об этом событии с целью расширения знаний о своих общечеловеческих и гражданских правах.

Всеобщая декларация прав человека была оглашена 10 декабря 1948 года. Декларация стала первым международным официальным признанием того, что все люди имеют равные права и свободы. В Преамбуле к Декларации отмечается: “Пренебрежение и презрение к правам человека привели к варварским актам, которые возмущают совесть человечества, и создание такого мира, в каком люди будут иметь свободу слова и убеждений и будут свободные от страха и недостачи, провозглашается как высокое стремление людей”. Необходимо, чтобы “права человека охранялись властью закона в целях обеспечения того, чтобы человек не был вынужден обращаться в качестве последнего средства к восстанию против тирании и угнетения”. Одной из 18 стран, представители которой разрабатывали данный документ, была Беларусь.

В эти дни правозащитники и активисты подают заявки на проведзение информационных акций.

23 ноября от имени Молодежи БНФ подал заявку на проведение акции Андрей Кречко. Место проведения – площадь Якуба Коласа. Время – с 16 до 18 часов.

25 ноября 2009 года правозащитники из г. Борисова Олег Мацкевич и Марина Статкевич подали заявку в райисполком на проведение пикета, приуроченного к 61-ой годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека.

В этот же день заявки были поданы в Гродно, Гомеле, Барановичах, Новополоцку, Жодино и других городах.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>