Не забірай жыцьцё!
2009 23/11
Raman Kislak

Raman Kislak

У Бярэсьці заяўнікі забароненых пікетаў за дадатковае абмеркаваньне жыхарамі канцэпцыі помніку да 1000-годзьдзя горада накіравалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку.

Індывідуальныя паведамленьні 21 лістападу адправілі берасьцейскія актывісты дэмакратычных сілаў Ірына Лаўроўская, Дзяніс Турченяк і Раман Кісьляк.

Як паведаміў БЕЛАПАН праваабаронца Раман Кісьляк, падставай для звароту ў незалежны ворган міжнароднага дасьледваньня сталася забарона мясцовай уладаю дадзеных акцыяў. Да гэтага часу актывісты беспаспяхова абскардзілі забарону ў адпаведныя беларускія інстанцыі.

Актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў 15, 16 і 17 студзеня бягучага году. У ліку патрабаваньняў было прыпыненьне рабоаў па вырабе помніку да агульнанароднага абмеркаваньня мэтазгоднасьці ягонае ўсталёўкі, а таксама ягонае мастацка-вобразнае канцэпцыі. Яны таксама выступалі супраць практыкі прымусу да «добраахвотна-дабрачынных ахвяраваньняў» на выраб помніку. Акрамя таго, як перакананыя заяўнікі, помнік у цяперашнім выглядзе будзе спрыяць распальваньню рэлігійнай і міжканфэсійнай розьні.

Пікеты плянавалася правесьці на вуліцы Гогаля — непадалёк ад месца, дзе вызначалася ўсталяваць помнік. Гарвыканкам забараніў акцыі, матывуючы гэта тым, што для такіх мерапрыемстваў рашэньнем уладаў вызначаны стадыён «Лакаматыў».

У сваіх скаргах у Камітэт ААН па правах чалавеку заяўнікі акцыяў прыводзяць пэўныя факты, якія сьведчаць, па іх меркаваньні, аб парушэньні ў стаўленьні да іх шэрагу артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Калі камітэт задаволіць нашы патрабаваньні (прызнаць у забароне дадзеных пікетаў парушэньні нашых грамадзянскіх правоў), улады горада Бярэсьце будуць змушаныя спыніць практыку выцясьненьня грамадзянскай ініцыятывы ў бязлюднае месца, якім зьяўляецца стадыён «Лакаматыў», — заявіў Кісьляк.

Як адзначыў праваабаронца, па рашэньні гарвыканкаму ў 300-тысячным горадзе прадугледжаная ўсяго адна пляцоўка для правядзеньня збораў, мітынгаў і пікетаваньняў — стадыён «Лякаматыў», які знаходзіцца сярод прыватнай забудовы й за бэтонаваным плотам. Прыцягнуць увагу грамадзкасьці да чаго б там ні было у гэтым месцы праблематычна.

Праваабаронца падкрэсьліў, што нават там улады рэдка дазваляюць падобныя акцыі, матывуючы гэта тым, што на стадыёне праходзяць якія-небудзь мерапрыемствы; жыхары гораду, па сутнасьці, пазбаўленыя права публічна выяўляць свае меркаваньні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Бресте заявители запрещенных пикетов за дополнительное обсуждение жителями концепции памятника к 1000-летию города направили жалобы в Комитет ООН по правам человека.

Индивидуальные сообщения 21 ноября отправили брестские активисты демократических сил Ирина Лавровская, Денис Турченяк и Роман Кисляк.

Как сообщил БелаПАН правозащитник Роман Кисляк, основанием для обращения в независимый орган международного расследования стал запрет местной властью данных акций. До этого времени активисты безуспешно обжаловали запрет в соответствующих белорусских инстанциях.

Активисты подавали заявки на проведение пикетов 15, 16 и 17 января текущего года. В числе требований было приостановление работ по изготовлению памятника до общенародного обсуждения целесообразности его установки, а также его художественно-образной концепции. Они также выступали против практики принуждения к «добровольно-благотворительным пожертвованиям» на изготовление памятника. Кроме того, как убеждены заявители, памятник в нынешнем виде будет способствовать разжиганию религиозной и межконфессиональной розни.

Пикеты планировалось провести на улице Гоголя — недалеко от места, где намечалось установить памятник. Горисполком запретил акции, мотивируя это тем, что для таких мероприятий решением властей определен стадион «Локомотив».

В своих жалобах в Комитет ООН по правам человека заявители акций приводят конкретные факты, свидетельствующие, по их мнению, о нарушении в отношении них ряда статей Международного пакта о гражданских и политических правах.

«Если комитет удовлетворит наши требования (признать в запрете данных пикетов нарушения наших гражданских прав), власти города Бреста будут вынуждены прекратить практику вытеснения гражданской инициативы в безлюдное место, которым является стадион «Локомотив», — заявил Кисляк.

Как отметил правозащитник, по решению горисполкома в 300-тысячном городе предусмотрена всего одна площадка для проведения собраний, митингов и пикетирования — стадион «Локомотив», который находится среди частной застройки и за бетонным забором. Привлечь внимание общественности к чему бы то ни было там проблематично.

Правозащитник подчеркнул, что даже там власти редко разрешают подобные акции, мотивируя это тем, что на стадионе проходят какие-либо мероприятия; жители города, по сути, лишены права публично выражать свои мнения.

Паводле Хартыя97, spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>