2009 02/12
193logo

Ганебны для краіны артыкул

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла пра магчымасьць дэкрыміналізацыі артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу. Але прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны адзначаюць, што перанос адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў з крымінальнага заканадаўства ў сфэру адміністратыўнага цалкам праблемы не вырашае.

Паведамленьне Камісыі па нацыянальнай бясьпецы ПП НС РБ зьяўляецца адказам на заяву юрыста-праваабаронцы зь Берасцейскае вобласьці Уладзімера Малея.

- У сувязі з тым, што ўлады не рэгіструюць праваабарончыя аб’яднаньні “Вясна” і “Берасьцейская вясна”,  я як заснавальнік гэтых арганізацыяў вымушаны быў зьвярнуцца ў Палату прадстаўнікоў з просьбай разглядзець пытаньне пра неадпаведнасьць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкулу 193-1 КК РБ. Таксама я прасіў Камісыю Палаты прадстаўнікоў зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд з тым, каб гэты артыкул прызнаць неканстытуцыйным і ў далейшым не ўжываць яго ні ў крымінальным заканадаўстве, ні ў адміністратыўным, – патлумачыў сутнасьць сваёй заявы праваабаронца.

У адказе за подпісам Старшыні Пастаяннай камісыі Гумінскага паведамляецца, што на дадзены момант “вывучаюцца ўмовы дэкрыміналізацыі асобных крымінальных здзяйсненьняў (у тым ліку й прадугледжаных артыкулам 193-1 КК)”. Пры гэтым разглядаецца магчымасьць толькі пераносу “пэўных нормаў крымінальнага заканадаўства ў сфэру адміністратыўнага”.

- Такім чынам, мне паведамілі, што ў бліжэйшы час Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць пытаньне не пра скасаваньне, а пра дэкрыміналізацыю гэтага артыкулу. То бок, адказнасьць будзе пераведзеная ў стан адміністратыўнай. Я думаю, што за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі будуць вельмі вялікія штрафы, з чым не магу пагадзіцца. Таму гэты адказ я прыкладу да заявы ў Канстытуцыйны суд  і як грамадзянін буду прасіць суд разглядзець пытаньне пра неадпаведнасьць  крымінальнага артыкулу 193-1 Канстытуцыі РБ, – распавёў пра свой намер У.Малей.

На думку ж сп.Гумінскага, зварот у Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь “зьяўляецца заўчасным”.

Праваабаронцы прытрымліваюцца адваротнага меркаваньня. Як падкрэслівае сябра ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, гэты крымінальны артыкул не адпавядае ня толькі Канстытуцыі, але й міжнародным прававым дакумэнтам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

- І Праваабарончы цэнтр “Вясна” і іншыя прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі лічылі й лічым, што артыкул 193-1 не адпавядае ні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ні Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Што датычыцца пераносу яго ў адміністратыўную сфэру, дык трэба адзначыць, што адміністратыўная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў таксама, на нашую думку, не вырашае пытаньня канчаткова. Забарона на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў павінна быць зьнятая ў прынцыпе. Паколькі наша Канстытуцыя дакладна фармулюе абмежаваньні ў ажыцьцяўленьні свабоды асацыяцыяў у Беларусі. Там напісана, што недапушчальная дзейнасьць арганізацыяў і палітычных партыяў, якія прапагандуюць гвалт, расавую, рэлігійную, сацыяльную варожасьць. Адпаведна, дзейнасьць толькі такіх арганізацыяў можа быць забароненая ў Беларусі, – кажа В.Стэфановіч.

Дарэчы, у адказе У.Малею між іншым паведамляецца, што “узьнікла неабходнасьць абагульненьня судова-сьледчай практыкі й падрыхтоўкі прапановаў па ўдасканаленьні заканадаўства ў гэтае сфэры”. Але на сёньня, ня гледзячы на падобныя заявы ўладаў, пытаньне адмены артыкулу 193-1 застаецца адкрытым, сьцвярджае В.Стэфановіч:

- Мы пакуль нічога ня чулі пра тое, што падрыхтаваны нейкі законапраект пра зьмены у Крымінальным кодэксе, адмену артыкула 193-1 і унясеньне адпаведных зьменаў у адміністратыўны кодэкс. Таму пакуль што пытаньне адмены гэтага артыкулу застаецца адкрытым.

Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, паведамленьне Пастаяннай камісыі Палаты прадстаўнікоў –  гэта ўжо чацьвёрты афіцыйны адказ на пытаньне адносна адмены й дэкраміналізацыі артыкула 193-1. Упершыню пра разгляд пытаньня пра адмену 193-1 ці яго замену на адміністратыўную адказнасьць намесьнік міністра юстыцыі Тушынскі паведаміў сябрам зарэгістраванай у Чэхіі  арганізацыі “За вольную Беларусь” у адказе на іх зварот у міністэрства. Затым гэтая інфармацыя была агучаная прадстаўніком мінюсту Сліжэўскім на канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні ў верасьні гэтага году. Пра магчымасьць адмены гэтага крымінальнага артыкулу казала й першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Натальля Пяткевіч падчас сустрэчы з экспэртамі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы унівэрсальнага пэрыядычнага дакладу.

- Мы й надалей будзем уважліва сачыць за сытуацыяй і спадзяемся, што наступным крокам уладаў стане адмена адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у прынцыпе. І беларускія няўрадавыя арганізацыі, якія ў межах Асамблеі НДА зараз праводзяць кампанію “Стоп 193-1”, будуць змагацца да перамогі – калі гэты артыкул будзе адменены й выняты з дзеючага Крымінальнага кодэксу, – дадаў В.Стэфановіч.

Паводле інфармацыі Асамблеі НДА, агулам за пэрыяд 2006-2009 гг. праваабаронцам вядома пра 17 асобаў, асуджаных па артыкуле 193-1 за дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў. Апраўдальных прысудаў зафіксавана не было.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь сообщила про возможность декриминализации статьи 193-1 Криминального кодекса. Но представители правозащитного сообщества страны отмечают, что перенос ответственности за деятельность от имени незарегистрированных организаций с криминального законодательства в сфэру административного целиком проблемы не решает.

Сообщение Комиссии по национальной безопастности ПП НС РБ является ответом на заявление юриста-правозащитника из Брестской области Владимира Малея.

– В связи с тем, что власти не регистрируют правозащитные объединения “Вясна” и “Берасьцейская вясна”,  я как основатель этих организаций вынужден был обратиться в Палату представителей с просьбой разглядеть вопрос про несоответствие Конституции Республики Беларусь статье 193-1 УК РБ. Также я просил Комиссию Палаты представителей обратиться в Конституционный суд с тем, чтобы эта статья была признана неконституционной и в дальнейшем не употреблять её ни в криминальном законодательстве, ни в административном, – пояснил сущность своего заявления правозащитник.

В ответе за подписью Председателя Постоянной комиссии Гуминского сообщается, что на данный момент “изучаются условия декриминализации отдельных уголовных действий (в том числе и предусмотренных статьёй 193-1 УК)”. При этом рассматривается возможность только переноса “определенных норм уголовного законодательства в сферу административного”.

– Таким образом, мне сообщили, что в ближайшее время Палата представителей будет рассматривать вопрос не про ликвидацию, а про декриминализацию этой статьи. То есть, ответственность будет переведена в состояние административной. Я думаю, что за действие от имени незарегистрированной организации будут очень большие штрафы, с чем не могу помириться. Потому этот ответ я прилагаю к заявлению в Конституционный суд  и как гражданин буду просить суд разглядеть вопрос про несоответствие криминальной статьи 193-1 Конституции РБ, – сообщил про своё намерение В.Малей.

По мнению же г-на. Гуминского, обращение в Конституционный суд Республики Беларусь “является преждевременным”.

Правозащитники придерживаются обратного мнения. Как подчеркивает член ПЦ “Вясна” Валентин Стэфанович, эта криминальная статья не соответствует ни только Конституции, но и международным правовым дакументам, ратифицированным Республикой Беларусь.

– И Правозащитный центр “Вясна” и другие представители правозащитного сообщества Беларуси считали и считаем, что статья 193-1 не соответствует ни Конституции Республики Беларусь, ни Международному пакту о гражданских и политических правах. Что касается переноса его в административную сферу, то  надо отметить, что административная ответственность за деятельность незарегистрированных организаций также, по нашему мнению, не решает вопроса окончательно. Запрет на деятельность незарегистрированных организаций должна быть снят в принципе. Поскольку наша Конституция точно формулирует ограничения в осуществлении свободы ассоциаций в Беларуси. Там написано, что недопустима дедятельность организаций и политических партий, которые пропагандируют насилие, рассовую, религиозную, социальную вражду. Соответственно, деятельность только таких организаций может быть запрещена в Беларуси, – отмечае В.Стэфановіч.

Кстати, в ответе В.Малею между прочим сообщается, что “возникла неабходимость обобщения судебно-следственной практики и подготовки предложений по усовершенствовании законодательства в этой сфере”. Но на сегодня, не смотря на подобные заявления властей, вопрос отмены статьи 193-1 остается открытым, утверждает В.Стефанович:

– Мы пока ничего не слышали про то, что подготовлен какой-то законопроект про изменения в Криминальном кодексе, отмену статьи 193-1 и внесение соответствующих изменений в административный кодекс. Поэтому, пока что вопрос отмены этой статьи остается открытым.

Согласно информации ПЦ “Весна”, сообщение Постоянной комиссии Палаты представителей –  это уже четвёртый официальный ответ на вопрос относительно отмены и декриминализации статьи 193-1. Впервые про рассмотрение вопроса про отмену 193-1 или замену на административную ответственность заместитель министра юстиции Тушинский сообщил членам зарегистрированной в Чехии организации “За свободную Беларусь” в ответе на их обращение в министерство. Затем эта информация была озвучена представителем минюста Слижевским на канференции ОБСЕ по человеческому измерению в сентябре этого года. Про возможность отмены этой криминальной статьи говорила и первый заместитель руководителя Администрации президента Натальля Петкевич во время встречи с экспертами, которые участвовали в подготовке универсального периодического доклада.

– Мы и впредь будем внимательно следить за ситуацией и надеемся, что следующим шагом властей будет отмена ответственности за деятельность незарегистрированных организаций в принципе. И беларуские неправительственные организации, которые в границах Ассамблеи НГО, сейчас проводят компанию “Стоп 193-1”, будут сражаться до победы – когда эта статья будет отменена и изъята из действующего Уголовного кодекса, – добавил В.Стэфанович.

Согласно информации Ассамблеи НГО, вообще за период 2006-2009 гг. правозащитникам известно про 17 лиц, осужденных по статье 193-1 за деятельность незарегистрированных объединений. Оправдательных приговоров зафиксировано не было.

Копія адказу Камісіі па нацыянальнай бяспецы ПП НС РБ на заяву Уладзіміра Малея

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларусі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>