2009 02/12
Valancin Stafanovicz, Miensk

Валянцін Стэфановіч, Менск

Вырашальным у пытаньні адмены сьмяротнае кары будзе толькі меркаваньне народу. Так, паводле інфармацыі БЕЛТА, заявіў прэзыдэнт Лукашэнка ў інтэрвію італьянскай газэце La Stampa. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спаслаўся на вынікі рэфэрэндуму 1996 году, дадаўшы, што “рашэньне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум”.

Праваабаронцы, камэнтуючы гэтую заяву прэзыдэнта, сьцвярджаюць, што зь юрыдычнага пункту гледжаньня для адмены сьмяротнага пакараньня рэферэндум не патрэбны.

Тлумачачы юрыдычныя нюансы, сябра ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч узгадвае рашэньне Канстытуцыйнага суду. У сваім рашэньні суд акцэнтуе ўвагу на тым, што ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана пра часовы характар сьмяротнага пакараньня.

– Гэта азначае, што ў зьвязку з пытаньнем пра адмену сьмяротнае кары Канстытуцыю мяняць ня трэба. Паколькі ня трэба мяняць Канстытуцыю – значыцца, ня трэба праводзіць рэфэрэндум. Для вырашэньня гэтага пытаньня дастаткова Парлямэнту ўнесьці зьмены ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь альбо ўвесьці мараторый указам прэзыдэнта, – адзначае экспэрт.

З іншага боку, праваабаронцы не выключаюць магчымасьці правядзеньня рэфэрэндуму – калі Лукашэнка захоча параіцца з народам. Але ў такім выпадку важна, што прэзыдэнт мае на мэце.

– Увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне – гэта ў любым выпадку рашэньне палітычнае. І рэфэрэндум у дадзеным выпадку можа быць пэўным прыкрыццём для ўладаў, каб, напрыклад, мараторый ня ўводзіць, – перасьцерагае В.Стэфановіч. – Па-другое, трэба сказаць, што не ўсе пытаньні на рэфэрэндум можна выносіць. Таму што, калі зараз правесьці рэфэрэндум у любой краіне Эўразьвязу, там таксама, я ўпэўнены, народ у большасьці прагаласуе за аднаўленьне сьмяротнага пакараньня.

Вынікі абвешчанай днямі афіцыйнай інфармацыйнай кампаніі пра магчымасьць адмены пакараньня сьмерцю, на думку праваабаронцы, таксама будуць залежыць ад мэтаў уладаў.

– Канешне, добра, што дзяржава будзе праводзіць інфармацыйную кампанію. Але гэта мусіць быць вольная дыскусыя ў грамадзтве – каб грамадзяне рабілі свядомы выбар, а не вымушаны, навязаны дзяржаваю. Абмеркаваньне, дыскусыі павінны йсці па тэлебачаньні, у газэтах, на радыё. Гэта дасьць магчымасьць грамадзянам краіны зразумець актуальнасьць праблемы, а таксама пачуць і ўбачыць розныя альтэрнатыўныя пункты гледжаньня на сытуацыю, што дазволіць ім сьвядома зрабіць свой выбар, – патлумачыў экспэрт.

Нагадаем, што паводле БЕЛТА, інфармацыйная кампанія, якая “зрабіла б пытаньне аб магчымай адмене ў Беларусі пакараньня сьмерцю больш адчувальным для насельніцтва”, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Беларусі ў інтэрвію італьянскім журналістам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Валентин Стэфанович: Для отмены смертной казни референдум не нужен – достаточно внести изменения в законодательство

Решающим в вопросе отмены смертной кары будет только мнение народа. Так, согласно информации БЕЛТА, заявил президент Лукашенко в интервью итальянской газете La Stampa. При этом руководитель государства сослался на итоги референдума 1996 года, добавив, что “решение референдума согласно с Конституцией может отменить только новый референдум”.

Правозащитники, комментируя это заявление президента, утверждают, что с юридической точки зрения для отмены смертной казни наказания референдум ни нужного.

Объясняя юридические нюансы, друга ПЦ “Весна” Валентин Стэфанович припоминает решение Конституционного суда. В своем решении суд акцентирует внимание на том, что в Конституции Республики Беларусь сказанно про временный характер смертной казни.

– То есть, что в связи с вопросом про отмену смертной кары Конституцию менять не надо. Поскольку не надо менять Конституцию – значит, не надо проводить референдум. Для решения этого вопроса достаточно Парламенту внести изменения в законодательство Республики Беларусь либо ввести мораторий указом президента, – отмечает эксперт.

С другой стороны, правозащитники не исключают возможности проведения референдума – когда Лукашенко захочет посоветоваться с народом. Но в таком случае важно, какие цели преследует президент.

– Введение моратория на смертную казнь – это в любом случае решение политическое. И референдум в данном случае может быть определенным прикрытием для властей, чтобы, например, мораторий не вводить, – предостерегает В.Стэфанович. – Во-вторых, надо сказать, что не все вопросы на референдум можно выносить. Потому что, когда сейчас провести референдум в любой стране Евросоюза, там тоже, я уверен, народ в большинстве своём проголосует за возвращение смертной казни.

Итоги оглашенной днями официальной информационной компании про возможность отмены казни, по мнению правозащитника, тоже будут зависеть от целей властей.

– Канешно, хорошо, что государство будет проводить информационную компанию. Но это должна быть свободная дискуссия в обществе – чтобы граждане делали осознаный выбор, а не вынужденный, навязанный государством. Обсуждение, дискуссии должны идти по телевидению, в газетах, на радио. Это даст возможность гражданам страны понять актуальность проблемы, а также услышать и увидеть разные альтернативные точки зрения на ситуацию, что позволит им сознательно сделать свой выбор, – пояснил эксперт.

Напомним, что согласно БЕЛТА, информационная компания, которая “сделала бы вопрос о возможной отмене в Беларуси казни более чувствительным для населения”, будет проводиться в нашей стране в ближайшее время. Про это сообщил президент Беларуси в интервью итальянским журналистам.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>