2009 03/12
Уладзімер Кацора, Гомель

Уладзімер Кацора, Гомель

Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімер Кацора накіраваў у Камітэт ААН па правах чалавеку камэнтар да сваёй скаргі на парушэньне дзяржаваю правоў на распаўсюджаньне інфармацыі й свабоду сходаў.

Яшчэ на пачатку 2008 года У. Кацора быў арыштаваны на сем сутак за ўлёткі пра заплянаваную ў Гомелі сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам. Не пагадзіўшыся з прысудам і вынікамі абскарджваньняў у нацыянальных судах, актывіст зьвярнуўся ў ААН-аўскі камітэт . Камітэт прыняў паведамленьне да разгляду й прапанаваў дзяржаве дать свае тлумачэньні па гэтай справе. Атрымаўшы камэнтары беларускага ўраду, Камітэт прапанаваў адрэагаваць на іх і аўтару індывідуальнай скаргі.

− Відавочна, што ўсе абмежаваньні на правядзеньне ў Беларусі масавых мерапрыемстваў і распаўсюджаньне інфармацыі носяць штучны характар і накіраваныя, перш за ўсё, на падаўленьне ініцыятывы грамадзянаў, − кажа Уладзімер Кацора. – Нішто ў маёй справе не сьведчыць аб тым, што дзяржава, пасадзіўшы мяне пад арышт, абараняла дзяржаўную ці грамадскую бясьпеку альбо здароўе й правы іншых людзей. Усё наадварот. У сваім камэнтары я яшчэ раз падкрэсліваю, што дзяржава парушыла Міжнародны пакт і гарантаваныя ім мае правы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельский активист Движения “За Свободу” Владимир Кацора направил в Комитет ООН по правам человека комментарий к своей жалобе на нарушение государством прав на распространение информации и свободу собраний.

Ещё в начале 2008 года В. Кацора был арестован на семь суток за листовки про запланированную в Гомеле встречу с Александром Милинкевичем. Не смирившись с приговором и итогами обжалований в национальных судах, активист обратился в ООН-овский комитет . Комитет принял сообщение к рассмотрению и предложил государству дать свои толкования по этому делу. Получив комментарии беларуского правительства, Комитет предложил отреагировать на их и автору индивидуальной жалобы.

– Очевидно, что все ограничения на проведение в Беларуси массовых мероприятий и распространение информации носят искусственный характер и направлен, прежде всего, на подавления инициативы граждан, – говорит Владимир Кацора. – Ничто в моем деле не свидетельствует о том, что государство, посадив меня под арест, защищало государственную или общественную безопасность либо здоровье и права других людей. Все наоборот. В своём комментарии я ещё раз подчёркиваю, что государство нарушило Международный пакт и гарантированные им мои права.

Паводле by.milinkevich.org,
Алесь ЛЕТА,
Баларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>