2009 07/12
AAN

AAN

04 верасьня 2009 году беларускія ўлады скіравалі ў Камітэт па Правах Чалавеку ААН сваё прадстаўленьне на камэнтар Алены Залескай (г.Віцебск), атрыманы ўчасе перапіскі па разглядаемай у Жэнэве індывідуальнай скарзе за 1604/2007 аб парушэньні ейнага права на мірныя сходы й мітынгі, якое зафіксаванае ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

Падача індывідуальнае скаргі у КПЧ ААН ад Алены Залескай (як суб’екта міжнароднага права ў галіне правоў чалавеку) і далейшая перапіска з Камітэтам па ёй адбываюцца ў адпаведнасьці з факультатыўным пратаколам да гэтае міжнароднае дамовы, удзельніцай якой ёсьць і Рэспубліка Беларусь.

ЗВЫЧАЙНА, у часе перапіскі па зарэгістраваным да разгляду індывідуальным звароце суб’екты (грамадзянін-заяўнік, КПЧ ААН, дзяржава) абменьваюцца паведамленьнямі й камэнтарамі адносна прадстаўленых на вывучэньне КПЧ ААН фактаў абмежаваньня правоў і свабодаў. Гэта неабходна для усебаковага вывучэньня Камітэтам сытуацыі й вынясеньня ўласных меркаваньняў, абавязковых для дзяржавы, удзельніцы МПГіПП (Міжнароднага Пакту).

У разьмешчаным ніжэй дакумэнце, прадстаўленым у кантэксьце разглядаемай індывідуальнай скаргі ў КПЧ ААН на парушэньне Беларусьсю права на свабоду мірных сходаў, адлюстроваецца пазыцыя ўладаў Беларусі (кампэтэнтных ворганаў Рэспублікі Беларусь), як да палажэньня Міжнароднага Пакту аб свабодзе на мірныя сходы, гэтак і да разуменьня імі самімі сутнасьці замацаваных у гэтай высокай міжнароднай дамове крытэраў дазволу на абмежаваньне гэтае агульнапрызнанае нормы права на ўласнай нацыянальнай тэрыторыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Представление властей Беларуси в КПЧ ООН на комментарий Елены Залесской

04 сентября 2009 года беларуские власти направили в Комитет по Правам Человека ООН свое представление на комментарий Елены Залесской (г.Витебск), полученный во время переписки по рассматриваемой в Женеве индивидуальной жалобе за 1604/2007 о нарушении её права на мирные собрания и митинги, какое зафиксировано в Международном Пакте о гражданских и политических правах (МПГиПП).

Подача индивидуальной жалобы в КПЧ ООН от Елены Залесской (как субъекта международного права в области прав человека) и дальнейшая переписка с Комитетом по ей происходит в соответствии с факультативным протоколом к этому международному соглашению, участницей которого является и Республика Беларусь.

ОБЫЧНО, во время переписки по зарегистрированному к рассмотрению индивидуальному обращению, субъекты (заявитель, КПЧ ООН, государство) обмениваются сообщениями и комментариями относительно предоставленных на изучение КПЧ ООН фактов ограничения прав и свобод. Это необходимо для всестороннего рассмотрения Комитетам ситуации и вынесения собственных мнений, обязательных для государства, участницы МПГиПП (Международного Пакта).

В представленном ниже документе , предложенном в контексте рассматриваемой индивидуальной жалобы в КПЧ ООН на нарушение Беларусью права на свободу мирных собраний, отражена позиция властей Беларуси, как в отношении положений Международного Пакта о свободе на мирные собрания, так и понимания ими самими сущности закрепленных в этом высоком международном договоре критериев допустимости ограничения этой общепризнанной нормы права на своей национальной территории.

Інфармацыя кампэтэнтных ворганаў Рэспублікі Беларусь на камэнтар А.Залескай

Артыкул: “Стратэгічная цяжба па Справе Алены Залескай”

Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

3 thoughts on “Прадстаўленьне ўладаў Беларусі ў КПЧ ААН на камэнтар Алены Залескай”

  1. Камітэт па правох чалавека скончыў разгляд справы А. Залескай. Рашэньне КПЧ – гл. на нашым сайце: http://prava.vitebsk.cc/strategy/razglyad-spravyi-16042007-u-kamitetse-pa-pravoh-chalaveka-aan-alena-zaleskaya-suprats-belarusi/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>