Не забірай жыцьцё!
2009 08/12

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Заўвагі праваабронцы на прадстаўленьне ўладаў у КПЧ ААН па справе Алены Залескай …

Можна заўважыць, што Беларускія ўлады традыцыйна робяць акцэнт выключна на ўласнае вузкае й карпаратыўна-службовае разуменьне палажэньняў гэтай высокай міжнарнрднай дамовы ў галіне правоў чалавеку.

Бо ў сваіх тлумачэньнях яны цалкам абапіраюцца на палажэньні нутранага закону й прадстаўленыя ў ім значна больш шырокія паўнамоцтвы па абмежаваньні агульнапрызнанага й неад’емнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы й мітынгі.

Пры гэтым, праглядаецца тэнднцыя беларускіх уладаў, цалкам скажаючы сутнасьць закладзеных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах крытэраў абмежаваньня права, падмяніць іх неабмежаванымі кампэтэнцыямі мясцовых выканкамаў … Што ў сваю чаргу ўжо адразу супярэчыць крытэру вызначэньня якасьці закону, палажэньні якога абавязкова павінны быць агульнадаступнымі, зразумелымі, дакладнымі, павінны прачытвацца й безумоўна аднаабразна выконвацца адносна ўсіх суб’ектаў права без аніякіх дыскрымінацыйных выключэньняў …

Іншае азначала бы замацаваны ў нацыянальным законе дазвол на шырока практыкуемае па краіне парушэньне службоўцамі “вэртыкалі” артыкулу 2 МПГіПП. Бо, падобны дазвол на шырокае выкарыстаньне суб’ектыўнай волі кіраўніцтва мясцовых выканкамаў у часе прыняцьця рашэньня па заяўцы на мірны сход – наўпрост азначае дазвол адхіляць любыя заяўкі апанэнтаў улады практычна без аніякіх тлумачэньняў (!?) …

Пры гэтым, варта заўважыць, што ў беларускіх судах абсалютна не патрабуецца тлумачэньня прадстаўнікамі ўлады матываў, па якіх выкарыстаньне права на мірны сход (для дыскрымінаваных адмоваю ў правядзеньні мірнага сходу заяўнікоў) было забаронена.

Такім чынам, ведаючы стан рэчаў у кріане і ідэалягічныя падставы для забароны любых мірных сходаў, улады спрабуюць такім чынам сказаць КАМІТЭТУ ПРОСТА – наш нацыянальны закон, які дае неабмежаванае права выканкамам (у парушэньне арт. 2 і арт. 5 МПГіПП) вырашаць лёс любых заявак на мірныя сходы па ўласных суб’ектыўных “заўсёды правільных” меркаваньнях – мае на тэрыторыі БЕЛАРУСІ сілу, найвышэйшую за Канстытуцыю краіны й падпісаны ёй да абавязковага выкананьня Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Так усё становіцца на свае месцы. Заявы палітычнага кіраўніцтва краіны пра тое, што ўсё (ад выбараў да кіравньня дзяржаваю) у нас робіцца па нашых правільных законах, па нашых правільных нормах права й па нашых «правільна зразумелых» прынцыпах дэмакратыі – тольки падцьвярджае падобныя зусим ня праўныя, а идэалягічна матываваныя падыходы.

Усё, што тычыцца ўніфікацыі дадзеных “правільных установак”, скіраваных на захаваньне стабільнасьці пануючага ў Беларусі рэжыму – разглядаецца як акт варожасьці, дэстабілізацыі стану, у якім верагодна зьдзяйсьняць татальны кантроль над грамадзтвам … і адпаведна альбо спыняецца дзейснай уладаю праз падпарадкаваныя ёй суб’екты права (у тым ліку правахоўныя ворганы й суды).

Такім чынам, “усё нармальна, мама” … – усё быццам бы ў номе, “па законе”. Але сам закон і ягоныя трактоўкі, закладзены алгарытм карыстаньня ягонымі нормамі – вельмі далёкія ад нормы, агульнапрызнанай дый абумоўленай ў высокай міжнароднай дамове па правах чалавеку.

Таму, з улікам адзначанага, маю патрэбу выказаць уласнае перакананьне, што падобная практыка матываваных думкаю кіраўніцтва выканкаму абмежаваньняў, як і ўжываемыя пры гэтым падыходы й трактоўкі нормаў права – не праходзяць нават першы з трох крытэраў у тэсьце на правамернасьць ужываемых у краіне абмежаваньняў права на мірныя мітынгі й сходы.

Нават, прапаную прафэсыяналам права паспрабаваць даказаць адваротнае. Упэўнены, што прафэсыйны падыход да справы правоў чалавека і міжнароднага права ў гэтай сфэры толькі чарговы раз пацьвердзіць мае перекананьні.

Сапраўды, правамерныя абмежаваньні правой і свабодаў павінны быць прадугледжаныя ў законе, што азначае ні што іншае, як тое, што гэтыя палажэньні павінны быць прадстаўлены такім чынам, каб дакладна й ясна, аднаабразна прачытвацца й дакладна разумецца ўсімі суб’ектамі права.

Акрамя таго – каб без аніякіх парушэньняў арт. 2 і арт.5 МПГіПП прымаемыя абмежаваньні права на мірныя сходы маглі выкарыстоўвацца для ўсіх суб’ектаў права па зразумелых і аб’ектыўных крытэрах …

То бок – без аніякіх дыскрымінацыйна-суб’ектыўных выключэньняў з прапісаных ясных правілаў, без пашырэньня ўстаноўленых міжнародным правам межаў выкарыстаньня любога грамадзкага й палітычнага права, важнага для нармальнага разьвіцьця дэмакратыі й цывілізаванасьці самаго грамадзтва ў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Замечания правозащитника на представление властей в КПЧ ООН по делу Елены Залесской …

Можно заметить, что Беларуские власти традиционно делают акцент исключительно на собственное узкое и корпоративно-служебное понимание положений этого высокого международного соглашения в области прав человека.

Ведь в своих представлениях (объяснениях) они целиком опираются на положения внутреннего закона и предоставленные в нем значительно более широкие полномочия по ограничении общепризнанного и неотъемлемого права граждан Беларуси на мирные собрания и митинги.

При этом, просматривается тенденция беларуских властей, целиком искажая существо заложенных в Международном Пакте о гражданских и политических правах (МПГиПП) критериев ограничения права, подменить их неограниченными компетенциями местных исполкомов … Что в свою очередь уже сразу противоречить критерию определения качества закона, положения которого обязательно должны быть общедоступными, понятными, точными, должны прочитываться и безусловно однообразно исполняться в отношении ко всем субъектам права без каких-либо дискриминационных исключений …

Другое означало бы закрепленное в национальном законе разрешение на широко практикуемое по стране нарушение со стороны чиновников “вертикали” статьи 2 МПГиПП. Ведь, подобное разрешение на широкое использование субъективной воли руководства местных исполкомов во время принятия решения по заявке на мирное собрание – прямо означает разрешение отклонят любые заявки оппонентов власти практично без всяких объяснений (!?) …

При этом, стоит заметить, что в беларуских судах абсолютно не требуется объяснения представителями власти мотивов, по которым использование права на мирное собрание (для дискриминируемых отказом в проведении мирного собрания заявителей) было запрещено.

Таким образом, зная состояние вещей в стране и идеологические основания для запрета любых мирных собраний, власти пытаются таким образом сказать КОМИТЕТУ ПРОСТО – наш национальный закон, который дает неограниченное право исполкомам (в нарушение ст. 2 и ст. 5 МПГиПП) решать судьбу любых заявок на мирные собрания по собственным субъективных “всегда правильным” соображениям – имеет на территории БЕЛАРУСИ силу, наивысшую за Конституцию страны и подписанный ей к обязательному исполнению Международный Пакт о гражданских и политических правах.

Так всё становится на свои места. Заявления политического руководства страны про то, что всё (от выборов до управления государством) у нас делается по нашим правильным законам, по нашим правильным нормам права и по нашим «правильно понимаемым» принципам демократии – только подтверждает подобные совсем не правовые, а идеологически мотивированные подходы.

Все, что косается унификации данных “правильных установок”, нацеленных на сохранение стабильности господствующего в Беларуси режима – рассматривается как акт враждебности, дестабилизации положения, в котором возможно осуществлять контроль над обществом … и соответственно либо пресекается действующей властью через подчиненные ей субъекты права (в том числе правоохранительные органы и суды).

Таким образом, “всё нормльно, мама” – вроде бы в номе, “по закону”. Но сам закон и его трактовки, заложенный алгоритм использования его норм – очень далеки от нормы, общепризнанной и оговорённой в высоком международном договоре по правам человека.

Поэтому, с учетом отмеченного, имею необходимость высказать собственное убеждение в том, что подобная практика мотивированных мнением руководства исполкома ограничений, как и используемые при этом подходы и трактовки норм права – не проходят даже первый с трех критериев в тесте на правомерность используемых в стране ограничений права на мирные митинги и собрания.

Даже, предложу профессионалам права попробовать доказать обратное. Уверен, что профессиональный подход к делу прав человека и международного права в этой сфере только очередной раз подтвердит мои убеждения.

Действительно, правомерные ограничения прав и свобод должны быть предусмотрены в законе, что означает ни что иное, как то, что эти положения должны быть представлены таким образом, чтобы точно и ясно, однообразно прочитываться и точно пониматься всеми субъектами права.

Кроме того, чтобы без каких-либо нарушений ст. 2 и ст.5 МПГиПП принимаемые ограничения права на мирные собрания могли использоваться для всех субъектов права по понятным и объективным критериям …

То есть – без никаких дискриминационно-субъективных исключений из прописанных ясных правил, без расширения установленных международным правом границ использования любого гражданского и политического права, важного для нормального развития демократии и цивилизованности самого общества в Беларуси.

АРТЫКУЛЫ:

Стратэгічная цяжба па справе Алены Залескай (Віцебск)

Прадстаўленьне ўладаў Беларусі ў КПЧ ААН на камэнтар Алены Залескай

Аляксей Лапіцкі,
спэцыяльна для
Беларускага ПРАЎНАГА ПАРТАЛУ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>