2009 08/12
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Праваабаронцы Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны атрымалі адмовы ў правядзеньні мірнага сходу, прысьвечанага Міжнароднаму Дню Правоў Чалавека. Па меркаваньні гарадзкіх службоўцаў, актывісты не аплацілі паслугі міліцыі, мэдыцыны й санслужбаў. Акрамя таго, выказваньне стаўленьня да выкананьня краінаю міжнародных абавязальніцтваў плянавалася ў цэнтры гораду, у то час, як улада вызначыла для гэтых мэтаў адкрытую пляцоўку перад ДК “Віпра”.

Сытуацыю камэнтуе старшыня ГГА РГА “Праўная ініцыятыва” Леанід Судаленка:

– Ва ўсім сьвеце права на правядзеньне мірных сходаў грамадзянаў не зьяўляецца абсалютным і падлягае некаторым абмежаваньням, якія ў абавязковым парадку павінны быць прадугледжаныя Законам і зьяўляцца неабходнымі для адной з законных па сэнсе артыкулу 23 Канстытуцыі мэтаў. У прыватнасьці, абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дапушчаецца ў інтэрасах нацыянальнае бясбпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў.

– Рашэньне гарвыканкаму, якім устаноўлены парадак правядзеньня мірных сходаў у Гомелі, у частцы вызначэньня ў нашым паўмільённым горадзе аднаго адзінага месца для іхнага правядзеньня і ўскладаньня абавязкаў па адплатным складаньні дамоваў з ворганамі правапарадку, мэдыцынаю й ўборкай тэрыторыі па-за ўсякім сумненву супярэчыць ня толькі канстытуцыйным гарантыям на свабоду правядзеньня мірных сходаў, але й міжнародным абавязальніцтвам нашай краіны.

– Як можна правесьці, напрыклад дэманстрацыю на гомельскім “Бангалёры” (пляцоўка перад ДК “Віпра”) калі яна мяркуе ў першую чаргу рух групы грамадзянаў па падарожнай частцы вуліцы ў мэтах прыцягненьня ўвагі да якія-небудзь праблемаў? Альбо, напрыклад, вулічнае шэсьце? Выклікае здьзіўленьне той факт, што рашэньне гарвыканкаму прайшло рэгістрацыю ў Нацыянальным рэестры праўных актаў, то бок тэза “жадаеш публічна выказаць сваё меркаваньне – плаці” фактычна набыла ў нашай краіне сілу закону.

– У гэтай сувязі адзначаю, што калі дзяржава накладвае абмежаваньні на ажыцьцяўленьне права на свабоду правядзеньня мірнага сходу, гэтыя абмежаваньні не павінны ставіць пад пагрозу сам прынцып гэтага права. Пры накладаньні дапушчальных абмежаваньняў дзяржава павінна абгрунтаваць, што яны зьяўляюцца “неабходнымі” для дасягненьня адной з гэтых мэтаў.

– У выніку дзеяньні пазначанага рашэньня ў Гомелі за апошнія пяць гадоў гарадзкія ўлады не дазволілі правесьці прадстаўнікам дэмакратычнае грамадзкасьці ні воднага больш з ста заяўленых мірных сходаў. І, наадварот, па ініцыятыве ўладаў у цэнтральных частках гораду сыстэматычна праходзяць масавыя мэрапрыемствы й пры гэтым ворганы міліцыі, мэдыцынская служба й ворганы санітарнай ачысткі гораду на бязвыплатнай падставе выконваюць свае абавязкі.

– Пагаршае сытуацыю той факт, што за правядзеньне мірных сходаў без дазволу ўладаў вызначана адказнасьць. Арганізатары мірных сходаў могуць быць падвергнутымі буйному грашоваму штрафу (да 1,750 тыс. руб.) альбо адміністратыўнаму арышту тэрмінам да 15 сутак. Толькі за апошнія два гады ў Гомельскім рэгіёне суды больш 40 разоў прыцягвалі актывістаў да розных адміністратыўных санкцыяў за спробы правядзеньня мірных сходаў без атрыманьня афіцыйных дазволаў на іхнае правядзеньне.

– Лічу, што гарадзкія ўлады паставілі пад пагрозу сам прынцып права на свабоду правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў, а ў маім канкрэтным выпадку права на свабоду яго правядзеньня без сумненьняў парушана. Мы плянуем гэта даказаць, у тым ліку, калі спатрэбіцца, ў Камітэце ААН па правах чалавеку. Службоўцы не пакінулі іншага выбару, акрамя як пачаць стратэгічную судовую цяжбу, накіраваную ня толькі на адмену рашэньня гарадзкіх уладаў, але й на зьмену Закона аб масавых мерапрыемствах у нашай краіне.

P.S. Толькі ў 2008-2009 гадах у Гомельскім рэгіёне за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў грамадзкія й палітычныя актывісты прыцягваліся да адміністратыўных штрафаў каля 40 разоў на суму звыш за 25 мл. руб. Агулам актывісты адсядзелі больш за 100 сутак адміністратыўных арыштаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Л. Судаленко: отказ горисполкома пронизан правовым нигилизмом!

Правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный получили отказы в проведении мирного собрания, посвященного Международному Дню Прав Человека. По мнению городских чиновников, активисты не оплатили услуги милиции, медицины и санслужб. Кроме того, выражение отношения к исполнению страной международных обязательств планировалось в центре города, в то время, как власть определила для этих целей открытую площадку перед ДК «Випра».

Ситуацию комментирует председатель ГГО РОО «Правовая инициатива» Леонид Судаленко.

– Во всем мире право на проведение мирных собраний граждан не является абсолютным и подлежат некоторым ограничениям, которые в обязательном порядке должны быть предусмотрены Законом и являться необходимыми для одной из законных по смыслу статьи 23 Конституции целей. В частности, ограничение прав и свобод личности допускается в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц.

– Решение горисполкома, которым установлен порядок проведения мирных собраний в Гомеле, в части установления в нашем полумиллионном городе одного единственного места для их проведения и возложения обязанностей по возмездному заключению договоров с органами правопорядка, медициной и уборкой территории вне всяких сомнений противоречит не только конституционным гарантиям на свободу проведения мирных собраний, но и международным обязательствам нашей страны.

– Как можно провести, например демонстрацию на гомельском «Бангалоре» (площадка перед ДК «Випра») если она предполагает в первую очередь движение группы граждан по проезжей части улицы в целях привлечения внимания к каким-либо проблемам? Или, например, уличное шествие? Вызывает удивление тот факт, что решение горисполкома прошло регистрацию Национальном реестре правовых актов, т.е. тезис «хочешь публично выразить свое мнение – плати» фактически приобрел в нашей стране силу закона.

– В этой связи отмечаю, что когда государство накладывает ограничения на осуществление права на свободу проведения мирного собрания, эти ограничения не должны ставить под угрозу сам принцип этого права. При наложении допустимых ограничений государство должно обосновать, что они являются “необходимыми” для достижения одной из этих целей.

– В результате действия указанного решения в Гомеле за последние пять лет городские власти не разрешили провести представителям демократической общественности ни одного более чем из ста заявленных мирных собраний. И, наоборот, по инициативе властей в центральных частях города систематически проходят массовые мероприятия и при этом органы милиции, медицинская служба и органы санитарной очистки города на безвозмездной основе исполняют свои обязанности.

– Усугубляет ситуацию тот факт, что за проведение мирных собраний без разрешения властей установлена ответственность. Организаторы мирных собраний могут быть подвергнуты крупному денежному штрафу (до 1,750 тыс. руб.) или административному аресту сроком до 15 суток. Только за последние два года в Гомельском регионе суды более 40 раз привлекали активистов к различным административным санкциям за попытки проведения мирных собраний без получения официальных разрешений на их проведение.

– Считаю, что городские власти поставили под угрозу сам принцип права на свободу проведения мирных собраний граждан, а в моем конкретном случае право на свободу его проведения без сомнения нарушено. Мы планируем это доказать, в том числе если понадобится в Комитете ООН по правам человека. Чиновники не оставили другого выбора, кроме как начать стратегическую судебную тяжбу, направленную не только на отмену решения городских властей, но и на изменение Закона о массовых мероприятиях в нашей стране.

P.S. Только в 2008-2009 годах в Гомельском регионе за нарушение порядка проведения массовых мероприятий общественные и политические активисты привлекались к административным штрафам около 40 раз на сумму свыше 25 мл. руб. В общей сложности активисты отсидели более 100 суток административных арестов.

Паводле спраўнай разсылкі,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>