2009 09/12
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Жодзінскі выканкам адмовіў у пікетаваньні, прысьвечаным Міжнароднаму Дню Правоў Чалавеку і інфармаваньню грамадзянаў пра парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў у Жодзінскім рэгіёне!

Заяўку 25.11.2009 на правядзеньне мірнага сходу падавалі праваабаронцы, сябры ПЦ “Вясна” ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая.

Учасе пікетаваньня плянавалася таксама распаўсюджваць выданьні праўнага зьместу й зьбіраць подпісы ў абарону правоў беларускамоўных грамадзянаў.

Адказ за №02-03/180/4-л датаваны 04.12.2009 дасланы заяўнікам праз поштовае адзьдзяленьне сувязі толькі 08.12.2009 года.

Адмова матывуецца тым, што прадстаўлены заяўнікамі “пакет дакумэнтаў не ў поўнай меры адпавядае патрабаваньням закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі камэнтуе атрыманую забарону.

Адразу варта адзначыць, што для правядзеньня 2-х замоўленых пікетаў у тым фармаце й па той мірнай і карыснай для разьвіцьця прыярытэтаў права ў краіне тэматыцы, калі не патрабуецца ані дадатковых выдаткаў, ані ўборкі тэрыторыі, анічога …, калі вытрыманы ўсе неабходныя фармальнасьці, пазначаны ўсе абрысы, месцы й тэрміны правядзеньня мерапрыемства, вядомыя кантакты й імёны заяўнікоў-арганізатараў – абраная пры адмове ў правядзеньні пікетаваньняў матывіроўка выглядае як праўная непісьменнасьць альбо недарэчнасьць, памылка альбо наўпростая мэтаскіраваная зьнявага чалавечай годнасьці й абраза.

Бо праваабаронцы ўсяго сьвету разам з усімі грамадзянамі без усялякіх перашкодаў свабодна й радасна адзначаюць 10 сьнежня як значную падзею й сапраўднае сьвята. Яны зноў нагадваюць пра абвяшчэньне Усеагульнай дэклярацыі Правоў Чалавеку, пра тыя праўныя падставы, на якіх трымаюцца Асноўныя законы й праўныя сыстэмы дэмакратычных краінаў, Міжнародныя нормы права ў галіне асноўных і неад’емных правоў і свабодаў чалавеку.

Але, непісьменных кіраўнікоў ва ўладзе быць не павінна. Не павінна быць ва ўладзе й рэцыдывістаў правапарушальнікаў, якія замест выкананьня ўласных службовых абавязкаў перад гармадзянамі краіны адчуваюць сябе панамі, наглядчыкамі за прыгнечанымі рабамі-прыслужнікамі, над запалоханым, разрозьненым і маўклівым народам-натоўпам. Народ-натоўп замест народу зьяўляецца як раз не там, дзе ёсьць грамадзтва, а там, дзе пануе ГУЛАГ. А гэта адбываецца там, дзе ў дзяржаве абсалютна неправамерна й антыканстытуцыйна кардынальным чынам меняюцца асноўныя праўныя арыентыры й прыярытэты.

Замест ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАЛІТЫЧНАГА ПРАВА, ПРАВА ГРАМАДЗЯНІНА, узьнікае й разглядаецца як аснова грамадзтва – права ЎЛАДНАГА КЛАНУ, СЛУЖБОЎЦЫ-НАГЛЯДЧЫКА, ягоныя “раздутыя да бязладзьдзя” паўнамоцтвы й поўная безадказнасьць за парушэньне Асноўнага закону, за падаўленьне любой грамадзянскай ініцыятывы й актыўнасьці.

У сытуацыі, калі службоўцы не нясуць аніякай адказнасьці за любое, нават самае грубейшае парушэньне грамадзянскіх правоў і свабодаў, а ў часе прыняцьця неправамерна дыскрымінацыйных рашэньняў кіруюцца лёгікай карпаратыўна-ідэалягічнае мэтазгоднасьці, нельга і разьлічваць ні на што іншае.

Нажаль, улада, якую язык не паварочваецца назваць ні законнай, ні дэмакратычнай, ні беларускай, як не выконвала, гэтак і не імкнецца выконваць уласныя канстытуцыйныя й міжнародныя абавязкі па гарантаваным выкананьні элемэнтарных агульнапрызнаных у сьвеце, неад’емных грамадзянскіх правоў і свабодаў у краіне.

У сытуацыі, калі аніводны службовец у Беларусі не панёс хоць якога пакараньня за правапарушэньні ў гэтае сфэры, нельга й разьлічваць на палёгку.

Наадварот, назіраецца відавочнае пагаршэньне становішча з Правамі Чалавека ў Жодзіне й па ўсёй краіне, сыстэматычнае мэтаскіраванае ігнараваньне правам, пашырэньне дыскрымінацыйнага ўціску на беларускае грамадзтва па моўнай, нацыянальнай і палітычнай прыкмеце.

У сувязі з безпадстаўнай адмоваю ў правядзеньні мірных пікетаваньняў у Жодзіне 10.12.2009, прысьвечаных Міжнароднаму Дню Правоў Чалавека, каб не ўскладняць сытуацыю й не правакаваць і без таго зьдзяйсьняемы сёньня ўладамі палітычныя рэпрэсыі да актывістаў грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў у Жодзіне, мы вымушаныя будзем адмовіцца ад афіцыйна замоўленых, але не дазволеных такім чынам ўладамі пікетаваньняў.

Але, як звычайна, у дабраахвотна-аднаасобным прыватным парадку кожны мае магчымасьць выйсьці на вуліцы й ва ўстановы гораду для свабоднага распаўсюду адпаведнай інфармацыі, а таксама распачаць збор подпісаў па пытаньнях абароны дзяржаўнага статусу беларускай мовы, беларускамоўнай адукацыі ў школах гораду й візуальна-вонкавага афармленьня надпісаў назваў вуліцаў на дамах, з патрабаваньнямі выкананьня Канстытуцыйных правоў і свабодаў у адносінах да беларускамоўных жыхароў Жодзіна.

Добра, што дадзеная актыўнасьць не патрабуе аніякіх папярэдніх замоваў і адпаведных дазволаў-недазволаў з боку службоўцаў існуючага ў краіне рэжыму. А неправамерная забарона мірных мерапрыемстваў у Жодзіне будзе абскарджаная ў адпаведным судова-праваахоўным парадку й, калі спатрэбіцца, даведзеная да разгляду на прадмет ейнае неправамернасьці ў Камітэце па Правах Чалавеку ААН у Жэнэве.

***
Акрамя ўсяго сказанага, трэба заўважыць асобна, што дадзеная актыўнасць ужо мае месца. Пасьля адказу з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у КПЧ ААН будзе пададзены падрыхтаваны індывідуальны зварот, у якім Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая ўзьнімаюць пытаньні аб неадпаведнасьці палажэньняў дзейснага ў Беларусі Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і зьдзяйсьняемай на ягонай падставе практыцы, якая цалкам супярэчыць нормам права й патрабаваньням Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Адвольнае й мэтавае выкарыстаньне дазенага дакумэнту ў дыскрымінацыйных мэтах дазваляе службоўцам мясцовых выканкамаў скарыстоўваць безьмежныя паўнамоцтвы й абсалютна безадказна сыстэматычна парушаць неад’емныя правы й свабоды грамадзянаў, зыходзячы зь ідэалягічных меркаваньняў ці карпаратыўна-кланавых інтарэсаў, абсалютна далёкіх ад сутнасьці й патрабаваньняў права.

P/S
Так, і хацелась бы папярэдзіць грамадзянаў, якія выйдуць на беларускія вуліцы ў гэты знаменальны дзень, – “Больш за ТРОХ не зьбірайцеся!!!”.
Як паказала практыка дзейсны рэжым дазеную колькасьць грамадзянаў разам, можа разглядаць як масавае шэсьце альбо сход, зьдзейсьнены без папярэдняй замовы й дазволу ўладаў. Калі вы будзеце пры гэтым весьці гаворку й выказваць свае думкі, у якіх праглядаецца адрозная ад афіцыйна-правільнай пазыцыя, вам неўзнарок могуць “прыляпіць” яшчэ й несанкцыяваны мітынг, што ў далейшым у падпарадкаваных “вэртыкалі” судах аспрэчыць будзе практычна немагчымым. У такім выпадку, кожны з вас рызыкуе пазбавіцца альбо некалькіх сутак уласнай свабоды, альбо (што практыкуецца з антыкрызысным размахам ужо нашмат часьцей) тысячаў гэтак 700 рублёў з вашае ўласнае кішэні ў выглядзе адміністратыўнага штрафу.
ТАМУ, ГРАМАДЗЯНЕ, Жодзінцы, БУДЗЬЦЕ ПІЛЬНЫМІ Ў ЧАСЕ Міжнароднага Дня Правоў Чалавеку! Улічвайце зь кім маеце справу, але не забывацеся на ЎЛАСНЫЯХ КАНСТЫТУЦЫЙНЫЯ ПРАВЫ Й СВАБОДЫ. ЗМАГАЙЦЕСЯ ЗА ІХ, ЗА СЯБЕ, ЗА СВАІХ ДЗЯЦЕЙ і ВОЛЬНАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ … АБАВЯЗКОВА ПРЫЙДЗЕ. І Ў НАС УСІХ РАЗАМ – УСЁ АТРЫМАЕЦЦА! БУДЗЬМА!!!

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В день Прав Человека в Жодино, – “больше трёх не собираться”…!?

Жодинский исполком отказал в пикетировании, посвящённом Международному Дню Прав Человека и информированию граждан про нарушения гражданских и политических прав в Жодинском регионе!

Заявку 25.11.2009 на проведение мирного схода подавали правозащитники, члены ПЦ “Вясна” в из Жодино, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая.

Во время пикетирования планировалось также распространять издания правового содержания и собирать подписи в защиту прав беларускоязычных граждан.

Ответ за №02-03/180/4-л, датированный 04.12.2009, отослан заявителям через почтовое отделение связи только 08.12.2009 года.

Отказ мотивируется тем, что предоставленный заявителями “пакет документов не в полной мере соответствует требованиям закона Республики Беларусь “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. И всё …

Алексей Лапицкий комментирует полученный запрет.

Сразу стоит отметить, что для проведения 2-х заказанных пикетов в том формате и по той мирной и полезной для развития приоритетов права в стране тематике, когда не требуется никаких дополнительных расходов, никакой уборки территории, ничего…, когда выдержаны все необходимые формальности, обозначены все очертания, места и сроки проведения мероприятие, известны контакты и имена заявителей-организаторов – выбранная при отказе в проведении пикетов мотивировка выглядит как неграмотное в правовом смысле решение, недоразумение либо прямое целенаправленное унижение человеческого достоинства, оскорбление.

Ведь правозащитники всего света вместе со всеми гражданами без всяких преград свободно и радостно мирно отмечают 10 декабря как значительное событие и настоящий праздник. Они опять напоминают про принятие Всеобщей дэкларации Прав Человека, про те правовые основания, на которых держатся Основные законы и правовые системы демократических стран, Международные нормы права в области основных и неотъемлемых прав и свобод человека.

Но, неграмотных руководителей во власти быть не должно. Не должно быть во власти и рецидивистов правонарушителей, которые вместо исполнения собственных служебных обязанностей перед гражданами страны ощущают себя баринами, надсмотрщиками за угнетенными рабами-прислужниками, над запуганным, разобщённым и молчаливым народом-толпой. Народ-толпа вместо народа появляется как раз не там, где есть общество, а там, где господствует ГУЛАГ. А это происходит там, где в государстве абсолютно неправомерно и антиконституционно кардинальным образом меняются основные правовые ориентиры и приоритеты.

Вместо ГРАЖДАНСКОГО И ПОЛИТИЧЕСКОГО ПРАВА, ПРАВА ГРАЖДАНИНА, возникает и рассматривается как основа общества – право ВЛАСТНОГО КЛАНА, ЧИНОВНИКА-НАДСМОТРЩИКА, его “раздутые до безобразия” полномочия и полная безответственность за нарушение Основного закона, за подавление любой гражданской инициативы и активности.

В ситуации, когда чиновники не несут никакой ответственности за любое, даже самое грубейшее нарушение гражданских прав и свобод, а во время принятия неправомерных дискриминационных решений управляются логикой корпоративно-идеологической целесообразности – нельзя и рассчитывать ни на что другое.

Увы, власть, которую язык не поворачивается назвать ни законной, ни демократической, ни беларуской – как не исполняла, так и не стремится исполнять собственные конституционные и международные обязанности по гарантированному исполнению элементарных и общепризнанных в мире, неотъемлемых гражданских прав и свобод в стране.

В ситуации, когда ни один чиновник в Беларуси не понес хоть какое-нибудь наказание за правонарушения в этой сфере, нельзя и рассчитывать на облегчение.

Напротив, наблюдается очевидное ухудшение положения с Правами Человека в Жодино и по всей стране, систематическое целенаправленное игнорирование правом, расширение дискриминационного давления на беларуское общество по языковому, национальному и политическому признаку.

В связи с безосновательным отказом в проведении мирных пикетирований в Жодино 10.12.2009, посвящённых Международному Дню Прав Человека, чтобы не осложнять ситуацию и не провоцировать и без того осуществляемые сегодня властями политические репрессии в отношении активистов гражданского общества и правозащитников в Жодино, мы вынуждены будем отказаться от официально запрашиваемых, но не разрешённых таким образом властями пикетирований.

Но, как обычно, в добровольно-единоличном частном порядке каждый имеет возможность выйти на улицы и в учреждения города для свободного распространения соответствующей информации, а также начать сбор подписей по вопросам защиты государственного статуса беларуского языка, беларускоязычного образования в школах города и визуально-внешнего оформления надписей названий улиц на домах, с требованиями соблюдения Конституционных прав и свобод в отношении беларусскоязычных жителей Жодино.

Благо, что данная активность не требует совсем никаких предварительных запросов и соответствующих разрешений-неразрешений со стороны чиновников существующего в стране режима. А неправомерный запрет мирных мероприятий в Жодино будет обжалован в соответствующем судебно-правоохранительном порядке и, если пригодится, доведён до рассмотрения на предмет его неправомерности в Комитете по Правам Человеке ООН в Женеве.

***
Помимо всего сказанного, надо заметить отдельно, что данная активность уже имеет место. После ответа из Верховного Суда Республики Беларусь в КПЧ ООН будет подано подготовленное индивидуальное обращение, в котором Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая поднимают вопросы о несоответствии положений действующего в Беларуси Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” и осуществляемой на его основании практике, которая целиком противоречит нормам права и требованиям Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Произвольное и целевое использование данного документа в дискриминационных целях позволяет чиновникам местных исполкомов применять безграничные полномочия и абсолютно безответственно систематически нарушать неотъемлемые права и свободы граждан, исходя из идеологических соображений или корпоративно-клановых интересов, абсолютно далеких от существа и требований права.

P/S
Да, и хотелось бы предупредить граждан, которые выйдут на беларуские улицы в этот знаменательный день, – “Больше ТРЕХ не собирайтесь!!!”.
Как показала практика действующий режим данное количество граждан вместе, может рассматривать как массовое шествие либо собрание, осуществлённое без предварительного запроса и разрешения властей. Когда вы будете при этом вести разговор и высказывать свои мысли, в которых просматривается отличающаяся от официально-правильной позиция, вам невзначай могут приклеить ещё и несанкционированный митинг, что в дальнейшем в подчиненных “вертикали” судах оспорить будет практически невозможно. И каждый их вас рискует быть лишёнными либо на нескольких суток собственной свободы, либо (что практикуется с антикризисным размахом уже намного чаще) тысяч этак 700 рублей с вашего собственного кармана в виде административного штрафа.
ПОЭТОМУ, ГРАЖДАНЕ, Жодинцы, БУДЬТЕ БДИТЕЛЬНЫМИ ВО ВРЕМЯ Международного Дня Прав Человека! Учитывайте с кем имеете дело, но не забывайте СОБСТВЕННЫЕ КОНСТИТУЦИОННЫЕ ПРАВА И СВОБОДЫ. СРАЖАЙТЕСЬ ЗА НИХ, ЗА СЕБЯ, ЗА СВОИХ ДЕТЕЙ и СВОБОДНАЯ ДЕМОКРАТИЧЕСКАЯ БЕЛАРУСЬ … ОБЯЗАТЕЛЬНО ПРИДЁТ. И У НАС ВСЕХ ВМЕСТЕ – ВСЁ ПОЛУЧИТСЯ! БУДЗЬМА!!!

Паводле спраўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>