2009 11/12

На Дзень Правоў Чалавеку, які адзначаецца 10 сьнежня, праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты ды іншыя масавыя мерапрыемствы.

Неабгрунтаваныя й супрацьзаконныя адказы ад гарадзкіх уладаў артымалі заяўнікі пікетаў у Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Наваполацку, Воршы, Мазыры, Смаргоні, Бярозе, Барысаве, Жодзіне, Баранавічах і некаторых іншых гарадах. Пікет быў таксама забаронены і ў Берасьці, аднак улады дазволілі правесьці мітынг на стадыёне “Лакаматыў”.

Старшыня Моладзі БНФ Андрусь Крэчка атрымаў адмову на заяўку на правядзеньне пікету ў Менску, на плошчы Якуба Коласа з 16 да 18 гадзіны. Адмова была аргумэнтаваная тым, што “правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласьці менш за 200 мэтраў ад падземных пераходаў, станцыяў мэтрапалітэну”. Ліст падпісаў намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Міхал Ціцянкоў.

Аб рэальных адносінах улады да найважнейшага міжнароднага дакумэнту – Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку сьведчыць таксама й той абсурдны факт, што Менскі гарвыканкам адмовіў Беларускаму прафаюзу РЭП у правядзеньні пікету 10 сьнежня на афіцыйна ўзаконеным месцы – Бангалоры, маўляў гэта будзе замінаць дарожнаму руху.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

На День Прав Человека, который отмечается 10 декабря, правозащитникам запретили проводить пикеты и иные массовые мероприятия.

Необоснованные и противозаконные ответы от городских властей получили заявители пикетов в Витебска, Гомеле, Гродно, Могилеве, Новополоцку, Орши, Мозыре, Сморгони, Березе, Борисове, Жодино, Барановичах и некоторых других городах. Пикет был также запрещен и в Бресте, однако власти разрешили провести митинг на стадионе “Локомотив”.

Председатель Молодежи БНФ Андрей Кречка получил отказ на заявку на проведение пикета в Минске, на площади Якуба Коласа с 16 до 18 часов. Отказ была аргументирован тем, что “проведение массовых мероприятий не допускается на отдалённости меньше 200 метров от подземных переходов, станций метрополитена”. Письмо подписал заместитель председателя Минского горисполкома Михаил Титенков.

О реальных отношениях власти к наиважнейшему международному документу – Всеобщей декларации прав человека свидетельствует также и тот абсурдный факт, что Минский горисполком отказал Беларускому прафаюзу РЭП в проведении пикета 10 декабря на официально узаконенном месте – Бангалоре, мол это будет мешать дорожному движению.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

One thought on “Сьвяткаваньне Дня правоў чалавеку ў Беларусі фактычна пад забаронаю”

  1. susomething says:

    Супер, но хотелось бы видеть больше подробностей.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>