2009 11/12

Дзень Правоў Чалавеку, Менск

Дзень Правоў Чалавеку, Менск

10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй  і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сёння у Адміністрацыю прыйшлі прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацыяў краіны – Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі камітэт), Алена Танкачова і Вольга Смалянка (Інавацыйны фонд прававых тэхналогій), Раіса Міхайлоўская (Цэнтра па правах чалавека), Ірына Тоўсцік і Зміцер Салаўёў (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Андрэй Сушко (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”), Алег Волчак («Прававая дапамога насельніцтву») і Раман Кісляк (юрыст-праваабаронца з Берасця, лаўрэат прэміі “Праваабарончага альянсу” у 2009 г.).

На прыёме ў Катушкіна П.П., загадчыка прыёмнай грамадзянаў, Ірына Тоўсцік і Гары Паганяйла перадалі петыцыю. Сп. Катушкін паабяцаў, што зварот будзе перададзены кіраўніцтву Адміністрацыі для прыняцця рашэння.

Пад зваротам да ўладаў падпісаліся больш за 30 чалавек – вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы, праваабаронцы, юрысты і навукоўцы.

“Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, падпісаўшыся ніжэй пад дадзеным зваротам, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў  і адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне”, – гаворыцца ў петыцыі.

Далучыўшыся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, кожны з падпісантаў выказаў свае аргументы. Але агульны сэнс гэтых выказванняў у тым, што нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Дагэтуль былі толькі завярэнні беларускіх уладаў пра гатоўнасць увесці мараторый на смяротнае пакаранне, але ён так і не ўведзены. Як падкрэсліваюць праваабаронцы, такі час прыйшоў.

“У гэтым годзе ў Беларусі вынесеныя два смяротныя прысуды па крымінальных справах – у адносінах да Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука. І нас вельмі турбуе, каб перад увядзеннем мараторыя гэтыя людзі не сталі апошнімі расстралянымі ў гісторыі сучаснай Беларусі”, – неаднаразова адзначаў сябра ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў студзені 2009 года.  Мэта кампаніі – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

*

*
(Паведамленьне, рас.)

В Международный День Прав Человека правозащитники передали петицию властям (Менск)

10 декабря представители правозащитного сообщества в рамках кампании “Правозащитники против смертной казни в Беларуси” передали в Администрацию Президента Республики Беларусь петицию с призывом отменить этот вид наказания, который расценивается как нарушение права на жизнь, гарантированного Конституцией  и международными соглашениями в области прав человека. Копия обращения передана и в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь.

Сегодня в Администрацию пришли представители разных правозащитных организаций страны – Гарри Погоняйло (Белорусский Хельсинский комитет), Елена Тонкачева и Ольга Смолянка (Инновационный фонд правовых технологий), Раиса Михайловская (Центр по правам человека), Ирина Толстик и Дмитрий Соловьев (Правозащитный центр “Вясна”), Андрей Сушко (Комитет защиты репрессированных “Солидарность”), Олег Волчек (“Правовая помощь населению”) и Роман Кисляк (юрист-правозащитник из Бреста, лауреат премии “Правозащитного альянса” в 2009 г.).

На приеме у Катушкина П.П., заведующего приемной граждан, Ирина Толстик и Гарри Погоняйло передали петицию. Г-н Катушкин пообещал, что обращение будет передано руководству Администрации для принятия решения.

Под обращением к властям подписались более  30 человек – известные культурные и общественные деятели, правозащитники, юристы и ученые.

“Мы, граждане Республики Беларусь, подписавшись ниже под данным обращением, призываем власти Беларуси прислушаться к нашим аргументам  и отменить смертную казнь в нашей стране”, – говорится в петиции.

Присоединившись к кампании против смертной казни, каждый из подписантов высказал свои аргументы. Но общий смысл этих высказываний в том, что ничто не может оправдать умышленное и безжалостное лишение человека жизни от имени государства.

До этого были только заверения белорусских властей о готовности ввести мораторий на смертную казнь, но он так и не введен. Как подчеркивают правозащитники, время для этого пришло.

“В этом году в Беларуси вынесены два смертных приговора по уголовным делам – в отношении Андрея Жука и Василия Юзепчука. И нас очень беспокоит, чтобы перед введением моратория эти люди не стали последними расстрелянными в истории современной Беларуси”, – неоднократно отмечал представитель ПЦ “Вясна” Валентин Стефанович.

Напомним, кампания “Правозащитники против смертной казни в Беларуси” началась в январе 2009 года.  Цель кампании – прекращение смертной казни в стране и присоединение Беларуси к общеевропейским ценностям. На данный момент Беларусь осталась единственной страной в Европе и на постсоветском пространстве, где выносятся и приводятся в исполнение смертные приговоры.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>