2009 16/12
Cenzura u Internecie

Cenzura u Internecie

У рэдакцыю газеты «Наша Ніва» трапіў праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыць удасканалення дзейнасці нацыянальнага сегменту Інтэрнета, — паведаміў 14 снежня сайт nn.by.

«Паводле гэтага дакумента, кантроль над інтэрнет-рэсурсамі ў Беларусі павінен ажыццяўляцца Саветам Міністраў пасля ўзгаднення з адмысловым Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы… Пад кантроль Аператыўна-аналітычнага цэнтра трапляюць Інтэрнет-правайдэры краіны, а менавіта — будуць ім вызначацца пасля кансультацый з кіраўніком краіны. Дзейнасць правайдэра можа быць спынена паводле пастановы Савета Міністраў», — паведамляе nn.by.

Паводле праекта, Аператыўна-аналітычны цэнтр таксама будзе адказваць за:

— абмежаванне доступу да інфармацыі, распаўсюд якой знаходзіцца пад забаронай паводле беларускага заканадаўства,

— аперацыі ў галіне рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальным сегменце Сеціва,

— ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства кампаніямі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрнет-паслуг,

—«ажыццяўленне іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі».

Праект указа ўтрымлівае план мерапрыемстваў на бліжэйшы год, якія павінны ажыццяўляцца Саветам Міністраў і Аператыўна-аналітычным цэнтрам.

Напрыклад, у трохмесячны тэрмін пасля апублікавання ўказа Савет Міністраў павінен забяспечыць рэгламентацыю дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў беларускага сегменту Інтэрнета, а таксама прадставіць звесткі аб уладальніках інфармацыйных рэсурсаў.

На працягу шасці месяцаў трэба выпрацаваць Канцэпцыю развіцця нацыянальнага сегменту Інтэрнета з далейшым яе зацвярджэннем кіраўніком дзяржавы.

Акрамя гэтага, прапануецца вызначыць парадак рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз Сеціва, парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Інтэрнета ў месцах калектыўнага карыстання, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.

«На працягу 1 года пасля ўступлення ў сілу ўказа плануецца распрацаваць праект Закона аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнет і прадставіць яго на разгляд кіраўніку дзяржавы. Кантроль за выкананнем указа, праект якога трапіў у рэдакцыю газеты, плануецца ўскласці на Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы і на Аператыўна аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі», — пераказвае змест праекта ўказа nn.by.

Змест праекта дакумента, распаўсюджанага журналістамі, каментуе намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец:

«Гэты праект — доказ прадуманай стратэгіі дзяржавы, накіраванай на жорсткі кантроль Інтэрнета. У ім мы бачым усе неабходныя для гэтага захады, супраць якіх выказвалася не толькі беларуская інтэрнет-супольнасць, але і міжнародныя структуры — у тым ліку Рада Еўропы, АБСЕ і іншыя арганізацыі.

Па-першае — гэта рэгістрацыя інтэрнет-рэсурсаў наогул. Па-другое — рэгістрацыя інтэрнет-СМІ, а гэта значыць — распаўсюджванне на іх не толькі тых абмежаванняў, якія прадугледжаны законам «Аб СМІ», але і іншых, усталяваных Міністэрствам інфармацыі, якія выходзяць за межы гэтага закона. Я маю на ўвазе і абавязковыя кваліфікацыйныя патрабаванні да рэдактара СМІ (напрыклад, вышэйшая адукацыя), і немагчымасць займацца выпускам СМІ па хатнім адрасе, і інш.

Па-трэцяе — гэта магчымасць прыпынення, ці, прасцей кажучы, блакавання дзейнасці інтэрнет-рэсурсаў. Прычым не толькі па рашэнні суда, але і проста на падставе звароту органаў следства, пракуратуры і г.д. «Пастаўшчыкі паслуг Інтэрнет» па патрабаванні «ўпаўнаважаных органаў» абавязаныя будуць блакаваць дзейнасць некаторых рэсурсаў.

Акрамя таго, рэгістравацца будуць абавязаныя і самі карыстальнікі Сеціва. З дакумента вынікае, што пастаўшчыкі паслуг Інтэрнет цяпер абавязаны будуць ідэнтыфікаваць карыстальніка Сеціва, які знаходзіцца ў інтэрнет-кавярні, іншым грамадскіх месцах…

Хаця адзіны плюс, які я пакуль бачу ў гэтым праекце, тычыцца якраз згаданага патрабавання. Таму што адказнасць за змест размешчанай інфармацыі будуць несці менавіта тыя, хто яе размясціў. Але ж, з іншага боку, невядома, як гэта адаб’ецца на ўладальніках інтэрнет-рэсурсаў, бо яны усё роўна могуць быць заблакаваныя.

Кантрольным органам у праекце дакумента, як бачым, зноў выступае Савет Міністраў, згаданы ў законе «Аб СМІ» (арт. 11) як орган, адказны за «парадак дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнет». Гэта тое, пра што мы ўвесь час казалі: пакуль такая норма ёсць у законе, мараторый на яе выкарыстанне — усяго толькі часовая «перамога»…»

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Источник: Хартыя’97.

Планируется, что контролировать работу интернет-ресурсов будет Совет министров вместе со специальными службами и провайдерами.

В газету «Наша Ніва» попал проект указа «О мерах по уточнению использования национального сегмента глобальной компьютерной сети Интернет».

Согласно этому документу, контроль над ресурсами Интернета в Беларуси должен осуществляться в порядке, установленном Советом Министров по согласованию со специальной службой – Оперативно-аналитическим центром при администрации Лукашенко (ОАЦ).

Согласно проекту этого документа, под контроль ОАЦ попадают интернет-провайдеры страны. «Пересчет операторов электросвязи, которые имеют права непосредственного доступа (присоединения) к международным сетям электросвязи, а также уполномоченных поставщиков услуг сети Интернет» будет определять ОАЦ «по соглашению с президентом Республики Беларусь».

Деятельность провайдера может быть остановлена согласно постановлению Совета Министров. В сферу влияния оперативно-аналитического центра также попадет запрет на доступ к информации, незаконной согласно белорусскому законодательству. И регистрация доменных имен .by также будет подконтрольная ОАЦ. Эта же структура будет осуществлять и контроль за исполнением требований национального законодательства компаниями, которые занимаются предоставлением интернет-услуг.

Проект указа также предусматривает план мероприятий на ближайший год, которые должны осуществляться Советом Министров и Оперативно-аналитическим центром с целью уточнения деятельности национального сегмента Интернета в Беларуси. Так, согласно названному проекту документа, в трехмесячный срок после опубликования указа, Совет Министров должен обеспечить регламентацию деятельности информационных ресурсов белорусского сегмента Интернета, а также представить сведения о собственниках информационных ресурсах.

Настоящую тревогу вызывает пункт 1.5. проекта указа. В нем говорится: «Поставщики услуг сети Интернет по запросу пользователя осуществляют услуги по ограничению доступа к информации, содержание которой направлено на: осуществление экстремистской деятельности» и т.д.

На протяжении одного года после вступления в силу указа планируется разработать проект Закона о национальном сегменте сети Интернет и предоставить его рассмотрение белорусскому правителю.
Оперативно-аналитический центр был создан в 2008 году.

Прапануем поўны тэкст праекту дакумэнту (рас.)

Паволе Прэс-службы БАЖ і Хартыя’97.
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>