У Камітэце ААН па правах чалавеку зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазыцыі Аляксандра Процкі й Андрэя Толчына.
Адпаведнае паведамленьне яны атрымалі з Камітэту. У паведамленьні гаворыцца аб рэгістрацыі скаргі й аб тым, што яна накіраваная ўраду Беларусі для дачы камэнтарыя, паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў апазіцыянэрам рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.
Ён адзначыў, што за 2009 год гомельскія дэмакратычныя актывісты накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавеку 18 скаргаў. За апошнія гады Судаленка дапамог падрыхтаваць больш за 50 скаргаў у міжнародную структуру, дзьве зь якіх атрымалі станоўчы адказ — адносна аднаўленьня легальнай дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” і аб незаконнасьці канфіскацыі ў 2006 годзе перадвыбарных улётак кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.
Процка й Толчын не згодныя з прыцягненьнем іх да адміністратыўнай адказнасьці за распаўсюджваньне ў Брагіне й Нароўлі інфармацыйных матэрыялаў, якія анансуюць правядзеньне ў райцэнтрах жалобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 2009 года. Процка быў пакараны брагінскім судом штрафам за “парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства”, Толчын — прыгавораны судом Нараўлянскага раёна да адміністратыўнага арышту.
Праваабаронца сказаў: “Судзьдзі абмежавалі правы актывістаў на свабоду правядзеньня масавых мерапрыемстваў і свабоду распаўсюджваньня інфармацыі. Абласны суд пакінуў у сіле рашэньні раённых судоў. Пастанова суда не матываваная нормамі міжнароднага права. Паколькі ўнутраныя сродкі праўнай абароны былі вычарпаныя, актывісты зьвярнуліся ў камітэт ААН”, паведамляе БелаПАН.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
В Комитете ООН по правам человека зарегистрирована жалоба гомельских активистов оппозиции Александра Процки и Андрея Толчина.
Соответствующее сообщение они получили из Комитета. В сообщении говорится о регистрации жалобы и о том, что она направлена правительству Беларуси для дачи комментария, сообщил правозащитник Леонид Судаленко, который помогал оппозиционерам готовить заявления в международную структуру.
Он отметил, что за 2009 год гомельские демократические активисты направили в Комитет ООН по правам человека 18 жалоб. За последние годы Судаленко помог подготовить более чем 50 жалоб в международную структуру, две из которых получили положительный ответ — относительно возобновления легальной деятельности общественного объединения “Гражданские инициативы” и о незаконности конфискации в 2006 году предвыборных листовок кандидата в президенты Александра Милинкевича.
Процка и Толчин не согласны с привлечением их к административной ответственности за распространение в Брагине и Наровле информационных материалов, которые анонсируют проведение в райцентрах траурных мероприятий, приуроченных к годовщине аварии на Чернобыльской АЭС в апреле 2009 года. Процка был наказан брагинским судом штрафом за “нарушение порядка проведения массового мероприятия”, Толчин — прыгаворён судом Норовлянского района к административному аресту.
Правозащитник сказал: “Судьи ограничили права активистов на свободу проведения массовых мероприятий и свободу распространения информации. Областной суд оставил в силе решения районных судов. Постановление суда не мотивировано нормами международного права. Поскольку внутренние средства правовой защиты были исчерпаны, активисты обратились в комитет ООН”, сообщает БелаПАН.
Крыніца: Радыё “Рацыя”.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Бeларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info