2009 23/12
Алег Мацкевіч

Алег Мацкевіч

25 лістапада барысаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заяўку аб правядзеньні пікету, прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку. Барысаўскі райвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы неадпаведнасьць заяўкі арт. 10 Закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.

Заяўнікі пікету Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч абскардзілі гэтае рашэньне ў судзе. Згодна з позвай, якую атрымалі праваабаронцы, 4 студзеня наступнага году іх чакаюць у судзе Барысаўскага раёну ў якасьці заяўнікоў па скарзе на дзеяньні Барысаўскага райвыканкаму. Казённымі літарамі ўнізе позвы суд ветліва прапануе “прадставіць усе неабходныя доказы па справе”.

Нагадаем, што інфармацыйныя пікеты да Дня правоў чалавеку былі забароненыя ў 13 гарадах Беларусі па надуманых падставах. Зараз праваабаронцы абскарджваюць гэтыя адмовы ў судах.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

25 ноября борисовские правозащитники подали в райисполком заявку о проведении пикета, приуроченного к 61-ой годовщины принятия Всеобщей декларации прав человека. Борисовский райисполком отказал заявителям в проведении пикета, мотивируя несоответствие заявки ст. 10 Закона РБ “О массовых мероприятиях”.

Заявители пикета Марина Статкевич и Олег Мацкевич обжаловали это решение в суде. Согласно с повесткой, которую получили правозащитники, 4 января следующего года их ждут в суде Борисовского района в качестве заявителей по жалобе на действия Борисовского райисполкома. Козёнными буквами внизу повестки суд вежливо предлагает “представить все необходимые доказательства по делу”.

Напомним, что информационные пикеты к Дню прав человека были запрещены в 13 городах Беларуси по надуманным основаниям. Сейчас правозащитники обжалуют эти отказы в судах.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>