2009 29/12
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

У падмурку нашага апавяданьня – звычайная для цяперашняй, рэжымнай БЕЛАРУСІ, інфападзея – забарона аднаго з дзесятка падобных мірных сходаў грамадзянаў для правядзеньня пікетаваньня ў ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ … З адной толькі розьніцай, што адбылося гэта … – у 60-тысячным Жодзіне.

25 лістапада жодзінскія праваабаронцы як і шмат хто па краіне падавалі ў гарвыканкам заяўку аб правядзеньні пікетаў, прымеркаваных да 61-ай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку.

Таксама ў часе мірнай акцыі плянавалася распаўсюджваць інфаматэрыялы й распачаць збор подпісаў за адмену дыскрымінацыйнага рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму, скіраванага на ліквідацыю апошняй беларускамоўнай адукацыйнай пляцоўкі ў Жодзінскай Гімназыі №1, дзе па адпаведнай гімназычнай праграме навучаўся беларускамоўны падлетак, Янка Лапіцкі.

Жодзінскі гарвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы тым, што заяўнікі для атрамньня дазволу прадставілі ў выканкам няпоўны пакет дакумэнтаў.

Заяўнікі пікету Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапіцкі разглядаюць гэтую чарговую забарону мірнага пікетаваньня, як парушэньне грамадзянскіх і палітычных правоў, выкладзеных у Канстытуцыі краіны і міжнародных дамовах*, падпісаных ёй да абавязковага й безумоўнага выкананьня ўсімі суб’ектамі права. Таму 28.12.2009 Аляксей Лапіцкі абскардзіў гэтае рашэньне мясцовых уладаў у Жодзінскім гарадзкім судзе.

Нагадаем, што інфармацыйныя пікеты да Дня правоў чалавеку былі забароненыя па ўсёй краіне. Людзі, якія назіраюць за дзеяньнямі ўладаў у дачыненьні мірных сходаў і мітынгаў адзначаюць, што ўлады аўтаматычна й асабліва не турбуючыся аб нейкай там правамернасьці, фактычна заўсёды забаранялі й працягваюць забараняць любыя мірныя сходы й масавыя мерапрыемствы, якія не ініцыяваныя самім жа выканкамам.

Так улада, якая нібыта абраная народам і якая фактычна падмяніла сабою ўласна народ, кожнага грамадзяніна, абсалютна незаконна пераразьмеркаваўшы ягоныя неад’емныя правы й свабоды паміж створанымі ёй жа “правільнымі” квазіграмадзкімі структурамі, адняла ў грамадзтва права на самарэалізацыю, на зьдзяйсьненьне любой ініцыятывы, заснаванай на гэтым праве.

Больш за тое, мала хто спадзяецца пры гэтым, што так званы незалежны й справядлівы беларускі суд сёньня, здольны хоць неяк ўзнавіць гэтае права й пакараць “вэртыкальніка”. Судзьдзі ня маюць права судзіць па праву – ім таксама даведзена цэнтралізаваная ідэалягічная замова быць “правільнымі”. І кожны зь іх, прызначаемы па вэртыкалі, верна служыць …, але не закону й праву, а гаспадару, у выглядзе “галавы” той жа “вэртыкалі” …

Відаць, сапраўды, мірны пікет у Дзень правоў чалавеку – зусім недапушчальнае свавольства, якое існуючы рэжым так наўпрост і разглядае як пагрозу міру й стабільнасьці ў сваім прыватным каралеўстве … “крывых люстэркаў”.

P/S
*
Маецца на ўвазе Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) і факультатыўны пратакол да яго. У гэтых дакумэнтах выкладзеныя агульнапрызнаныя нормы й стандарты права, датычныя грамадзянскіх правоў і свабодаў, прадстаўляюцца мэханізмы кантролю выкананьня гэтых правоў Дзяржавамі-Удзельніцамі МПГіПП на іхных нацыянальных тэрыторыях. Пры гэтым, кожны грамадзянін атрымлівае статус міжнароднага суб’екту права ў галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ й мае права наўпрост зьвяртацца ў Камітэт па Правах Чалавеку ААН, які працуе мэтанакіравана з падобнымі індывідуальнымі зваротамі й выносіць па іх абавязковыя для выкананьня краінамі-парушальніцамі МПГіПП дакумэнты, скіроўваемыя да урадаў гэтых краінаў …
*
*
(Паведамленьне, рас.)

ЧТО ЖЕ ГАРАНТИРУЕТ СТАБИЛЬНОСТЬ В КОРОЛЕВСТВЕ КРИВЫХ ЗЕРКАЛ!?

В фундаменте нашего повествования – обычное для сегодняшней, режимной БЕЛАРУСИ, информационное событие – запрет одного из десятка подобных мирных собраний граждан для проведения пикетирования в ДЕНЬ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА … С одной только разницой, что произошло это … – в 60-тысячном Жодино.

25 ноября жодинские правозащитники как и много кто по стране подавали в горисполком заявку о проведении пикетов, приуроченных к 61-ай годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека. Также во время мирной акции планировалось распространять инфоматериалы и начать сбор подписей за отмену дискриминационного решения №928 Жодинского исполкома, направленного на ликвидацию последней беларускоязычной образовательной площадки в Жодинской Гимназии №1, где по соответствующей гимназической программе обучался беларускоязычный подросток, Янка Лапицкий. Жодинский горисполком отказал заявителям в проведении пикета, мотивируя тем, что заявители для получения разрешения представили в исполком неполный пакет документов.

Заявители пикета Светлана Лапицкая и Алексей Лапицкий рассматривают этот очередной запрет мирного пикетирования, как нарушение гражданских и политических прав, изложенных в Конституции страны и международных соглашениях*, подписанных ей к обязательному и безусловному исполнению всеми субъектами права. Поэтому 28.12.2009 Алексей Лапицкий обжаловал это решение местных властей в Жодинском городском суде.

Напомним, что информационные пикеты ко Дню прав человека были запрещены по всей стране. Люди, которые наблюдают за действиями властей в отношении мирных собраний и митингов отмечают, что власти автоматически и особенно не беспокоясь о какой-то там правомерности, фактически всегда запрещали и продолжают запрещать любые мирные собрания и массовые мероприятия, которые не инициированы самим же исполкомом.

Так власть, которая якобы выбранная народам и которая фактически подменила собою собственно народ, каждого гражданина, абсолютно незаконно перераспределив его неотъемлемые права и свободы между созданными ей же “правильными” квазиобщественными структурами, отняла у общества право на самореализацию, на осуществление любой инициативы, основанной на этом праве.

Более того, мало кто надеется при этом, что так называемы независимый и справедливый беларуский суд сегодня, способен хоть как-то воссоздать это право и наказать “вертикальщика”. Судьи не имеют права судить по праву – им тоже доведён централизованный идеологический заказ быть “правильными”. И каждый из них, назначаемый по вертикали, верно служит …, но не закону и праву, а хозяину, в виде “главы” той же “вертикали” …

По-видимому, действительно, мирный пикет в День прав человеку – совсем недопустимое своеволие, которое существующий режим так прямо и рассматривает как угрозу мира и стабильности в своем частном королевстве … “кривых зеркал”.

P/S
*
Имеется ввиду Международный Пакт о гражданских и политических правах (МПГиПП) и факультативный протокол к нему. В этих документах изложены общепризнанные нормы и стандарты права, касательные гражданских прав и свобод, представляются механизмы контроля исполнения этих прав Государствами-Участницами МПГиПП на их национальных территориях. При этом, каждый гражданин получает статус международного субъекта права в области ПРАВ ЧЕЛОВЕКА и вправе напрямую обращаться в Комитет по Правам Человека ООН, который работает целенаправленно с подобными индивидуальными обращениями и выносить по ним обязательные для исполнения странами-нарушителями МПГиПП документы, направляемые правительствам этих стран …

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

One thought on “ШТО Ж ГАРАНТУЕ СТАБІЛЬНАСЬЦЬ У КАРАЛЕЎСТВЕ КРЫВЫХ ЛЮСТРАЎ !?”

  1. sutough says:

    Ваш сайт в опере не очень то корректо показывается, а так все отлично! спасибки вам за умные мысли!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>