2008 04/11

Specnaz na mirnym shodzieСудзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазоў актывістаў Пятра Кузьняцова, Андрэя Толчына, Аляксандра Процькі й Натальлі Шчукінай на забарону пікетаў.Пікеты замаўляліся ў верасьні – падчас агітацыйнай кампаніі па выбарах дэпутатаў парлямэнту. Мэтай замоўнікаў было – патлумачыць сваю пазыцыю на выбарах і агітаваць супраць уладных кандыдатаў, якія балятаваліся ў парлямэнт на другі тэрмін.

Прадстаўніца гарвыканкаму ў судзе Паліна Лабанава патлумачыла, што падставай для забароны стала найперш тое, што актывісты не “ўказалі ў замовах парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў” і не заключылі дамоваў зь міліцыяй, цэнтральнай гарадзкой паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне пікетаў. Пры гэтым спадарыня Лабанава нават не магла патлумачыць, што азначае “парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў”.

Пазоўнік да гарвыканкаму Андрэй Толчын, у прыватнасьці, патлумачыў у судзе, што ў прэйскуранце паслуг мэдычных установаў і міліцыі не існуе нават тэрміну “абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў”. Калі так пойдзе й надалей, то хутка за “ўдар дручком” грамадзянам прыйдзецца яшчэ й прыплачваць міліцэйскаму спэцназу, кажа ён.

Але ж і такой “паслугі” няма ў прэйскуранце.

Сёньняшняя адмова судзьдзі Шыцікава ў прэтэнзіях актывістаў да гарвыканкаму ня першая. У сярэдзіне кастрычніка судзьдзя гэтаксама не знайшоў падставаў на адмену рашэньня гарвыканкаму, які забараніў гомельскім палітыкам Уладзімеру Кацору й Васілю Палякову правесьці мітынг і пікеты падчас перадвыбарчай агітацыі ў парлямэнт.

І гэта пры тым, што старшыня Цэнтрвыбаркаму паведамляла гомельскім актывістам, што Гомельскаму гарвыканкаму рэкамэндавана на час выбараў не патрабаваць ад заяўнікаў заключэньня дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Прейскурант на милицейскую дубинку

Судья Центрального района Гомеля Сергей Ручейников отклонил иск активистов Петра Кузьнецова, Андрея Толчина, Александра Процьки и Натальи Шчукинай на запрет пикетов. Пикеты запрашивалися в сентябре – во время агитационной компании по выборам депутатов парламента. Целью инииаторов этих запросов было – пояснить свою позицию на выборах и агитировать против провластных кандидатов, которые балатировались в парламент на второй срок.

Представительница горисполкома в суде Полина Лобанова пояснила, что основанием для запрета стало в первую очередь то, что активисты не “указали в заявлениях порядок проведения массовых мероприятий” и не заключили соглашений с милицией, центральной городской поликлиникой и спецавтопредприятием на обслуживание пикетов. При этом госпожа Лобанова даже не могла пояснить, что означает “порядок проведения массовых мероприятий”.

Истец к горисполкому Андрей Толчин, вчастности, пояснил в суде, что в прейскуранте услуг медучреждений и милиции не существует даже термина “обслуживание массовых мероприятий”. Когда так пойдёт и впредь, то скоро за “удар дубинкой” гражданам придется ещё и приплачивать милицейскому спецназу, говорит он.

Но такой “услуги” нет в прейскуранте.

Сегодняшний отказ судьи Шитиковой в претензиях активистов к горисполкому не первая. В середине октября судья тоже не нашёл оснований на отмену решения горисполкома, который запретил гомельским политикам Владимеру Кацоре и Василию Полякову провести митинг и пикеты во время предвыборной агитации в парламент.

И это при том, что председатель Центризберкома сообщала гомельским активистам, что Гомельскому горисполкому рекомендовано на время выборов не требовать от заявителей заключения соглашений с милицией, медиками и спецавтопредприятием на обслуживание массовых мероприятий.

Паводле Odsgomel.org
Абмеркаваць на форуме (гл. тэму на ForumKamunikatary: http://by.prava-by.info/sf-forum?forum=4&topic=14&page=1&post=67#p67)

Падрыхтаваў
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>