2010 10/01
Віктар Сіліч, Жодзіна

Віктар Сіліч, Жодзіна

Жыхар горада Жодзіна, Віктар Сіліч, адстаяў сваё права на свабоду сумленьня й перакананьняў, вольны ўваход ці неўваход у склад афіцыйнага прафсаюзу. Абапіраючыся на падтрымку праваабаронцаў, ён прымусіў службоўцаў прадпрыемства, выконваючы Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, выплочваць яму прэміяльныя належным чынам, як любому нармальнаму працаўніку працоўнага калектыву.

Як разьвіваліся падзеі? У выніку чаго адбылося парушэньне права? І што рэальна дапамагло выправіць становішча да лепшага ўжо на стадыі пазасудовага разьбіральніцтва?

Усё распачалося з таго, што з спасылкаю на палажэньне Калектыўнае Дамовы й тое, што працаўнік не зьяўляецца сябрам афіцыйнага прафсаюзу Жодзінскага Хлебазаводу, яму адмовілі ў налічэньні прэміяльных за адпрацаваны належным чынам пэрыяд.

Віктар Сіліч, працоўны РУП “Барысаўхлебпрам” Філіялу “Жодзінскага Хлебазаводу” (вул. 40 год Кастрычніку, д.1А, 222160, г.Жодзіна з 02.02.2000 года) сапраўды ў 2007 годзе па ўласных перакананьнях выйшаў з шэрагаў прафсаюзу.

19.08.2009 на распашыраным паседжаньні Адміністрацыі й Прафкаму “Жодзінскага Хлебазаводу” былі прынятыя зьмены й дадатак №3 у калектыўную дамову, што заключалася на 2008-2011 гады.

А ў Дадатку 11 “Палажэньня аб прэміяваньні працаўнікоў зь сьвятамі й матэрыяльным заахвочваньні” былі зробленыя зьмены ў п.1.2

Гэтыя зьмены цалкам пазбаўлялі працаўнікоў не сябраў прафсаюзу прэміяваньня.

Такім чынам, працаўнікі, якія не зьяўляліся сябрамі прафсаюзу, насуперак сваіх перакананьняў фактычна прымушаліся да далучэньня ў прафсаюз, чым парушаўся арт.33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якім “кожнаму гарантуецца свабода … перакананьняў і іхнае свабоднае выказваньне” …, а таксама “ніхто ня можа быць прымушаным да выказваньня сваіх перакананьняў альбо адмовы ад іх…”

Дадзеная норма адлюстраваная больш акрэслена й грунтоўна ў Міжнародным Пакце аб Грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) і зьяўляецца нед’емным міжнародным стандратам права, абавязковым для Беларусі й кожнага суб’екта права на ейнай тэрыторыі.

У дзейсным палажэньні аб прэміяваньні, п.2.2 адзначае, што прэмія выплочваецца з прыбытку, які застаўся ў распараджэньні прадпрыемства.

Атрымаўшы неабходныя кансультацыі ў юрыстаў, а таксама парады мясцовых праваабаронцаў, перакананы ў тым, што ягоныя правы груба парушаюцца, бо прыбытак, зароблены ня толькі сябрамі прафсаюзу, а ўсім калектывам “Жодзінскага Хлебазаводу”, Віктар Сіліч 22.10.2009 падаў адпаведную заяву да кіраўніцтва прадпрыемства з адпаведнай ейнай рэгістрацыяй, а пасьля 04.11.2009 – і ў Жодзінскую пракуратуру.

У звароце да кіраўніцтва прадпрыемства Віктар Сіліч у прыватнасьці адзначыў, што “п. 8.13 Калектыўнае Дамовы супярэчыць арт. 15 Кантракта наймальніка з працаўніком №75/09 і арт.14 ПК Рэспублікі Беларусь, таму на падставе арт.14 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь ён пакідае за сабою права зьвярнуцца ў суд.”

Ён выказаў сваё перакананьне ў тым, што зробленая праўка да таго ж парушае яшчэ й арт.42 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з адзначанага Віктар Сіліч выказаў упэўненасьць у тым, што п.1.2 “Палажэньня аб прэміяваньні працаўных да сьвятаў і матэрыяльным заахвочваньні” прыняты ў “Зьменах і дапаўненьнях да Калектыўнае дамовы” ад 19.08.2009г. зьяўляецца дыскрымінацыйным і ў адпаведнасьці з арт. 14 Працоўнага Кодексу Рэспублікі Беларус – несапраўдным. У сваёй заяве ад 04.11.2009 працоўны прасіў таксама пракуратуру адрэагаваць па факце парушэньня дзейснага заканадаўства.

Жодзінская Пракуратура ў сваім адказе ад 07.11.2009 паказала на магчымасьць звароту заяўніка ў суд.

У выніку, дырэкцыя Жодзінскага Хлебазаводу заўважыла й прызнала заяўленыя патрабаваньні Віктара Сіліча правамернымі й паабяцала сваечасова выправіць неадпаведнасьці.

А Загадам №336 кіраўніцтва прадпрыемства ад 06.11.2009 Віктару Сілічу прызначыла да выплаты належныя памеры прэміяльных за жнівень і верасень 2009 года ў агульным памеры 160 540 BYR.

Дадзены прэцэдэнт з атрыманьнем заробленых прэміяльных несябрам афіцыйнага прафсаюзу меў шырокі розгалас на прадпрыемстве й адпаведныя станоўчыя наступствы.

Пры гэтым, зьдзіўляла толькі тое, што нават пасьля атрыманых Віктарам Сілічам станоўчых вынікаў астатнія несябры прафсаюзу хлебазаводу не сьпяшаліся скіроўваць падобныя свае звароты да адміністрацыі прадпрыемства, каб атрымаць належныя імі прэміяльныя за мінулы пэрыяд.

Але, як бачна, зразумеўшы актуальнасьць пытаньня й сытуацыю на прадпрыемстве, чарговым крокам кіраўніцтва Жодзінскага Хлебазаводу выплаціла прэміяльныя за наступны пэрыяд ўжо ня толькі Віктару Сілічу, але й працаўнікам усяго калектыву без дыскрымінацыйных выключэньняў, датычных несябраў афіцыйнага прафсаюзу.

І ўсё ж, што дапамагло выправіць становішча да лепшага?

Думаецца, што адзначаны станоўчы прыклад, ёсьць вынікам найперш актыўнай і рашучай, правільнай, сваечасова заяўленай пазыцыі аднаго з працаўнікоў прадпрыемства. Які на самой справе меў намер зьвяртацца ў суд, калі адміністрацыя адмовіла б яму ва ўзнаўленьні парушанага права.

Як бачна, пры адпаведных спрыяльных умовах і дастаткова ўпэўненай і акрэсьленай праваабарончай пазыцыі, а таксама пры наяўнасьці жаданьня з боку дырэкцыі, можна вырашаць праблемы дастаткова апэратыўна.

Жодзінскі досьвед паказвае, што дырэкцыя можа ісьці на сустрач асобным рабочым, можа без аніякае страты ўласнага аўтарытэту заўважаць, прызнаваць і безканфліктна выпраўляць на практыцы дапушчаныя памылкі, спыняць неправамерныя й дыскрымінацыйныя дзеяньні, переглядаць неправамерную практыку.

Пасьля ўсяго гэтага, хацелася б яшчэ толкі даведацца, ці ўнесены адміністрацыяй Жодзінскага Хлебазаводу адпаведныя зьмены ў п.1.2 “Палажэньня аб прэміяваньні працоўных да сьвятаў і матэрыяльным заахвочваньні” з прывядзеньнем гэтага палажэньня да адпаведнай нормы права, выкладзенай у Працоўным Кодэксе Рэспублікі Беларусь!? І ці зробленыя пры гэтым неабходныя карэкціроўкі ў “Зьменах і дапаўненьнях да Калектыўнае дамовы” ад 19.08.2009 году?

Дадзеныя пытаньні маюць істотнае значэньне для асэнсаваньня таго, наколькі глыбокімі й сыстэмнымі зьяўляюцца гэтыя станоўчыя зьмены на адным з Жодзінскіх прадпрыемстваў. А таксама, на колькі гэты досьвед можа стацца прыкладам для іншых вытворчых калетываў у Жодзіне (гэткіх як БелАЗ, КЗЦШ, Сьвітанак) ды й па краіне цалкам.

ДАКУМЭНТЫ:
1) Заява Віктара Сіліча ад 22.10.2009 да кіраўніцтва прадпрыемства;
2) Заява Віктара Сіліча ад 04.11.2009 у Жодзінскую пракуратуру;
3) Адказ ад 02.11.2009 за №01/1245 на заяву ад 22.10.2009 дырэктара Жодзінскага хлебазаводу А.С.Забароўскага;
4) Адказ Жодзінскай пракуратуры;
5) Зьмены у “Палажэньне аб прэміяваньні працаўнікоў да сьвятаў і матэрыяльным заахвочваньні” (п.1.2 зь неправамернымі зьменамі, супярэчнымі ПК Рэспублікі Беларусь);
6) “Палажэньне аб прэміяваньні працаўнікоў да сьвятаў і матэрыяльным заахвочваньні” (п.1.2 безь зьменаў – адпавядае нормам ПК Рэспублікі Беларусь)
7) Агульныя палажэньні Калектыўнае дамовы (п. 8.13);
8). Загад №336 кіраўніцтва Жодзінскага Хлебазаводу аб выплаце належных прэміяльных несябру прафсаюза, Віктару Сілічу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Жодино восстановлено право рабочих Жодинского Хлебозавода

Житель города Жодино, Виктор Силич, отстоял своё право на свободу совести и убеждения, на свободное вступление или невступление в состав официального профсоюза. Опираясь на поддержку правозащитников, он заставил чиновников предприятия, выполняя Трудовой Кодекс Республики Беларусь, выплачивать ему премиальные надлежащим образом, как любому нормальному труженику рабочего коллектива.

Как развивались события? В результате чего произошло нарушение права? И что помогло реально исправить положение к лучшему уже на стдии внесудебного разбирательства?

Все началось с того, что со ссылкой на положение Коллективного Соглашения и то, что труженик не является членом официального профсоюза Жодинского Хлебозавода, ему отказали в начислении премиальных за отработанный надлежащим образом период.

Виктор Силич сотрудник РУП “Барысовхлебпром” Филиала “Жодинского Хлебозавода” (ул. 40 год Октября, д.1А, 222160, г.Жодино с 02.02.2000 года) действительно в 2007 году по собственным убеждениям вышел из членов профсоюза.

19.08.2009 на расширенном заседании Администрации и Профкома “Жодинского Хлебозавода” были приняты изменения и дополнение №3 в коллективное соглашение, которое заключалось на 2008-2011 годы. А в Дополнении 11 “Положения о премировании работников с праздниками и материальным поощрении” были сделаны изменения в п.1.2.

Эти изменения целиком лишали работников не членов профсоюза премирования.

Таким образом, труженики, которые не являлись членами профсоюза, вопреки своим убеждениям фактически принуждались к вступлению в профсоюз, чем нарушалась ст. 33 Конституции Республики Беларусь, которой “каждому гарантируется свобода … убеждений и их свободное высказывание “…, а также “никто не может быть принуждён к высказыванию своих убеждений либо отказу от них…”

Данная норма отраженная более чётко и основательно в Международном Пакте о Гражданских и политических правах (МПГиПП) и является неотъемлемым международным стандартом права, обязательным для Беларуси и каждого субъекта права на её территории.

В настоящем положении о премировании, п.2.2 отмечает, что премия выплачивается из прибыли, которая остаётся в распоряжении предприятия.

Получив необходимые консультации у юристов, а также советы местных правозащитников, убежденный в том, что его права грубо нарушаются, так-как прибыль, заработана не только членами профсоюза, а всем коллективом “Жодинского Хлебозавода”, Виктор Силич 22.10.2009 подал соответствующее заявление руководству предприятия с соответствующей его регистрацией, а после 04.11.2009 – и в Жодинскую прокуратуру.

В обращении к руководству предприятия Виктор Силич в частности отметил, что “п. 8.13 Коллективного Соглашения противоречить ст. 15 Контракта нанимателя с работником №75/09 и ст.14 ПК Республики Беларусь, поэтому на основании ст.14 Трудового Кодекса Республики Беларусь он оставляет за собой право обратиться в суд.”

Он высказал своё убеждение в том, что сделанная поправка кроме того нарушает ещё и ст.42 Конституции Республики Беларусь.

Исходя из отмеченного Виктор Силич высказал уверенность в том, что п.1.2 “Положения о премировании работников к праздникам и материальном поощрении” принятый в “Изменениях и дополнениях к Коллективному соглашению” от 19.08.2009г. является дискриминационным и в соответствии с ст. 14 Трудового Кодекса Республики Беларусь – недействителен. В своем заявлении от 04.11.2009 работник просил также прокуратуру отреагировать по факту нарушения действующего законодательства.

Жодинская Прокуратура в своем ответе от 07.11.2009 указала на возможность обращения заявителя в суд.

В результате, дирекция Жодинского Хлебозавода заметила, признала заявленные требования Виктора Слича правомерными и пообещала своевременно исправить несоответствия.

А Приказом №336 руководство предприятия от 06.11.2009 Виктору Силичу установило к выплате надлежащие размеры премиальных за август и сентябрь 2009 года в общем размере 160 540 BYR.

Данный прецедент с получением заработанных премиальных не членом официального профсоюза имел широкий резонанс на предприятии и соответствующие положительные последствия.

При этом, удивляло только то, что даже после полученных Викторам Силичем положительных итогов остальные не члены профсоюза хлебозавода не спешили направлять похожие свои обращения в администрацию предприятия, чтобы получить надлежащие им премиальные за прошедший период.

Но, как видимо, поняв актуальность вопроса и ситуацию на предприятии, очередным шагом руководство Жодинского Хлебозавода выплатило премиальные за следующий период уже не только Виктору Силичу, но и труженикам всего коллектива без дискриминационных исключений, касательных не членов официального профсоюза.

И все же, что помогло исправить положение к лучшему?

Думается, что отмеченный положительный пример, является итогом в первую очередь активной и решительной, правильной и своевременно заявленной позиции одного из работников предприятия. Который на самом деле имел намерение обращаться в суд, когда администрация отказала бы ему в восстановлении нарушенного права.

Как видно, при соответствующих благоприятных условиях и достаточно уверенной и чёткой правозащитной позиции, а также при наличии желания со стороны дирекции, можно решать проблемы достаточно оперативно.

Жодинский опыт показывает, что дирекция может идти на встречу отдельным рабочим, может без какого-либо ущерба для собственного авторитета замечать, признавать и бесконфликтно исправлять на практике допущенные ошибки, останавливать неправомерные и дискриминационные действия, пересматривать неправомерную практику.

После всего этого, хотелась бы еще только узнать, внесены ли администрацией Жодинского Хлебозавода соответствующие изменения в п.1.2 “Положенія о премировании рабочих к праздникам и материальном поощрении” с приведением этого положения к соответствующей норме права, изложенной в Трудовом Кодексе Республики Беларусь!? И сделаны ли при этом необходимые корректировки в “Изменениях и дополнениях к Коллективному соглашению” от 19.08.2009 года?

Данные вопросы имеют существенное значение для осознания того, насколько глубокими и системными являются эти положительные изменения на одном из Жодинских предприятий. А также, на сколько этот опыт может стать примером для других производственных коллективов в Жодино (таких как БелАЗ, КЗЦШ, Свитанак) и по стране вообще.

ДОКУМЕНТЫ:
1) Заявление Виктора Силича от 22.10.2009 к руководству предприятия;
2) Заявление Виктора Силича от 04.11.2009 в Жодинскую прокуратуру;
3) Ответ от 02.11.2009 за №01/1245 на заявление от 22.10.2009 директора Жодинского хлебозаводу А.С.Заборовского;
4) Ответ Жодинской прокуратуры;
5) Изменения в “Положения о премировании работников к праздникам и материальном поощрении” (п.1.2 с неправомерными изменениями, противоречащими ПК Республики Беларусь);
6) “Положения о премировании работников к праздникам и материальном поощрении” (п.1.2 без изменений – соответствует нормам ПК Республики Беларусь)
7) Общие положения Коллективного соглашения (п. 8.13);
8). Приказ №336 руководство Жодинского Хлебозаводу о выплате надлежащих премиальных не члену профсоюза, Виктору Силичу.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна,
Беларусrі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>