2010 05/01

4 студзеня прайшлі экстраныя кансультацыі прадстаўнікоў грамадзкіх ды палітычных арганізацыяў па пытаньні свабоды слова ў Беларусі. Падставай, што сталася чыньнікам сустрэчы, зьявіліся публічна-паказальны напад на газэту “Народная воля” і праект указу Лукашэнкі аб абмежаваньні па распаўсюджваньні інфармацыі ў Інтэрнэце.У кансультацыях прынялі ўдзел кіраўнікі БАЖ Жана Літвіна і Андрэй Бастунец, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў “Вясна” і БХК Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла, галоўны рэдактар газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч, Сяргей Калякін (ПКБ), Аляксандар Ярашук (незалежныя прафзьвязы), Аляксандар Бухвостаў (аргкамітэт Партыі працы), Мікалай Статкевіч (аргкамітэт партыі БСДП (НГ), Аляксей Янукевич (БНФ), Леў Марголін (АГП), Віктар Гарбачоў “За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, Ян Анташкевич, Мячаслаў Грыб БСДП (Грамада), Аляксандар Казулін ды Анатоль Лябедзька.

Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, “па выніках сустрэчы было прынята рашэньне аб пачатку кампаніі “За свабоду слова”. Гэта ёсьць аднагалосным рашэньнем і прадыктаванае яно тым, што сытуацыя зь СМІ перасягнула крытычную рысу. Відавочна, што ўлада перад пачаткам выбарчых кампаніяў мае намер зачысьціць інфармацыйную прастору ад свавольных СМІ, а больш рахманых прымусіць гуляць па правілах Чырвонага дому”.

Па інфармацыі Анатоля Лябедзькі “хуткім часам будзе падрыхтаваны ды ўзгоднены тэкст заявы  “Аб сытуацыі з свабодай СМІ ў Беларусі”. Мы таксама маем намер ініцыяваць правядзеньне слуханьняў на сэсіях Парлямэнскіх Асамблеяў АБСЭ, Рады Эўропы, а таксама ў Эўрапарлямэнце.  Па агульным меркаваньні, ёсьць запатрабаванасьць у сустрэчы з прадстаўнікамі дыпкорпусу краінаў Эўрапейскага зьвязу, акрэдытаваных у Беларусі. На наступнай сустрэчы абмяркуем фармат правядзеньня акцыі, а таксама інфармацыйную кампанію ў Інтэрнэце”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)
Кампания “За свободу слова” объединила журналистов, правозащитников и политиков

4 января прошли экстренные консультации представителей общественных и политических организаций по вопросу свободы слова в Беларуси. Поводом, ставшим причиной встречи, стали публично-показательная атака на газету “Народная воля” и проект указа Лукашенко об ограничении по распространения информации в Интернете.

В консультациях приняли участие руководители БАЖ Жанна Литвина и Андрей Бастунец, представители правозащитных организаций ‘Весна’ и БХК Валентин Стефанович и Гарри Погоняйло, главный редактор газеты ‘Народная воля’ Иосиф Середич, Сергей Калякин (ПКБ), Александр Ярошук (независимые профсоюзы), Александр Бухвостов (оргкомитет Партии труда), Николай Статкевич (оргкомитет партии БСДП (НГ), Алексей Янукевич (БНФ), Лев Морголин (ОГП), Виктор Горбачев ‘За свободное развитие предпринимательства’, Иван Анташкевич, Мечеслав Гриб БСДП (Грамада), Александр Козулин и Анатолий Лебедько.

Как сообщил нам Анатолий Лебедько, “по итогам встречи было принято решение о начале компании “За свободу слова”. Это единогласное решение и продиктовано оно тем, что ситуации со СМИ перешагнула за критичную черту. Очевидно, что власть в преддверии избирательных компаний намерена зачистить информационное пространство от строптивых СМИ, а более покладистых заставить играть по правилам Красного дома”.

По информации Анатолия Лебедько “в ближайшее время будет подготовлен и согласован текст заявления  ‘О ситуации со свободой СМИ в Беларуси”. Мы также намерены инициировать проведение слушаний на сессиях Парламентских Ассамблей ОБСЕ, Совета Европы, а также в Европарламенте.  По общему мнению, есть потребность во встрече с представителями дипкорпуса стран Европейского союза, аккредитованных в Беларуси. На следующей встрече обсудим формат проведения акции, а также информационную компанию в Интернете”.

Паводле spring96,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>