Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкама на здачу памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду “Маладога Фронту”.
На апошнім Сойме “Маладога Фронту” было прынята рашэньне аб правядзеньні напрыканцы студзеня Ўстаноўчага Зьезду для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі РБ. Нагадаем, з 2000 году “Маладому Фронту” 5 раз беспадстаўна адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі, хаця ў 2007 годзе арганізацыі была бесперашкодна зарэгістраваная ў Чэхіі.
“Было пападзена 10 заяваў у менскія установы накшталт Рэспубліканскага палацу культуры ветэранаў, Рэспубліканскага палацу культуры прафсаюзу, Дому літаратара й іншыя”, – паведаміла прэс-службе МФ кіраўніца юрыдычнага адзьдзела МФ Наста Лойка.
Пачалі прыходзіць першыя адказы, а дакладней – першыя адмовы.
У аўторак Настасьсі Лойцы патэлефанавалі зь Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Рау й у вуснай форме паведамілі, што памяшканьне ня можа быць прадстаўлена ні ў заяўлены дзень (30 студзеня), ні ў любы іншы дзень. “Калі папрасіла даслаць пісьмовы адказ з матывацыяй адмовы, мне было сказана, што нямецкі бок рады любому кліенту й ня мае нічога супраць здачы памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду “Маладога Фронту”, але саўладальнік цэнтру – Менгарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньня Зьезду МФ у ІВВ у любы дзень”, – апавяла Наста Лойка.
“Паколькі ІВВ – адносна незалежная ўстанова – адмовіла ў арэндзе памяшканьня, думаю, малаверагодна, што любая іншая ўстанова, куды былі дасланы запыты, дасьць згоду. Тым ня менш, у ІВВ мною была даслана заява з патрабаваньнем пісьмовай матывацыі адмовы. Нагадаю, што калі адмова ня будзе растлумачана, мы маем права падаць у суд”, – дадае Наста Лойка.
На дадзены момант таксама атрыманы пісьмовы адказ ад дзяржаўнай культурна-асветніцкай ўстановы “Палац культуры “Лошыцкі”. У адказе ад імя дырэктара ўстановы У.М.Шавялёва паведамляецца, што “арэндаваць якія-небудзь памяшканні Палаца культуры для правядзення масавых мерапрыемстваў немагчыма, таму што гэта забаронена пастановай ад 15 сьнежня 2003 г. №293-95 Дзяржаўнага пажарнага нагляду г.Мінска. Правядзеньне масавых мерапрыемстваў стане магчымым толькі пасля правядзеньня рэканструкцыі, пачатак якой запланаваны на 2010 г.”
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
*
*
(Паведамленьне, рас.)
«Молодому фронту» отказывают в аренде помещения для учредительного съезда
В конце января зарегистрированная в Чехии организация «Молодой фронт» планирует провести очередной учредительный съезд и вновь подать документы на регистрацию в Министерство юстиции Беларуси. Начиная с 2000 года «Молодому фронту» было пять раз отказано в регистрации.
По словам руководителя юридического отдела «Молодого фронта» Насты Лойки, организация подала 10 заявок в столичные учреждения на аренду зала для проведения съезда, в том числе в Дом культуры ветеранов, Дворец культуры профсоюзов, Дом литератора, Минский международный образовательный центр (IBB).
Первым отреагировал IBB. По словам Насты Лойки, представитель центра в телефонной беседе заявил ей, что помещение для «Молодого фронта» не может быть представлено не в заявленный день (30 января), ни в какой-либо иной.
«Когда попросила прислать письменный отказ с мотивацией решения, мне было сказано, что немецкая сторона рада любому клиенту и не имеет ничего против учредительного съезда «Молодого фронта», но Мингорисполком как совладелец помещения не дал своего разрешения», — рассказала Наста Лойка.
По ее словам, в IBB было направлено требование предоставить отказ в письменном виде, в противном случае «Молодой фронт» не отрицает вероятности подать на центр в суд.
Источник: “Белорусские новости”.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info