Не забірай жыцьцё!
2010 18/01
AAN

AAN

25.12.2009 у КПЧ ААН адпраўлена чарговая індывідуальная скарга аб парушэньні права на асацыяцыі (арт.22 МПГіПП) у Беларусі (прадстаўлена праваабронцам Сяргеем Усьцінавым).

Трэба прызнаць, што мінулы год стаўся паказальным у пляне праявы рэальных тэндэнцыяў пагаршэньня сытуацыі з грамадзянскімі правамі й свабодамі ў Беларусі.

Асноўныя для нармальнага ўстойлівага разьвіцьця цывілізаванай краіны паказчыкі дэмакратычных свабодаў, гэткія як пава на свабоду слова, думкі, сумленьня, свабодны распаўсюд інфармацыі, на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў, безь якіх немагчымы аніякі дэмакратычны выбарчы працэс і канстытуцыйная ратацыя ўлады, зьнізіліся да ўзроўню НЯВОЛЬНЫХ КРАІНАЎ сьвету.

Парадаксальна, але, дэкляруючае свае лепшыя намеры й разумеючае кошт пытаньня для народа Беларусі, палітычнае кіраўніцтва краіны, фактычна прылюдна, на вачах у зьдзіўленай грамады займаецца нейкімі “базарнымі” падтасоўкамі сапраўднасьці й спрабуе пераканаць паважнае атачэньне, якое мае ўласныя вочы й розум, што тыя вырабы ў бліскучых кітайскіх абгортках, што трымае на “паліцах афіцыйнай дэмакратызацыі” рэжым і ёсьць даўгачаканая свабода.

Прыкладам адваротнага антыдэмакратычнага “закручваньня гаек” у працэсе падрыхтоўкі грамадзка-палітычнага “мэханізму” да будучых “выбарчых прадстаўленьняў” тут могуць быць шматлікія нерэгістрацыі ўжо дастаткова вядомых нават за межамі “тэрыторыі асобна ўзятай тутэйшай несвабоды” грамадзкіх і палітычных арганізацыў, суб’ектаў права у краіне. Да іх можна аднесьці нават такія вядомыя й уплывовыя, як праваабрончыя й грамадзянскія суб’екты – ПЦ “Вясна”, Асамблея НДА Беларусі, а таксама палітычныя – Партыя ПРАЦЫ, БХД, Малады Фронт …

Копія яшчэ адной, новай, прыводзімай намі тут індывідуальнай скаргі ў КПЧ ААН – сьведчаньне таго працэсу пашырэньня несвабоды, у якім няма месца ні праву, ні закону, ні лёгіцы стабільнага й прагрэсыўнага разьвіцьця (тым больш дэмакратычнага). А ёсьць тут толькі старая звычка тых, хто па мінулай памяці працягвае ўтрымліваць уладу любымі сродкамі й для гэтага кансэрвуе й захоўвае стан несвабоды – скіроўвае свае намаганьні й народныя сродкі на забарону ўсяго таго, што мае ўласную жывую грамадзянскую ініцыятыву, што не свторана зьверху па загадзе й ня можа быць кантраляваным знутры ці залежным і кіруемым з выканкамаў.

Паказальна, што ў дзень Божага НАРАДЖЭНЬНЯ людзі знайшлі сілы й волю скіраваць гэты зварот ў КПЧ ААН. Відавочна, што на фоне дэманстратыўнага невыкананьня Беларускім кіраўніцтвам міжнародных абавязкаў па высновах КПЧ ААН, датычных неабходнасьці выпраўляць становішча, зьвязанае з парушэньнем палажэньняў міжнароднай дамовы (Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, МПГіПП) і выпраўляць парушэньні права грамадзянаў на неад’емныя (нададзеныя кожнаму ў цывілізаваным свабодным сьвеце) правы й свабоды – чарговая скарга ў КПЧ ААН можа ўспрымацца як нешта малаэфэктыўнае, а таму й непатрэбнае …

Але, істына ў іншым … Яна як заўсёды не адразу бачная … Але яна ў тым, што праўда, якая ў адрозьненьне ад хлусьні й тых, хто яе спараджае, неўміручая й існуе заўсёды … Яна заўсёды знойдзе сабе шлях да свабоды й зойме належнае месца ў грамадзтве …
Кропля праўды і веры ў перамены да лепшага – сапраўды здольная разбурыць любыя муры на ейным шляху да свабоды …

Ніжэй прыводзіцца сам тэкст індывідуальнае скаргі ў КПЧ ААН ад 25.12.2009 аб парушэньні права на асацыяцыю (арт.22 МПГіПП) у Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

25.12.2009 в КПЧ ООН отправлена очередная индивидуальная жалоба о нарушении права на ассоциации (ст.22 МПГиПП) в Беларуси (представлена правозащитником Сергеем Устиновым).

Надо признать, что прошедший год стал показательным в плане проявления реальных тенденций ухудшения ситуации с гражданскими правами и свободами в Беларуси.

Основные для нормального устойчивого развития цивилизованной страны показатели демократических свобод, такие, как паво на свободу слова, мысли, совести, свободное распространение информации, на свободу мирных собраний и ассоциаций, без которых невозможен никакой демократический избирательный процесс и конституционная ротация власти, снизились до уровня НЕСВОБОДНЫХ СТРАН мира.

Парадоксально, но, декларирующее свои лучшие намерения и понимающее цену вопроса для народа Беларуси, политическое руководство страны, фактически прилюдно, на глазах у удивлённого сообщества занимается какими-то “базарными” подтасовками действительности и пытается убедить почтительное окружение, которое имеет собственные глаза и ум, что те поднлки в блестящих китайских обертках, что держит на “полках официальной демократизации” режим и есть долгожданная свобода.

Примером обратного антидемократического “закручивания гаек” в процессе подготовки общественно-политического “механизма” к будущим “избирательным представлениям” здесь могут быть многочисленные нерегистрации уже достаточно известных даже за пределами “территории отдельно взятой здешней несвабоды” общественных и политических организаций, субъектов права в стране. К ним можно отнести даже такие известные и влиятельные правозащитные и общественные субъекты, как ПЦ “Весна”, Ассамблея НГО Беларуси, а также политические – Партия ТРУДА, БХД, Молодой Фронт …

Копия ещё одной, новой, приводимой нами здесь индивидуальной жалобы в КПЧ ООН – свидетельство того процесса расширения несвободы, в котором нет места ни праву, ни закону, ни логике стабильного и прогрессивного развития (тем более демократического). А есть здесь только старая привычка тех, по прошлой памяти продолжает удерживать власть любыми средствами и для этого консервирует и сохраняет состояние несвабоды – направляет свои усилия и народные средства на запрет всего того, что имеет имеет собственную живую гражданскую инициативу, что не созданно сверху по приказу и не может быть контролируемым изнутри, зависимым и управляемым из исполкомов.

Показательно, что в день Божьего РОЖДЕНИЯ люди нашли силы и волю направить это обращение в КПЧ ООН. Очевидно, что на фоне демонстративного неисполнения Беларуским руководством международных обязанностей по выводам КПЧ ООН, относительно необходимости исправлять положения, связанные с нарушениями нарушений международного соглашения (Международного пакта о гражданских и политических правах, МПГиПП) и исправлять нарушения права граждан на неотъемлемые (предоставленные каждому в цивилизованном свободном мире) права и свободы – очередная жалоба в КПЧ ООН может восприниматься как что-то малоэфективное, а потому и ненужное …

Но, истина в ином … Она как всегда не сразу видна … Но она в том, что правда, которая в отличии от вранья и тех, кто его порождает, бессмертна и существует всегда … Она всегда найдёт себе путь к свободе и займёт надлежащее место в обществе …

Капля правды и веры в перемены к лучшему – действительно способная разрушить любые стены на её пути к свободе …

Ниже приводится сам текст индивидуальной жалобы в КПЧ ООН о нарушении права на ассоциацию (арт.22 МПГІПП) в Беларуси.

Алесь ВОЛЬНЫ
,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>