Не забірай жыцьцё!
2010 19/01
Жодзіна

Жодзіна

Першае паседжаньне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў аб забароне мясцовым выканкамам мірных масавых мерапрыемстваў, заяўленых імі 25.11.2009 для правядзеньня 10.12.2009 у Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку, прайшло 18.01.2010 у кабінэце намесьніцы старшыні Жодзінскага суда, судзьдзі, Тацяны Трацюк.

У вуснай форме (без пратакольнага запісу) было праведзена папярэдняе ўдакладненьне пазыцыяў бакоў па справе забароны мірных пікетаваньняў у Жодзіне, прысьвечаных Усеагульнай дэкляраці правоў чалавеку. Бок заяўнікоў прадстаўляў Аляксей Лапіцкі.

У часе ўзьніклай палемікі высьветлілася, што прадстаўніца юрыдычнае службы выканкаму сама ня ведае, якія канкрэтна меры бясьпекі правядзеньня мерапрыемства абавязаны былі, напрыклад, пазначаць у сваёй заяўцы ініцыятары мірнага пікетваньня, калі яно плянавалася імі на дазволенай, вылучанай для падобных мэтаў афіцыйна ды спэцыяльна падрыхтаванай пляцоўцы? На дадзенае пытаньне Алякея Лапіцкага, юрыстка шчыра адказала, што для высьвятленьня гэтага заяўнікам неабходна было папярэдне зьвяртацца ў ідэалягічны адзьдзел выканкаму … … …

Узьнікла пытаньне, ці ведае “ідэалягічны адзьдзел” (як бачна галоўны за юрыдычную службу ў юрыдычных пытаньнях) права й Канстытуцыю лепш за юрыстаў? І навогул, ці знаёміліся ідэолягі з такімі дакумэнтамі ў сфэры правоў чалавеку, як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), абавязковы для выкананьня Беларусьсю й кожным суб’ектам права на ейнай тэрыторыі?!

Аляксей Лапіцкі зачытаў арт. 21 МПГіПП і адзначыў, што пры плянаваньні любых мерапрыемстваў структурнымі падразьдзяленьнямі выканаўчае ўлады, такімі як БРСМ (напрыклад, у галіне моладзевае палітыкі) – падобных пытаньняў з абмежаваньнем права ніколі не ўзьнікае. Да таго ж іх, у адрозьненьні ад ініцыятыўных грамадзянаў, праваабаронцаў ці прадстаўнікоў апазыцыі, ніхто не прымушае яшчэ й папярэдне аплочваць рэалізацыю ўласных Канстытуцыйных правоў і свабодаў, якія дзяржава абавязалася безумоўна гарантаваць кожнаму грамадзяніну краіны. Ды й навогул, ці правамерна пры рэалізацыі грамадзянамі права на мірны сход патрабаваць ад іх нейкай дадатковай аплаты за выкананьне функцыянальных абавязкаў такіх дзяржаўных бюджэтных службаў, як міліцыя, хуткая дапамога …, якія й без таго фінансуюцца з падаткавых адлічэньняў у бюджэт грамадзянамі Беларусі?! Яны што выконваюць свае функцыянальныя абавязкі толькі ў адносінах да асобных, “ідэалягічна правільных” катэгорыяў грамадзянаў?! Дык можа астанія ўжо залічаныя ў нейкі асобны “негалосны рэестар” ды фактычна разглядаюцца як неграмадзяне ці грамадзяне іншага, ніжэйшага гатунку!?

У сувязі з гэтым, была адзначана мэтадычная й пасьлядоўная забарона ўладамі любой непраўладавай грамадзянскай ініцыятывы, дыскрымінацыя грамадзянаў, якія праяўляюць грамадзка-палітычную ініцыятыву й поўная немагчымасьць рэалізаваць неад’емнае права на мірныя сходы ў Жодзіне.

Аляксей Лапіцкі: “Такога дыскрымінацыйнага бязьмежжа, ды яшчэ з патрабаваньем выкупу ў пануючага палітычнага рэжыму ўласнага неад’емнага Канстытуцыйнага права – і ўявіць сабе не магчыма.”

Суд прызначыў наступнае папярэдняе паседжаньне па справе на 26.01.2010 і прапанаваў прадстаўніцы Жодзінскага выканкаму прадставіць на яго дадатковыя матэрыялы ў выглядзе пісьмовых тлумачэньняў сваёй пазыцыі з абгрунтаваньнем матываў забароны мірнага пікетаваньня, замоўленага на 10.12.2009г. праваабаронцамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алексей Лапицкий: “Знает ли “идеологический отдел” право и Конституцию лучше юристов!?”

Первое заседание по жалобе жодинских правозащитников о запрете местным исполкомом мирных массовых мероприятий, заявленных ими 25.11.2009 для проведения 10.12.2009 в Международный День Прав Человека, прошло 18.01.2010 в кабинете заместителя председателя Жодинского суда, судьи, Татьяны Троцюк.

В устной форме (без протокольной записи) было проведено предварительное уточнение позиций сторон по делу запрета проведения мирных пикетов в Жодино, посвящённых Всеобщей декларации прав человека. Сторону заявителей представлял Алексей Лапицкий.

Во время возникшей полемики выяснилось, что представительница юридической службы исполкома сама не знает, какие конкретно меры безопасности проведения мероприятия обязаны были, например, обозначать в своей заявке инициаторы мирного пикетирования, когда оно планировалось ими на разрешенной, выделенной для подобных целей официально и специально подготовленной площадке? На данный вопрос Алексея Лапицкого, юристка искренне ответила, что для выяснения этого заявителям необходимо было предварительно обращаться в идеологический отдел исполкома … … …

Возник вопрос, знает ли “идеологический отдел” (как видно главнейший чем юридическая служба в юридических вопросах) право и Конституцию лучше юристов? И вообще, знакомились ли идеологи с такими документами в сфере прав человека, как Международный Пакт о гражданских и политических правах (МПГиПП), обязательный для выполнения Беларусью и каждым субъектам права на её территории?!

Алексей Лапицкий зачитал ст. 21 МПГиПП и отметил, что при планировании любых мероприятий структурными подразделениями исполнительной власти, такими как БРСМ (например, в сфере молодежной политики) – подобных вопросов с ограничением права никогда не возникает. К тому же их, в отличии от инициативных граждан, правозащитников или представителей оппозиции, никто не заставляет ещё и предварительно оплачивать реализацию собственных Конституционных прав и свобод, которые государство обязалось безусловно гарантировать каждому гражданину страны. И вообще, правомерно ли при реализации права на мирное собрание гражданами требовать от них какой-то дополнительной оплаты за исполнение функциональных обязанностей таких государственных бюджетных служб, как милиция, скорая помощь …, которые и без того финансируются с налоговых отчислений в бюджет гражданами Беларуси?! Они что? Исполняют свои функциональные обязанности только в отношении отдельных, “идеологически правильных” категорий граждан?! Так может остальные уже зачислены в какой-то отдельный “негласный реестр” и фактически рассматриваются как неграждане или граждане другого, более низкого сорта!?

В связи с этим, был отмечен методический и последовательный запрет властями любой непроправительственной гражданской инициативы, дискриминация граждан, которые проявляют общественно-политическую инициативу и полная невозможность реализовать неотемлемое право на мирные собрания в Жодино.

Алексей Лапицкий: “Такого дискриминационного беспредела, и ещё с требованием выкупа у господствующего политического режима собственного неотъемлемого Конституционного права – и представить себе не возможно.”

Суд назначил следующее преварительное заседание по делу на 26.01.2010 и предложил представительнице Жодинского исполкома представить на него дополнительные материалы в виде письменных объяснений своей позиции с обоснованием мотивов запрета мирного пикетирования, заявленного на 10.12.2009г. правозащитниками.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>