А 10-00 раніцы 21.01.2010 у Жодзінскім судзе, у наместніцы старшыні суда, Тацяны Трацюк, прызначана паседжаньне (размова) па скарзе бацькоў Янкі Лапіцкага, які пасьля дыскрымінацыйнага Рашэньня за №928 Жодзінскага выканкаму быў прымусова пазбаўлены права на працяг гімназычнае адукацыі на роднай мове ў памяшканьні адзінае ў Жодзінскім рэгіёне Гімназыі №1, дзе ён навучаўся з 2002 году па беларускамоўнай праграме з прыярытэтным вывучэньнем ангельскае мовы.
Як і ў 2004 годзе, калі беларускамоўнае навучаньне Янкі таксама прымусова спынялася аж на цэлы год і 2 месяцы, Рашэньне абгрунтоўвалася неабходнасьцю эканоміі бюджэтных сродкаў (!?) У 2005 годзе вынікам барацьбы бацькоў, жодзінскіх праваабаронцаў ПЦ “Вясна”, лідараў мясцовых “ТБМ імя Ф.Скарыны” ды Партыі БНФ, Аляксея й Сьвятланы Лапіцкіх, сталася адмена дыскрымінацыйнага рашэньня Жодзінскага выканкаму. Пасьля гэтага, Янка працягнуў сваё навучаньне ў асобным маленькім памяшканьні й пасьпяхова займаўся ў ім да моманту адмены новым кіраўніцтвам выканкаму (рашэньні ў 2004-2005 г.г. прыймаў В.Кашэўскі, а ў 2009 годзе – В.Грышчанка) уласнага рашэньня аб працягу адукацыі беларускага падлетка на роднай мове.
У 2009 годзе беларускамоўный гімназыст, непаўнагадовы юнак, на долю якога разам зь ягонымі бацькамі выпаў увесь цяжар непрыхаванай дыскрымінацыі па палітычных, моўных ды нацыяналных прыкметах, а таксама прыкметах іншадумства, у сьвеце новых сучасных беларускіх ідэалягічных тэндэнцыяў, асабліва пасьля актыўнага назіральнага маніторынгу за выбарамі 2008 году й напярэдані новых выбарчых кампаніяў 2010 году … – правучыўся ў гімназыі агулам крыху больш за тыдзень (зь 01.09.2009 – 5 дзён, а таксама яшчэ дня 3-4 пасьля ўступленьня ў сілу Пастановы №417 Камісыі па правах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму), якая прыняла рашэньне працягнуць навучаньне беларускамоўнага юнака ў памяшканьні Гімназыі №1 насуперак патрабаваньняў і жаданьняў самаго дырэктара гэтай дзяржаўна навучальнай установы, Генадзя Каршуна. Апошні з спасылкаю на “ананімны” званок зь Менску (ён не называе прозьвішча й пасаду званіўшага), ня гледзячы на станоўчую Пастанову №417 Камісыі, вырашыў спыніць далейшае навучаньне Янкі ў памяшканьні Гімназыі №1.
Далейшыя звароты ў Міністэрства адукацыі нагадвалі бег па колу. Службоўцы абяцалі вырашыць пытаньне, але ніхто не адважваўся ўзяць пэрсанальную адказнасьць на сябе, каб спыніць дыскрымінацыйны гвалт і літаральныя зьдзекі над беларускамоўным юнаком і ягонымі бацькамі.
Скіраваўшы яшчэ заявы ў Менаблпракуратуру, Жодзінскі выканкам і ГАА …, яны аднесьлі скаргу ў Жодзінскі суд.
У скарзе праваабаронцы патрабуюць спыніць дыскрымінацыйны гвалт па палітычных, нацыяналных і моўных прыкметах, спыніць спробы прымусу іх і іхнага сына да адмовы ад уласных перакананьняў і натуральных нацыянальных адметнасьцяў ды, адмяніўшы неправамернае рашэньне за №928, забясьпечыць гарантаванае выкананьне дзяржаваю Беларусь (енымі ўладнымі суб’ектамі права) ейных абавязкаў і прадставіць належныя ўмовы для працягу гімназычнага навучаньня сына па-беларусу ў адзначанай вучэбнай установе горада Жодзіна.
Такім чынам, распачынаемы размоваю з бакамі 20.01.2010г. судовы працэс мусіць паказаць на колькі сасьпела сёньня судовая сыстэма краіны, каб рэальна й дзейсна праяўляць уласныя прафэсыяналізм і незалежнасьць – уплываць на паляпшэньне праўнага становішча ў краіне, вызначаць і даводзіць да суб’ектаў права, маючых уладныя паўнамоцтвы (і адпаведныя абавязкі перад гармадзянамі), межы іхнае адміністрацыйнае кампэтэнцыі па верагодным, аднак строга рэглямэнтаваным нормамі Канстытуцыі й Міжнародна Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), абмежаваньні грамадзянскага й палітычнага права.
Ці будзе адноўлена права Янкі вучыцца па-беларуску ў Беларусі?!! На роднай мове – у роднай краіне?!!….
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Учиться по-беларуски в Беларуси … Неужели и здесь у нас – неразрешимая проблема!??
В 10-00 утра 21.01.2010 в Жодинском суде, у заместителя председателя суда, Татьяны Троцюк, назначено заседание (беседа) по жалобе родителей Янки Лапицкого, который после дискриминационного Решения за №928 Жодинского исполкомуа был принудительно лишен права на продолжение гимназического образования на родном языке в помещении единственной в Жодинском регионе Гимназии №1, где он обучался с 2002 года по беларускоязычной программе с приоритетным изучением английского языка.
Как и в 2004 году, когда беларускоязычное обучение Янки также принудительно пресекалось аж на целый год и 2 месяца, Решение обосновывалось необходимостью экономии бюджетных средств (!?) В 2005 году итогом борьбы родителей, жодинских правозащитников ПЦ “Весна”, лидеров местных “ТБМ имени Ф.Скорины” и Партии БНФ, Алексея и Светланы Лапицких, стала отмена дискриминационного решения Жодинского исполкома. После этого, Янка продолжил своё обучение в отдельном маленьком помешении и успешно занимался в нём до момента отмены новым руководством исполкома (решения в 2004-2005 г.г. принимал В.Кошевский, а в 2009 году – В.Грищенко) своего собственного решения о продолжении образования беларуского подростка на родном языке.
В 2009 году беларускоязычный гимназист, неполнолетний юноша, на участь которого вместе с его родителями выпала вся тяжесть открытой дискриминации по политическим, языковым и национальным признакам, а также признакам инакомыслия, в свете новых современных беларуских идеологических тенденций, в особенности после активного наблюдательного мониторинга за выборами 2008 года и накануне новых избирательных компаний 2010 года … – проучился в гимназии в общем немногим более недели (с 01.09.2009 – 5 дней, а тоже еще дня 3-4 пасьля вступления в силу Постановления №417 Комиссии по правам несовершеннолетних Жодинского исполкома), которая приняла решение продолжить обучение беларусскоязычного юноши в помещении Гимназии №1 вопреки требованиям и желаниям самого директора этого государственного учебного учреждения, Геннадия Коршуна. Последний с ссылкой на “анонимный” звонок из Минска (он не называет фамилию и должность позванившего), не смотря на положительное Постановление №417 Комиссии, решил остановить дальнейшее обучение Янки в помещении Гимназии №1.
Дальнейшие обращения в Министерство образования напоминали бег по кругу. Чиновники обещали решить вопрос, но никто не решался взять персанальную ответственность на себя, чтобы остановить дискриминационное насилие и буквальные издевательства над беларускоязычным юношей и яго родителями.
Направив ещё заявления в Миноблпрокуратуру, Жодинский исполком и ГАА …, они отнесли жалобу в Жодинский суд.
В жалобе правозащитники требуют остановить дискриминационное насилие по политическим, национальным и языковым признакам, остановить попытки принуждения их и их сына к отказу от собственных убеждений и натуральных национальных особенностей и, отменив неправмернай решение за №928, обеспечить исполнение государством Беларусь (её властными субъектами права) её обязанностей и представить надлежащие условия для продолжения гимназического обучения сына по-беларуски в указанном учебном учреждении города Жодино.
Таким образом, начинаемы беседой со сторонами 20.01.2010г. судебный процесс, наверняка сможет показать на сколько созрела сегодня судебная система страны, чтобы реально и действенно проявлять собственные профессионализм и независимость – воздействовать на улучшение правового положения в стране, определять и разъяснять субъектам права, имеющим властные полномочия (и соответствующие обязанности перед гражданами), границы их административных компетенций по возможным, но строго регламентированным нормами Конституции и Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП), ограничений гражданского и политического права.
Будет ли восстановлено право Янки учиться по-беларуски в Беларуси?!! На родном языке – в родной стране?!!….
Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info
Многія, спадарства, пытаюцца ў мяне –
ці зьяўляецца былы мэр г.Жодзіна,
Ккашэўскі В.М, маім родзічам?
Адказваю – не, не зьяўляецца. Толькі ён мае такое самае прозвішча. Ён хіба нарадзіўся і жыў ў вёсцы Залатая Горка, каля таго самага месца, дзе загінуў Пятро Машэраў. Мае продкі жылі ў іншым месцы.
Андрей Чэслававіч Кашэўскі, праўнак кулака Язепа.