2010 15/01
г.Барысаў

г.Барысаў

11 студзеня, у Барысаўскім судзе было вынесенае рашэньне па пазове праваабаронцаў Марыны Статкевіч і Алега Мацкевіча да Барысаўскага райвыканкаму ў сувязі з забаронай на правядзеньне 10 сьнежня мінулага гаду пікету ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб правах чалавеку.

Судзьдзя Алена Самцевіч вынесла рашэніне ў карысіць выканкаму, гэта значыць, прызнала забарону на правядзеньне пікету абгрунтаванай. «Шчыра кажучы, – пракамэнтавала для «БЭ» рашэньне суду Марына Статкевіч, – мы не цешылі сябе надзеяй, што будзе прынята рашэньне ў нашу карысьць. Выканкам заявіў, што мы не падалі дамовы на прысутнасьць на пікеце міліцыі й мэдыкаў ды дакумэнты, якія пацьвярджаюць аплату гэтых паслугаў. Дарэчы, па заканадаўстве, аплату мы маглі зрабіць на працягу дзесяці дзён пасьля правядзеньня пікету … Але судзьдзя палічыла, што выканкамаўская забарона – правільная».

Варта ўзгадаць, што праваабаронцы аднойчы ўжо судзіліся тады яшчэ з Барысаўскім гарвыканкамам за забарону на правядзеньне пікету. Было гэта пяць гадоў назад, і адмову ў правядзеньні пікету Барысаўскі суд таксама прызнаў правамернай. «Мінула пяць гадоў, – кажа Марына Статкевіч, – а вынік усё той жа. Магу сказаць, што мясцовая вэртыкаль не прайшла «тэст на лібералізацыю». Як забаранялі масавыя мерапрыемствы праваабаронцам, гэтак і забараняюць».

Праваабаронцы маюць намер абскардзіць рашэньне Барысаўскага суду ў Менскім абласным судзе, зрэшты, не спадзяючыся на адмену першага рашэньня. А яшчэ яны будуць падаваць у суд на рашэньне выканкаму аб зацьвярджэньні месца пад масавыя мерапрыемствы. Як вядома, такім месцам зьяўляецца пляцоўка за гарадзкім стадыёнам – тэрыторыя, дзе нават сабак не выгульваюць і дзе правядзеньне любога мерапрыемства гарантавана пройдзе абсалютна не заўважаным гараджанамі.

Служба інфармацыі «Барысаў Электронны».
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Исполком всегда прав, если не прав …

11 января, в Борисовском суде было вынесено решение по иску правозащитников Марины Статкевич и Олега Мацкевича к Борисовскому райисполкому в связи с запретом на проведение 10 декабря прошлого года пикета в день принятия Декларации о правах человека.

Судья Елена Самцевич вынесла решение в пользу исполкома, то есть, признала запрет на проведение пикета обоснованным. «Откровенно говоря, – прокомментировала для «БЭ» решение суда Марина Статкевич, – мы не тешили себя надеждой, что будет принято решение в нашу пользу. Исполком заявил, что мы не предоставили договоры на присутствие на пикете милиции и медиков и документы, подтверждающие оплату этих услуг. Кстати, по законодательству, оплату мы могли производить в течение десяти дней после проведения пикета… Но судья посчитала, что исполкомовский запрет – правильный».

Стоит вспомнить, что правозащитники однажды уже судились тогда еще с Борисовским горисполкомом за запрет на проведение пикета. Было это пять лет назад, и отказ в проведении пикета Борисовский суд тоже счет правомерным. «Прошло пять лет, – говорит Марина Статкевич, – а результат все тот же. Могу сказать, что местная вертикаль не прошла «тест на либерализацию». Как запрещали массовые мероприятия правозащитникам, так и запрещают».

Правозащитники намерены обжаловать решение Борисовского суда в Минском областном суде, впрочем, не надеясь на отмену первого решения. А еще они будут подавать в суд на решение исполкома об утверждении места под массовые мероприятия. Как известно, таким местом является площадка за городским стадионом – территория, где даже собак не выгуливают и где проведение любого мероприятия гарантированно пройдет абсолютно не замеченным горожанами.

Паводле службы інфармацыі «Борисов Электронный»,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>