2010 21/01
Акрэсьціна

Акрэсьціна

Шмат публікацыяў было раней аб неналежных умовах утрыманьня, у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які знаходзіцца па адрасе г. Менск, 1-й зав. Акрэсьціна, 36. Але, як правіла, далей слоў, звычайна, справа не даходзіла.

Актывіст «Маладой Беларусі» Ягор Баброў адсядзеўшы 15 сутак за пэрфоманс «Не кахаеш рэжым – кінь у мяне» палічыў, што ад слоў прыйшоў час пераходзіць і да справы. 29 сьнежня 2009 года ім былі пададзеныя 2 скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адна ў суд Маскоўскага раёну горада Менску, другая ў пракуратуру горада Менску.

14 студзеня 2010 года ён атрымаў вызначэньне з суду Маскоўскага раёну, у якім судзьдзя Маскоўскага суду Хаткевіч Е.У. адмаўляе ў адкрыцьці грамадзянскае справы па ягонай скарзе.

16 студзеня 2010 года ён атрымаў адказ з пракуратуры горада Менску за подпісам старэйшага дапаможцы пракурора г.Менску па наглядзе за законнасьцю выкананьня крымінальных пакараньняў Н.Н.Геращанка, у якім часткова пацвердзіліся ягоныя довады аб неналежных умовах утрыманьня.

Як адзначыў сам Ягор Баброў: «Я ужо падаў скаргу на вызначэньне суду Маскоўскага раёна г.Менску й буду адстойваць сваё права не падвяргацца жорсткаму й нялюдзкаму абыходжаньню – у нацыянальных суднах. І калі запатрабуецца – у міжнародных арганізацыях. Лічу, што сытуацыя сама па сабе ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ня зьменіцца, і яе трэба зьмяняць самім людзям з дапамогаю скаргаў, зваротаў у суды ды іншыя дзяржаўныя ворганы. Кропля камень точыць.»

*
*
(Паведамленьне, рас.)

От слов к делу

Много публикаций было о ненадлежащих условиях содержания в центре изоляции правонарушителей, находящемся по адресу г. Минск, 1-й пер. Окрестина, 36, но как правило дальше слов обычно дело не доходило.

Активист «Молодой Беларуси» Егор Бобров, отсидев 15 суток за перфоманс «Не любишь режим – кинь в меня», посчитал, что от слов пора бы переходить и к делу. 29 декабря 2009 года им были поданы 2 жалобы на ненадлежащие условия содержания в центре изоляции правонарушителей, одна в суд Московского района города Минска, вторая в прокуратуру города Минска.

14 января 2010 года он получил определение из суда Московского района, в котором судья Московского суда Хаткевич Е.В. отказывает в возбуждении гражданского дела по его жалобе.

16 января 2010 года он получил ответ из прокуратуры города Минска за подписью старшего помощника прокурора г.Минска по надзору за законностью исполнения уголовных наказаний Н.Н.Геращенко, в котором частично подтвердились его доводы о ненадлежащих условиях содержания.

Как отметил сам Егор Бобров: «Я уже подал жалобу на определение суда Московского района г.Минска и буду отстаивать свое право не подвергаться жестокому и бесчеловечному обращению в национальных судах, и если потребуется в международных организациях. Считаю, что ситуация сама по себе в центре изоляции правонарушителей не измениться, и ее надо менять самим людям с помощью жалоб, обращений в суды и другие государственные органы. Капля камень точит.»

Адказ Ягору Баброву з Проакуратуры г.Менску (рас.)

Паводле спраўнай карэспандэнцыі
(інфармацыю прадставіў Сяргей Усьцінаў),
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>