2010 26/01
Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

26 студзеня 2010 года з 14-30 да 16-30 у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага суда пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк прайшло другое папярэдняе паседжаньне па скарзе жодзінскага праваабаронцы, Аляксея Лапіцкага, аб забароне мясцовым выканкамам мірных масавых мерапрыемстваў, заяўленых ім і Сьвятланай Лапіцкай 25.11.2009 для правядзеньня 10.12.2009 у Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку.

Паседжаньне няспынна перайшло ў асноўнае слуханьне бакоў і разьбіральніцтва па сутнасьці справы. Пры гэтым, аніводнае хадайніцтва заяўніка не было задаволена.

А шэраг пытаньняў да прадстаўляючай інтарэсы выканаўчае ўлады ў Жодзіне юрысткі, Вольгі Вэргель, судзьдзя адхіліла.

Аднак, усё ж, учасе працэсу ўдалося засьведчыць, што сапраўды адпаведна існуючае практыцы ў Жодзінскім выканкаме ўсе заяўкі на мірныя мерапрыемствы, што ініцыююцца грамадзянамі ці арганізацыямі – разглядаюцца менавіта ў ідэалягічным адзьдзеле, які й рыхтуе ПРАЕКТ АДКАЗУ (чытай адмовы) для падпісаньня старшынём мясцовага выканкаму Васілём Грышчанкам.

Спроба Аляксея Лапіцкага высьветліць (у пытаньні і адпаведным хадайніцтве), хто ж у выніку (як у разглядаемым выпадку з адмоваю мірнага пікетаваньня на Дзень ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА) реальна прымае рашэньне ідэоляг альбо старшыня выканкаму – сустрэла супрацьдзеяньне старшыні суда? Аднак, з кантэксту адказаў, стала зразумелым, што існуючая практыка падрыхтоўкі праектаў рашэньняў падобных забаронаў заяўляемых грамадзянамі масавых мірных мерапрыемстваў, у часе якой аніводная ініцыяваная зьнізу заяўка ад апазыцыі ці праваабаронцаў не была задаволена, а таксама не існуе прыкладу, каб падрыхтаваны ідэалягічным адзьдзелам праект быў бы не падпісаным старшынём выканкаму, – кажа пра тое, што ў парушэньне дзейснага заканадаўства рашэньне аб забароне мірных мерапрыемстваў фактычна прымае ідэалягічны адзьдзел, які па абсалютна абсурдных і неправамерных падставах, кіруючыся ідэалягічнай мэтазгоднасьцю, заўсёды адхіляе заяўкі, якія трапляюць у выканкам дэцэнтралізавана, ад прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Бо ўсе яны, падобныя заяўнікі, разглядаюцца патэнцыйнымі апанэнтамі існуючага рэжыму ў дачыненьні якіх дзенічае падобнае відавочна дыскрымінацыйна-ідэалягічнае сіта.

У часе слуханьняў Аляксей Лапіцкі адзначыў, што патрабаваньні выканкаму аб абавязковай аплаце грамадзянамі іхнага неад’емнага права на правядзеньне мірнага мерапрыемства (у выглядзе прыкладаньня да заявак копіяў дамоваў аб будучай аплаце, альбо пісьмовых гарантыяў такой аплаты, ды яшчэ нават без магчымасьці бачыць дакумэнты аб расцэнках ад такіх бюджэтных установаў як міліцыя, мэдычнай служба …) – ёсьць неправамерным абмежаваньнем права і фактычным прымусам заяўнікоў альбо:
1) да адмовы ад уласных перакананьняў, што права дадзена ўсім і яго ня трэба выкупаць у кіруючага палітычнага рэжыму; альбо
2) да сваеасабістага хабару для атрыманьня дазволу для рэалізацыі ўласнага, заяўляемага права, якое гарантаванае Канстытуцыяй і МІжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) …

Заяўнік адзначыў, што калі заяўка зарэгістраваная ў выканкаме, яна павінна належным чынам апрацоўвацца й вывучацца. Для гэтага інфармацыя, якая маецца ў ёй павінна удакладняцца, а з заяўнікамі па тэхнічных пытаньнях весьціся дыялёг на прадмет рэалізацыі (а не забароны) мерапрыемства ў найбольш спрыяльных умовах пры садзеяньні дзяржаўных службаў і каардынацыі адказных за правядзньне мерапрыемства заяўнікоў з прадстаўнікамі аховы парадку … Для гэтага і даецца актуальны тэлефон у заяўцы й дастаткова шмат часу на ейнае вывучэньне. Менавіта таму, зяўка на мірнае мерапрыемства павінна адразу не праходзіць ідэалягічную цэнзуру, а разглядацца ў станоўчым дазваляльным кантэксьце. Бо правамерна забараніць яе можна толькі ў скрайне рэдкіх, дакладна прапісаных у МПГіПП выпадках. Дадзенае грамадзянам права трэба не падаўляць, падвяргаючы іх дыскрымінацыі па палітычных прыкметах, –  а безумоўна й гарантавана выконваць.

У зале суда, таксама было заяўлена, што дзейсны закон, які рэгулюе рэалізацыю права на масавыя мірныя мерапрыемствы ў Беларусі не адпавядае якасьці закону, бо дапускае адвольнае разуменьне пазыцыяў і адпаведныя розначытаньні, неправамерныя трактоўкі, якія выкарыстоўваюцца ўладаю для большага абмежаваньня права грамадянаў на мірныя сходы, чым гэта дазволена нормамі Канстытуцыйнага й Міжнароднага права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў. У ім (у законе) адзначаюцца, як самыя малыя (у выглядзе пікетаў, а таксама мітынгаў да 1000 удзельнікаў), гэтак і самыя вылікія фарматы мерапрыемстваў (мітынгі й шэсьці звыш 1000 удзельнікаў), а таксама розныя спосабы замовы – заяўляемыя як аднаасобна, грамадзянамі, гэтак і арганізацыямі (у тым ліку маючымі рахункі, сродкі, камэрцыйныя ці іншыя прыбыткі, у тым ліку й ад плянуемых масавых мірных мерапрыемстваў …). Таму, трактаваць пазыцыі й патрабаваньні заканадаўства агулам для ўсіх заяўнікоў без адпаведнай дыфэрэнцыяцыі не прадстаўляецца магчымым і правамерным.

Напрыклад, калі цалкам лягічна й правамерна (з пункту гледжаньня пэрсаніфікацыі адказнасьці) патрабаваньне да заяўкі, якую робіць арганізацыя, – прыкладаць асобным аркушом гарантыі арганізатараў (як пэрсонаў), прызначаных для гэтага арганізацыяй. Дык, зусім зразумела, што калі заяўка на правядзеньне мірнага мерапрыемства падаецца ад грамадзянаў, тады падобную гарантыю заяўнікі-арганізатары (1 ці 2 пэрсоны) спакойна могуць прыкласьці да ейнага тэксту – у выглядзе асобнага сказу, напрыклад, напрыканцы свайго запыту. Бо менавіта заяўнікі ў гэтым выпадку й зьяўляюцца арганізатарамі. І ў гэтым выпадку таксама цалкам зразумела, што гэта менавіта яны, а ніхто іншы, нясуць пэрсанальную адказнасьць у выпадку неналежнага правядзеньня імі заяўленага мерапрыемства.

Наконт патрабаваньняў (для атрыманьня дазволу на правядзеньне міранага мерапрыемства грамадзянамі) абавязковасьці перадаплатаў паслугаў міліцыі, хуткай дапамогі … Прадстаўнік выканкаму не здолеў назваць, а таксама прадставіць тарыфы на дадзеныя паслугі, а таскама дакумэнты, якія сьведчылі б, што дадзеныя паслугі па рэалізацыі права грамадзянаў на мірныя мерапрыемствы адзначаныя бюджэтныя установы абавязаныя аказваць за дадатковыя ўнёскі грамадзянаў-заяўнікоў дадзеных мерапрыемстваў.

Прыведзены юрысткай прыклад афармленьня дазволенай заяўкі на правядзеньне доўгатэрміновага сэмінару з колькасьцю ўдзельнікаў да 400 чалавек рэлігійным Таварыствам “Сьведкаў Іеговы”, ад якога былі прыкладзены гарантыі арганізатараў, прызначаных гэтым таварыствам, пратаколы абавязальніцтвы аб аплаце паслугаў аховы міліцыі й хуткай дапамогі … – наадварот, стаўся добрай ілюстрацыяй таго выпадку, у якім дадзеныя пазыцыі заканадаўства рэалізуюцца менавіта такім, а не іншым чынам. Дадзены падыход спрацоўвае ў выпадку наяўнасьці альбо камэрцыйных мэтаў альбо мэтавых сродкаў у аргніаўзатараў на правядзеньня падобнага мерапрыемства, акрамя таго з аплатаю арэнды памяшканьня … Яго не магчыма перанесьці й, не парушаючы пры гэтым права, выкарыстоўваць у дачыненьні да некамэрцыйных мірных мерапрыемстваў, а таксама да іхных заяўнікоў – непрыбытковых арганізацыяў ды простых грамадязнаў …

У сувязі з адзначаным, заяўнік пацьвердзіў свае патрабаваньні прызнаць неправамернай забарону В.Грышчанкам мірнага пікетаваньня, замоўленую праваабаронцамі ў Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку, 10.12.2009, на дазволенай і прыстасаванай для падобных мэтаў пляцоўцы ў Жодзіне. Аляксей Лапіцкі  адзначыў, што гэтай забаронаю ў чарговы раз былі парушныя міжнародныя абавязкі Беларусі на гарантаванае й безумоўнае выкананьне права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў (арт. 21 МПГіПП) і свабодны распаўсюд інфармацыі (арт. 19 МПГіПП) … у адносінах да сыстэматычна дыскрымінуемай такім чынам грамадзянскай супольнасьці, грамадзянаў і праваабаронцаў горада Жодзіна.

27 студзеня 2010 года а 10-00 пройдуць спрэчкі й будзе агалошвацца рашэньне Жодзінскага суда па дадзенай справе.

Алесь Вольны,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>