2010 27/01
Міклашэвіч

Старшыня КС, Пятро Міклашэвіч

Заявы старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашевіча на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі прыводзяць да шоку.

26 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску старшыня Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашевіч распавёў, ці адпавядаюць Канстытуцыі дамовы Мытнага зьвязу, як можна адмяніць сьмяротнае пакараньне й чаму суд не правярае законнасьць указаў Аляксандра Лукашэнкі, перадае «Эўрарадыё».

Падчас прэсавай канфэрэнцыі, на якой старшыня Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашэвіч распавёў журналістам аб «стане канстытуцыйнай законнасьці ў Беларусі ў 2009 годзе», ён прызнаўся, што КС правяраў адпаведнасьць юрыдычным нормам дакумэнты па стварэньні Мытнага зьвязу. Але распавёў, што праверка гэтая была фармальнай.

«Мы правяралі ў парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю гэтыя дакумэнты па парадку прыняцьця, форме прыняцьця гэтых законаў, кампэтэнцыі ворганаў, якія іх прынялі. Такім чынам, па фармальных юрыдычных працэдурах», – паведаміў старшыня КС.

Што ж тычыцца праверкі сутнасьці гэтых дамоваў, кажа старшыня суду, то іх правяраюць толькі ў тым выпадку, калі прэзыдэнт перад іхным падпісаньнем засумняваецца ў адпаведнасьці Канстытуцыі асобных палажэньняў у дамовах. Мабыць, ніякіх сумневаў у Аляксандра Лукашэнкі на гэты конт не паўстала.

«Такога звароту на стадыі падпісаньня законаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў, зьвязаных з стварэньнем Мытнага зьвязу, да нас не паступала», – сказаў Міклашэвіч.

Пацікавіліся журналісты меркаваньнем старшыні Канстытуцыйнага суду й па пытаньні абкладаньня паставак у Беларусь нафты мытамі расейскага боку.

«Гэта не прадмет аналізу Канстытуцыйнага суду. Ёсць у мяне свой пункт гледжаньня, але я ня маю магчымасьці яго публічна апавяшчаць. Я магу публічна казаць толькі ў тым выпадку, калі гэта стане прадметам разгляду Канстытуцыйнага суду», – адзначыў старшыня КС.

Хоць і абмовіўся, што, на яго погляд, дамова аб пастаўках нафты ў нашу краіну, падпісаная ў 2007 годзе, працягвае дзейнічаць. Праўда, расейцы сьцьвярджаюць зваротнае.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнту «Эўрарадыё», старшыня КС сказаў, што прынятыя ня так даўно праўкі ў закон «Аб апэратыўна-вышуковае працы» не супярэчаць канстытуцыйным нормам. Гаворка йдзе аб тым, каб праваахоўным ворганам дазволілі праводзіць апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, праслухоўваць тэлефоны й гэтак далей без якой-небудзь адпаведнай санкцыі пракурору.

«Тут наўпростай супярэчнасьці канстытуцыйным нормам і палажэньням ня бачым мы. Мы разглядалі палажэньні дадзенага закону ў судзе ў парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю й зыходзячы з артыкулу 23 Канстытуцыі, якая дае магчымасьць у мэтах нацыянальнай бясьпекі, абароны правапарадку й аховы здароўя рабіць вызначаныя абмежаваньні, то тут, адпаведна, было прынята сувымернае абмежаваньне ў мэтах узмацненьня змаганьня з злачыннасьцю», – сказаў Міклашэвіч.

Такім жа законным лічыць Пятро Міклашэвіч і атрыманы праваахоўнымі ворганамі дазвол арыштоўваць людзей без санкцыі пракурору. Досыць асабістага дазволу на гэта кіраўнікоў МУС, КДБ альбо Дэпартамэнту фінансавых расследваньняў.

Што тычыцца адмены сьмяротнага пакараньня, дык старшыня КС назваў два шляхі рашэньня гэтага пытаньня.

«Два магчымых варыянты ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. І тут я ніякіх канстытуцыйна-праўных перашкодаў не прадбачу. Што тычыцца адмены, гэта ўжо другі этап прыняцьця канчатковага рашэньня, дык тут ёсьць вызначаныя канстытуцыйна-праўныя аспэкты», – сказаў ён.

Што гэта за аспэкты, старшыня суду не ўдакладніў. Толькі заўважыў, што адны артыкулы канстытуцыі можна зьмяняць рашэньнем Лукашэнкі альбо «дэпутатаў», а іншыя — толькі пры дапамозе рэфэрэндуму. І даў такім чынам зразумець, што тут без рэфэрэндуму не абыйсьціся.

Па словах Пятра Міклашэвіча, летась Канстытуцыйны суд праверыў 104 закона, прынятых дэпутатамі нелегітымнай «палаты прадстаўнікоў». Усе яны былі прызнаныя адпавядаючымі Канстытуцыі. Журналісты пацікавіліся, а ці праверыў КС хоць адзін указ Лукашэнкі. На што атрымалі адказ, што ніхто з тых, хто мае на гэта права, не зьвяртаўся да іх з просьбай гэта зрабіць. Нагадаем, што паўнамоцтвамі звароту ў Канстытуцыйны суд валодаюць толькі сам Лукашэнка, «дэпутаты» абедзьвюх палатаў, урад, Вярхоўны й Гаспадарчы суды.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявления главы Конституционного суда Петра Миклашевича на вчерашней пресс-конференции шокируют.

26 января на пресс-конференции в Минске председатель Конституционного суда Петр Миклашевич рассказал, соответствуют ли Конституции соглашения Таможенного союза, как можно отменить смертную казнь и почему суд не проверяет законность указов Александра Лукашенко, передает «Еврорадио».

В ходе пресс-конференции, на которой председатель Конституционного суда Петр Миклашевич рассказал журналистам о «состоянии конституционной законности в Беларуси в 2009 году», он признался, что КС проверял соответствие юридическим нормам документы по созданию Таможенного союза. Но рассказал, что проверка эта была формальной.

«Мы проверяли в порядке предварительного конституционного контроля эти документы по порядку принятия, форме принятия этих законов, компетенции органов, которые их приняли. Таким образом, по формальным юридическим процедурам», – сообщил глава КС.

Что же касается проверки сути этих договоров, говорит председатель суда, то их проверяют лишь в том случае, если президент перед их подписанием засомневается в соответствии Конституции отдельных положений договоров. Видимо, никаких сомнений у Александра Лукашенко на этот счет не возникло.

«Такого обращения на стадии подписания законов о ратификации международных соглашений, связанных с образованием Таможенного союза, к нам не поступало», – сказал Миклашевич.

Поинтересовались журналисты мнением председателя Конституционного суда и по вопросу обложения поставляемой в Беларусь нефти пошлинами российской стороны.

«Это не предмет анализа Конституционного суда. Есть у меня своя точка зрения, но я не имею возможности ее публично оглашать. Я могу публично говорить лишь в том случае, если это станет предметом рассмотрения Конституционного суда», – отметил глава КС.

Хотя и оговорился, что, на его взгляд, договор о поставках нефти в нашу страну, подписанный в 2007 году, продолжает действовать. Правда, россияне утверждают обратное.

Отвечая на вопрос корреспондента «Еврорадио», председатель КС сказал, что принятые не так давно поправки в закон «Об оперативно-розыскной работе» не противоречит конституционным нормам. Речь идет о том, чтобы правоохранительным органам позволили проводить оперативно-розыскные мероприятия, прослушивать телефоны и так далее без соответствующей санкции прокурора.

«Здесь прямого противоречия конституционным нормам и положениям не видим мы. Мы рассматривали положения данного закона в суде в порядке предварительного конституционного контроля и исходя из статьи 23 Конституции, которая дает возможность в целях национальной безопасности, защиты правопорядка и охраны здоровья делать определенные ограничения, то здесь, соответственно, было принято соразмерное ограничение в целях усиления борьбы с преступностью», – сказал Миклашевич.

Таким же законным считает Петр Миклашевич и полученное правоохранительными органами разрешение арестовывать людей без санкции прокурора. Достаточно личного разрешения на это руководителей МВД, КГБ или Департамента финансовых расследований.

Что касается отмены смертной казни, то председатель КС назвал два пути решения этого вопроса.

«Два возможных варианта введения моратория на смертную казнь. И здесь я никаких конституционно-правовых препятствий не предусматриваю. Что касается отмены, это уже второй этап принятия окончательного решения, то здесь есть определенные конституционно-правовые аспекты», – сказал он.

Что это за аспекты, председатель суда не уточнил. Только заметил, что одни статьи конституции можно изменять решением Лукашенко или «депутатов», а другие — только при помощи референдума. И дал таким образом понять, что здесь без референдума не обойтись.

По словам Петра Миклашевича, в прошлом году Конституционный суд проверил 104 закона, принятых депутатами нелегитимной «палаты представителей». Все они были признаны соответствующими Конституции. Журналисты поинтересовались, а проверил ли КС хоть один указ Лукашенко. На что получили ответ, что никто из тех, кто имеет на это право, не обращался к ним с просьбой это сделать. Напомним, что полномочиями обращения в Конституционный суд обладают только сам Лукашенко, «депутаты» обеих палат, правительство, Верховный и Хозяйственный суды.

Паводле Хартыя’97,

Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>