2010 27/01
Жодзінскі гарадзкі суд

Жодзінскі гарадзкі суд

27.01.2010 у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага гарадзкога суда з 10-00 да 11-30 праходзіла апошняе паседжаньне па справе абароны права на мірныя сходы ў Жодзіне, дзе за апошнія 9 год не было дазволена практычна аніводнага масавага мерапрыемства, замоўленага грамадзянамі, праваабаронцамі альбо няўрадавымі арганізацыямі й палітычнымі суб’ектамі.

Судовае паседжаньне праводзіла намесьніца старшыні суда, судзьдзя Тацяна Трацюк. Бок выканкаму прадстаўляла юрыстка Вольга Вэргель.

Аляксей Лапіцкі, які прадстаўляў бок заяўніка й меў на мэце дамагчыся прызнаньня жодзінскім судом неправамернасьці рашэньня выканкаму аб забароне замоўленых на 10.12.2010 мірных пікетаваньняў, прадставіў суду доказы сыстэматычнасьці падобных забаронаў, а таксама спосабы дастаўкі адказаў заяўнікам з выканкаму ў капэртах, на якіх адсутнічаюць штампы паштовага адзьдзяленьня з датамі прыёму й адпраўленьня карэспандэнцыі.

У спрэчках правабаронца яшчэ раз зьвярнуў увагу суда на арт. 23 Канстытуцыі, у якім вызначаюцца дапучальныя крытэры абмежаваньня права, на адпаведныя нормы ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, на факультатыўны пратакол да яго, паўнамоцтвы КПЧ ААН і абавязковасьць ягоных меркаваньняў па індывідуальных скаргах грамадзянаў на парушэньні грамадзянскага і палітычнага права ў Краінах-Удзельніцах гэтай міжнароднай дамовы. У гэтай сувязі быў узгаданы й Камэнтар №33 КПЧ ААН, дзе спэцыяльна тлумачыцца абавязковасьць для выкананьня гэтымі краінамі прадпісаньняў, выдадзеных КПЧ ААН у прыймаемых і скіроўваемых ім да ўрадаў меркаваньнях.

У кантэксьце праваўжывальнае практыцы ў Беларусі й сыстэматычнага парушэньня правоў на мірныя сходы, на свабодны распаўсюд інфармацыі (арт. 21  і арт. 19 МПГіПП) былі супастаўлены падыходы і патрабаваньні міжнародных і Канстытуцыйных стандартаў права, крытэры дапушчальнасьці абмежаваньня дадзенага права, якіх прытрымліваецца КПЧ ААН, з тымі падыходамі й абсалютна неправамернымі матывацыямі, якія кладуцца ў падмурак бязконцых забаронаў мірных мерапрыемстваў выканаўчай уладаю ў Жодзіне ды й па ўсёй краіне.

У сваім выступу юрыстка выканкаму, Вольга Вэргель, зноў адзначыла, што заяўнікамі не аплочваліся выдаткі міліцыі, мэдслужбы й ЖКГ. Таксама яна засяродзіла ўвагу на тым, што ідэалягічная служба выканкаму не ўбачыла з заяўкі, хто ёсьць адказным за правядзеньне замаўляемых пікетаваньняў і ці прынятыя заяўнікамі-арганізатарамі абавязальніцтвы праводзіць мерапрыемства без парушэньня заканадаўства.

На гэта Аляксеем Лапіцкім было адзначана, што любое дадатковае абмежаваньне гарантуемага Канстытуцыяй права (на мірныя сходы ў прыватнасьці) ня можа быць правамерным, як і тыя дадатковыя патрабаваньні нейкай аплаты ў адрас дзяржаўных бюджэтных установаў ад заяўнікоў-грамадзянаў ці непрыбытковых арганізацыяў, да якіх фактычна схіляюць заяўнікоў падобныя неправамерныя захады. У той жа час, ён папрасіў прадстаўніцу выканкаму даць яму тлумачэньні, якія выдаткі й па якіх расцэнках, панясе міліцыя, мэдычная служба й АЖКГ ўчасе правядзеньня мірных пікетаваньняў, якія не патрабуюць ані спэцыяльнае аховы й мераў бясьпекі, ані мэдычнага суправаджэньня, ані ўборкі тэрыторыі.

Дадзеныя прозьбы прадстаўніца ўлады не здолела задаволіць. Што й ня выклікала ніякага зьдзіўленьня ў праваабаронцы. Апошні толькі адзначыў, што нельга патрабаваць ад заяўнікоў гарантыяў аплаты той сумы, якую ніхто не можа назваць, якая не вынікае з зацьверджанага й вядомага прэйскуранту расцэнак. А калі б падобныя дакумэнты й былі разпрацаваныя ды існавалі рэальна, яны сталі б прадметам вывучэньня як доказы чарговых неправамерных дзеяньняў службоўцаў дадзеных бюджэтных установаў.

Больш за тое, калі заяўнікі маюць перакананьні, што за рэалізацыю свайго, гарантаванага Канстытуцыяй права, яны не павінны нікому дадаткова плаціць, любое пазбаўленьне права на мірны сход з спасылкаю на гэтую акалічнасьць – зьяўляецца прымусам да адмовы ад перакананьняў, што натуральна не можа быць ні законным, ні правамерным …

Таму, любыя далейшыя патрабаваньні такой аплаты – ёсьць мэтанакіраваным і сыстэматычным эканамічным шантажом, а таксама ўціскам і дадатковым неправамерным абмежаваньнем права на мірныя сходы апанэнтаў існуючага палітычнага рэжыму ў Беларусі.

Як высвятлілася ў спрэчках, такія арганізацыі як БРСМ у Жодзіне ня маюць забаронаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў тут, бо яны навогул не падаюць падобныя заяўкі (усё вырашаецца цэнтралізавана праз адзьдзел моладзі выканкаму). І ў гэтым сэнсе, прыкметы дыскрымінацыі грамадзянаў, якія не зьяўляюцца сябрамі гэткіх праўрадава-ідэалягічных утварэньняў, па палітычных, нацыянальных, моўных … ідэалягічных матывах – очевиды. Нездарма, праект рашэньня (які, як высьветлілася, заўсёды становіцца канчатковым рашэньнем) выпрацоўвае менавіта ідэалягічны адзьдзел мяцовага выканкаўчага камітэту мясцовае ўлады.

У далейшым у працэсе была зноў зьвернута ўвага суда на тое, што законам не тлумачыцца у якой форме, ці асобным абзацам у заяўцы, ці асобным аркушом альбо двума, павінны быць аформленыя й пададзеныя гарантыі арганізатарамі плянуемага да правядзеньня і заяўляемага мірнага мерапрыемства. І калі цалкам зразумелым ёсьць прыкладаньне гарантыяў на асобым аркушы ў тым выпадку, калі заяўку падае арганізацыя, а гарантыі прадстаўляюць іншыя, прызначаныя ёй асобы. Дык у выпадку падачы заяўкі грамадзянамі, можна разумець так, ім як арганізатарам дастаткова прыкласьці (далучыць) да заяўцы абзац, у якім яны ў пісьмовай форме даюць адпаведныя гарантыі.

Акрамя ўсяго адзначанага, было яшчэ раз засяроджана ўвага на тым, што калі б у ідэалягічным адзьдзеле выканкаму вырашылі б ігнараваць уласную ідэалягічную мэтазгоднасьць (якая працуе на існуючы палітычны рэжым) і пачалі разглядаць заяўку з пункту гледжаньня патрабаваньняў права, тады б аніякіх пытаньняў – не ўзьнікла. У скрайнім выпадку за 15 дзён (за якія падаецца заяўка) пры наяўнасьці пытаньняў, добрай волі й элемэнтарнай камунікацыі з заяўнікамі – усе тэхнічныя пытаньні былі б узгодненыя, скаардынаваныя й вырашаныя (як яны вырашаліся калісьці ў 2000 і 2001 гадах)

Пасьля адпаведнай працэдуры, Жодзінскі суд вынес рашэньне ад 27.01.2010, у якім было вырашана адхілісь скаргу аб прызнаньні рашэньня Жодзінскага выканкаму аб забароне мірных пікетаваньняў, замоўленых да правядзеньня ў Міжнародны Дзень правоў чалавеку 10.12.2009 на дазволенай і зарганізаванай адпаведным чынам пляцоўцы ў Жодзіне.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі адзначыў: “шкада канешне, што й на гэты раз у Жодзінскім судзе ідэалягічная мэтазгоднасьць зноў аказалася важнейшай за права … Безумоўна мы будзем аспрэчваць дадзенае рашэньне ў касацыйным парадку й з улікам заяўленых у зале судовага паседжаньня пазыцыяў – весьці стратэгічную цяжбу па зьмене існуючай практыцы й заканадаўства ў нашай краіне для прывядзеньня іх да канстытуцыйных нормаў і агульна прызнаных міжнародных стандартаў адносна права на свабоду мірных сходаў, свабоду перакананьняў і безперашкодны распаўсюд інфармацыі”.

Рашэньне Жодзінскага суда ад 27.01.2010 (рас.)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

27.01.2010 в зале судебных заседаний Жодинского городкого суда с 10-00 до 11-30 проходило последнее заседание по делу защиты права на мирные собрания в Жодино, где за последние 9 лет не было разрешенно практически ни одного массового мероприятия, заявленного гражданами, правозащитниками либо неправительственными организациями и политическими субъектами.

Судебное заседание проводила заместитель председателя суда, судья Татьяна Тротюк. Сторону исполкома представляла юрист Ольга Вергель.

Алексей Лапицкий, который представлял сторону заявителя и ставил целью добиться признания жодинским судом неправомерности решения исполкома о запрете заявленных на 10.12.2010 мирных пикетирований, представил суду доказательства систематичности подобных запретов, а также способы доставки ответов заявителям с исполкома в конвертах, на которых отсутствуют штампы почтового отделения с датами приёма и отправления корреспонденции.

В спорах правозащитник ещё раз обратил внимание суда на ст. 23 Конституции, в которой определяются допустимые критерии ограничения права, на соответствующие нормы в Международном Пакте о гражданских и политических правах, на факультативный протокол к нему, полномочия КПЧ ООН и обязательность его мнений по индивидуальным жалобам граждан на нарушения гражданского и политического права в Странах-Участницах этого международного соглашения. В этой связи был упомянут и Комментарий №33 КПЧ ООН, где специально объясняться обязательность для исполнения этими странами предписаний, изданных КПЧ ООН в принимаемых и направляемых им правительствам мнений.

В контексте правоприменительной практики в Беларуси и систематического нарушения прав на мирные собрания, на свободное распространение информации (арт. 21 и арт. 19 МПГІПП) были сопоставлены подходы и требования международных и Конституционных стандартов права, критерии допустимости ограничения данного права, которых придерживается КПЧ ООН, с теми подходами и абсолютно неправомерными мотивациями, которые ложатся в основу бесконечных запретов мирных мероприятий исполнительной властью в Жодино и и по всей стране.

В своём выступлении юристка исполкома, Ольга Вергель, снова отметила, что заявителями не оплачивались расходы милиции, медслужбы и ЖКХ. Также она сконцентрировала внимание на том, что идеологическая служба исполкома не увидела из заявки, кто является ответственным за проведение заявляемых пикетирований и приняты ли заявителями-организаторами обязательства проводить мероприятие без нарушения законодательства.

На это Алексеем Лапицким было отмечено, что любое дополнительное ограничение гарантируемого Конституцией права (на мирные собрания в частности) не может быть правомерным, как и те дополнительные требования какой-то оплаты в адрес государственных бюджетных учреждений от заявителей-граждан или некоммерческие организаций, к которым фактически склоняют заявителей подобные неправомерные меры. В то же время, он попросил представительницу исполкома дать ему объяснения, какие расходы и по каким расценкам, понесет милиция, медицинская служба и ОЖКХ вовремя проведения мирных пикетирований, которые не требуют никакой специально охраны и мер безопасности, никакого медицинского сопровождения, никакой уборки территории.

Данные просьбы представительница власти не смогла удовлетворить. Что и не вызвало никакого удивления у правозащитника. Последний только отметил, что нельзя требовать от заявителей гарантий оплаты той суммы, которую никто не может назвать, которая не следует из утверждённого и известного прейскуранта расценок. А если б подобные документы и были разработаны и существовали реально, они стали бы предметом изучения как доказательства очередных неправомерных действий чиновников данных бюджетных учреждений.

Более того, когда заявители имеют убеждения, что за реализацию своего, гарантированного Конституцией права, они не должны никому дополнительно платить, любое лишение этого права с ссылкой на данное обстоятельство (отсутствие гарантий оплаты) – является принуждением к отказу от убеждений, что натурально не может быть ни законным, ни правомерным …

Поэтому, любые дальнейшие требования такой оплаты – являются целенаправленным и систематическим экономическим шантажом, а также давлением и дополнительным неправомерным ограничением права на мирные собрания, применяемым исключительно в отношении оппонентов существующего политического режима в Беларуси.

Как выяснилось в прениях, такие организации, как БРСМ в Жодино – не имеют запретов на проведение массовых мероприятий т.к. они вообще не подают подобные заявки (всё решается централизованно через отдел молодёжи исполкома). И в этом смысле, признаки дискриминации граждан, которые не являются членами таких проправительственно-идеологических образований, по политическим, национальным, языковым … идеологическим мотивам – очевиды.

Не зря же, проект решения (который, как выяснилось в суде, всегда становится окончательным решением исполкома) разрабатывает именно идеологический отдел местного исполнительного комитета местной власти.

В дальнейшем в процессе было снова обращено внимание суда на то, что законом не объясняется в какой форме, отдельным ли абзацем в заявке, отдельным ли листом или двумя, должны быть оформлены и предоставлены гарантии организаторов планируемого к проведению и заявляемого мирного мероприятия. И когда полностью понятным является приложение гарантий на отдельном листе в том случае, когда заявку подаёт организация, а гарантии предоставляют другие, назначенные ей лица. То в случае подачи заявки гражданами, можно понимать так – им как организаторам достаточно приложить (дополнительно присоединить) к заявке абзац, в котором они в письменной форме дают соответствующие гарантии.

Помимо всего отмеченного, правозащитником было ещё раз обращено внимание на том, что если б в идеологическом отделе исполкома решили бы игнорировать собственную идеологическую целесообразность (которая работает на существующий политический режим) и начали рассматривать заявку с точки зрения требований права, тогда б никаких вопросов – не возникло. В крайнем случае за 15 дней (за которые подается заявка) при наличии вопросов, доброй воли и элементарной коммуникации с заявителями – все технические вопросы были бы согласованы, скоординированы и решены (как они решались когда-то в 2000 и 2001 годах).

В конце заседания, после соответствующей процедуры, Жодинский суд вынес решение от 27.01.2010, в котором было решено отклонить жалобу о признании решения Жодинского исполкома о запрете мирных пикетирований, заявленных к проведению в Международный День прав человека 10.12.2009 на разрешенной и организованной соответствующим образом площадке в Жодино.

Алексей Лапицкий отметил: “Жаль канечно, что и на этот раз в Жодинском суде идеологическая целесообразность опять оказалась важней, чем право … Безусловно мы будем оспаривать данное решение в кассационном порядке и с учетом заявленных в зале судебного заедания позиций – вести стратегическую тяжбу по изменению существующей практики и законодательства в нашей стране для приведения их к конституционных нормам и общепризнанным международным стандартам в отношении права на свободу мирных собраний, свободу убеждений и беспрепятственное распространение информации”.

Рашэньне Жодзінскага суда ад 27.01.2010 (рас.)

Алесь ВОЛЬНЫ,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>