2010 08/02
АБСЭ

АБСЭ

Новы закон не павінен стацца «абмежавальнікам свабоды слова ў інтэрнэце». Так лічыць упаўнаважаны АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Міклаш Харашты.

«Добра, што ў апошнія два-тры гады беларускія ўлады імкнуліся ўстрымлівацца ад якіх-небудзь накіраваных супраць журналістаў акцыяў, закрыцьця газэтаў, празьмернага выкарыстаньня паўнамоцтваў Міністэрства інфармацыі, — адзначыў Харашты ў інтэрвію БЕЛАПАНу. — Але нельга забываць, што законы, якія гэта дазваляюць, усё яшчэ дзейнічаюць, хоць пакуль не выкарыстоўваюцца».

Харашты падкрэсліў, што адмена заканадаўчых актаў, якія могуць быць выкарыстаныя для ўціску на журналістаў, сталася б «сьведчаньнем сапраўднага прагрэсу». «Пакуль гэта ўсяго толькі перадышка, але ніяк не прагрэс», — падкрэсліў ён.

Харашты таксама адзначыў, што ў АБСЭ занепакоена праектам закону аб рэгуляваньні беларускай часткі інтэрнэту. «Як і ў шматлікіх іншых краінах, інтэрнэт у Беларусі зьяўляецца практычна адзінай крыніцай рознабаковае інфармацыі, — сказаў ён. — Тэлебачаньне ў Беларусі не дае магчымасьці для плюралізму меркаваньняў, становішча незалежных газэтаў вельмі хісткае, таму мы вельмі заклапочаныя магчымымі абмежаваньнямі ў інтэрнэце».

Па словах Харашты, ён накіраваў ліст міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, у якім заклікаў зрабіць усё магчымае, каб новы закон не стаў «абмежавальнікам свабоды слова ў інтэрнэце».

Кажучы аб тым, што 2010 год у Беларусі зьяўляецца годам выбарчых кампаніяў, Харашты падкрэсліў, што рэкамэндуе беларускім уладам забясьпечыць для прадстаўнікоў усіх палітычных партыяў «доступ да тэлебачаньня». «Для Беларусі тэлебачаньне зьяўляецца той крыніцаю, зь якой большасьць грамадзянаў атрымлівае інфармацыю, таму ўсе палітычныя партыі павінны мець магчымасьць з ягонай дапамогаю данесьці свой пункт гледжаньня», — сказаў Харашты.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ОБСЕ против указа о цензуре интернета в Беларуси

Новый закон не должен стать «ограничителем свободы слова в интернете». Так считает уполномоченный ОБСЕ по вопросам свободы СМИ Миклош Харашти.

«Хорошо, что в последние два-три года белорусские власти старались воздерживаться от каких-либо направленных против журналистов акций, закрытия газет, чрезмерного использования полномочий Министерства информации, — отметил Харашти в интервью БелаПАН. — Но нельзя забывать, что законы, которые это позволяют, все еще действуют, хотя пока не применяются».

Харашти подчеркнул, что отмена законодательных актов, которые могут быть использованы для давления на журналистов, стала бы «свидетельством настоящего прогресса». «Пока это всего лишь передышка, но никак не прогресс», — подчеркнул он.

Харашти также отметил, что в ОБСЕ обеспокоены проектом закона о регулировании белорусской части интернета. «Как и во многих других странах, интернет в Беларуси является практически единственным источником разносторонней информации, — сказал он. — Телевидение в Беларуси не дает возможности для плюрализма мнений, положение независимых газет весьма шаткое, поэтому мы очень озабочены возможными ограничениями в интернете».

По словам Харашти, он направил письмо министру иностранных дел Беларуси Сергею Мартынову, в котором призвал сделать все возможное, чтобы новый закон не стал «ограничителем свободы слова в интернете».

Говоря о том, что 2010 год в Беларуси является годом избирательных кампаний, Харашти подчеркнул, что рекомендует белорусским властям обеспечить для представителей всех политических партий «доступ к телевидению». «Для Беларуси телевидение является тем источником, из которого большинство граждан получают информацию, поэтому все политические партии должны иметь возможность с его помощью донести свою точку зрения», — сказал Харашти.

Паводле spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>