2010 30/01

Асацыяцыя эўрапейскіх журналістаў (AEJ) выступіла з заяваю, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў і забясьпечыць бесперашкодную дзейнасьць БАЖ. (далей – правапіс першакрыніцы)

«Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў, якая прадстаўляе больш за 1000 журналістаў больш як у 20-і краінах, асуджае ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у дзейнасць і небяспеку ўціску незалежнай медыясупольнасці ў краіне. Мы заклікаем неадкладна спыніць усе парушэнні дэмакратычных норм і правоў СМІ», — гаворыцца ў заяве AEJ.

АEJ таксама выказала падтрымку ацэнцы сітуацыі са СМІ і свабодай выказвання ў Беларусі, якую праўленне ГА «БАЖ» зацвердзіла 19 студзеня 2010 года. Арганізацыя таксама заклікала ўлады Беларусі «прыняць канкрэтныя прапановы БАЖ, каб забяспечыць незалежнае і прафесійнае асвятленне мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў, якія набліжаюцца».

«Гэта азначае спыненне ўсіх форм перашкодаў незалежным медыя, прыняццё захадаў для забеспячэння належнага доступу СМІ і грамадства да інфармацыі ад усіх кандыдатаў, а таксама прывядзенне беларускага заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі», — гаворыцца ў заяве.

AEJ заклікала прэзідэнта Беларусі, парламент і ўсе ўрадавыя структуры «спыніць усе формы перследу БАЖ і дазволіць Асацыяцыі працягваць дзейнасць без першакодаў».

Нагадаем, што з лістапада 2009 года (часу правядзення Кангрэсу AEJ) БАЖ мае статус назіральніка пры гэтай арганізацыі.

Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў была створана ў 1961 годзе. У яе склад уваходзяць журналісты, аб’яднаныя ў нацыянальныя секцыі, створаныя ў больш як 20 краінах-сябрах Рады Еўропы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ассоциация европейских журналистов (AEJ) выступила с заявлением, в котором призвала руководство Беларуси прекратить преследование независимых журналистов и обеспечить беспрепятственную деятельность БАЖ.

«Ассоциация европейских журналистов, которая представляет более чем 1000 журналистов более как в 20-и странах, осуждает вмешательство беларуских властей в деятельность и опасность давления на независимые медиасообщества  в стране. Мы призываем немедля остановить все нарушения демократичных норм и прав СМИ», — говорится в заявлении AEJ.

АEJ также высказала поддержку оценки ситуации со СМИ и свободой высказывания в Беларуси, которую управление ГО «БАЖ» утвердила 19 января 2010 года. Организация также призвала власти Беларуси «принять конкретные предложения БАЖ, чтобы обеспечить независимое и профессиональное освещение местных и президентских выборов, которые приближаются».

«Это означает прекращение всех форм препяствия независимым медиа, принятие мер для обеспечения надлежащего доступа СМИ и общества к информации от всех кандидатов, а также приведение беларуского законодательства в области СМИ в соответствие с международными стандартами», — говорится в заявлении.

AEJ призвала президента Беларуси, парламент и все правительственные структуры «остановить все формы преследования БАЖ и разрешить Ассоциации продолжать деятельность без препятствий».

Напомним, что с ноября 2009 года (времени проведения Конгресса AEJ) БАЖ имеет статус наблюдателя при этой организации.

Ассоциация европейских журналистов была создано в 1961 году. В её состав входят журналисты, объединенные в национальные секции, созданные в более чем 20 странах-членах Совета Европы.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>