2010 30/01
ANN

AAN

Як паведамляе агенцыя БЕЛАПАН, Камітэт ААН па правах чалавеку прызнаў парушэньне права актывіста дэмсілаў Валера Лук’янчыка быць абраным у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Выбары праходзілі 17 кастрычніка 2004 года. Аб гэтым сьведчыць тэкст высноваў па скарзе, які апублікаваны 28 студзеня на сайце Ўпраўленьня вярхоўнага камісару па правах чалавеку ААН, паведаміў БЕЛАПАН праваабаронца Раман Кісьляк.

Па ягоных словах, рашэньне было прынятае 21 кастрычніку 2009 года на апошняй сэсыі Камітэту ААН па правах чалавеку. Як паведаміў праваабаронца, жыхар гарадзкога пасёлку Коханова Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці Валеры Лук’янчык 7 красавіка 2005 года зьвярнуўся ў камітэт у сувязі з адмоваю ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту. 11 жніўня 2004 года Лук’янчык падаў дакумэнты ў акруговую выбарчую камісыю Талачынскай выбарчай акругі аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў колькасьці 64 чалавекі. 13 жніўня прэтэндэнт атрымаў пратакол аб адмове ў рэгістрацыі з-за парушэньня Выбарчага кодэксу: два чалавекі было ўключана ў групу без іхнае згоды, пра што яны напісалі ў акруговую выбарчую камісыю. Актывіст дэмсілаў палічыў, што гэта ня можа выкарыстоўвацца ў якасьці падставы для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнае групы. У прыватнасьці, Выбарчы кодэкс патрабуе, каб ініцыятыўная група складалася як мінімум з 10 чалавек, у той час, як у ягонай групе налічвалася больш за 60.

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да звароту ў Камітэт ААН па правах чалавеку Лук’янчык безпаспяхова абскардзіў у адпаведных беларускіх інстанцыях. “Выпадкі адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у пэрыяд правядзеньня выбарчых кампаніяў у нашай краіне не адзінкавыя. І тое, што Камітэт ААН у дадзенай справе прызнаў парушэньне артыкулу 25 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, можа спрыяць рашэньню праблемы. Ці адбудзецца гэта ў бягучым годзе, пакажуць выбары ў мясцовыя саветы”, — заявіў праваабаронца Раман Кісьляк.

Само рашэньне Камітэту ААН па Правах Чалавеку можна ўбачыць тут: 1392/2005 BLR (34) Валеры Лук’янчык
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Нарушение избирательного права установлено Комитетом ООН по правам человека

Как сообщает агентство БелаПАН, Комитет ООН по правам человека признал нарушение права активиста демсил Валерия Лукьянчика быть избранным в Палату представителей Национального собрания. Выборы проходили 17 октября 2004 года. Об этом свидетельствует текст выводов по жалобе, который опубликован 28 января на сайте Управления верховного комиссара по правам человека ООН, сообщил БелаПАН правозащитник Роман Кисляк.

По его словам, решение было принято 21 октября 2009 года на последней сессии Комитета ООН по правам человека. Как сообщил правозащитник, житель городского поселка Коханово Толочинского района Витебской области Валерий Лукьянчик 7 апреля 2005 года обратился в комитет в связи с отказом в регистрации инициативной группы по сбору подписей за выдвижение его кандидатом в депутаты парламента. 11 августа 2004 года Лукьянчик подал документы в окружную избирательную комиссию Толочинского избирательного округа о регистрации инициативной группы в количестве 64 человек. 13 августа претендент получил протокол об отказе в регистрации по причине нарушения Избирательного кодекса: два человека было включено в группу без их согласия, о чем они написали в окружную избирательную комиссию. Активист демсил посчитал, что это не может использоваться в качестве основания для отказа в регистрации инициативной группы. В частности, Избирательный кодекс требует, чтобы инициативная группа состояла как минимум из 10 человек, в то время как в его группе насчитывалось более 60.

Отказ в регистрации инициативной группы до обращения в Комитет ООН по правам человека Лукьянчик безуспешно обжаловал в соответствующих белорусских инстанциях. “Случаи отказа в регистрации инициативных групп кандидатов в период проведения избирательных кампаний в нашей стране не единичны. И то, что Комитет ООН в данном деле признал нарушение статьи 25 Международного пакта о гражданских и политических правах, может способствовать решению проблемы. Произойдет ли это в текущем году, покажут выборы в местные советы”, — заявил правозащитник Роман Кисляк.

Само решение Комитета ООН по Правам Человека (рус.) можно увидеть здесь: 1392/2005 BLR (34) Валерий Лукъянчик

Паводле БелаПАН,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларусrі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>