Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме:
Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі,
фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі i праграмaй NED.
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцьцё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 эўра) па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.
Падрабязнасьці: патрабаваньні да заявак, форма й тэрміны, кантакты можна ўбачыць ТУТ.
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info