2010 07/02
Ігар Пятрышэнка, МЗС Беларусі

Ігар Пятрышэнка, МЗС Беларусі

Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімер Кацора зьвяртаўся ў дзяржаўныя ворганы з патрабаваньнем выканаць рашэньне Камітэту ААН па правах чалавеку аб аднаўленьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.

Адзін з зваротаў быў скіраваны ў Міністэрствы замежных справаў, якое наўпрост адказвае за дзеяньні Рэспублікі Беларусь у межах міжнародных пагадненьняў, працуе ў полі дзеяньня міжнароднага права, стварае імідж і твар краіны ў сфэры міжнародных узаемадачыненьняў і міждзяржаўнага партнэрства.

Здавалася, што дыпляматыя й міжнародная этыка, мова міжнародных зносінаў – павінны быць зразумелымі паважным асобам з гэтае немалаважнае ўстановы Беларусі, бо ўсе ўзаемаадносіны паміж суб’ектамі міжнароднага права будуюцца на дамоўнай аснове. А выкананьне дамоўных абавязкаў ёсьць асноваю высокага партнэрскага статусу й надзейнасьці краіны. Ніхто не хоча мець зносінаў з непрадказальнымі суб’ектамі, якія не выконваюць пагадненьні й не паважаюць створаныя для кантролю за выкананьнем дамоваў міжнародныя інстытуцыі.

Аднак, не. Бачна, лёгікай кіраўніцтва беларускага МЗС таксама непадзельна валодае ідэалягічная мэтазгоднасьць.

І сапраўды, не ўсё, што прапісана ў высокіх міжнародных дамовах, асабліва датычнае грамадзянскіх правоў і свабодаў, падыходзіць цяперашнему палітычнаму рэжыму, бо не працуе на актуальныя сёньня мэты. Асноўным прыярытэтам для яго тут (замест Асноўнага закону краіны й міжнародных пагадненьняў) ёсьць гарантаваная стабільнасьць уласнага бязконцага існаваньня ва ўладзе.

Усё гэта ўзгадалася адразу пасьля прачытаньня чарговага адказу з МЗБ Беларусі, у якім намесьнік Міністра Ігар Пятрышэнка адзначыў, што прынцып абавязковасьці й дабрасумленнасьці выкананьня міжнародных дамоваў (“pacta sunt servanda”) для такой дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах (МПГіПП), як Беларусь – не дзейнічае ў адносінах да высноваў КПЧ ААН. Бо абавязкі па Пакце і Факультатыўным пратаколе да яго, не зьяўляюцца абавязкамі выконваць высновы ўпаўнаважанага (гэтымі дамовамі) міжнароднага воргану. Высновы Каміэту па ўстанаўленьні фактаў парушэньня Беларусьсю палажэньняў МПГіПП і адпаведных правоў чалавеку па індывідуальных паведамленьнях аўтараў – інтэрпрэтуюцца кіраўніцтвам МЗС як неабавязковыя для зьдзяйсьненьня “меркаваньні групы экспэтаў”. І не больш за тое.

Афіцыйны пункт гледжаньня тут выразна падкрэсьлівае, што кіраўніцтва Беларусі й ягоны МЗС разглядаюць высновы КПЧ ААН толькі ў выглядзе рэкамэндацыяў дзяржаве па больш поўнай імплемэнтацыі норм міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавеку.

Цікава толькі як пры гэтым стасуюцца падобныя інтэрпрэтацыі кіраўніцтва МЗС з безумоўнымі й не аспрэчваемымі ім абавязкамі дзяржавы безумоўна выконваць дадзеныя нормы? Не зразумела, як можна больш поўна выконваць норму дамовы, калі зафіксаваны КПЧ ААН факт парушэньня гэтае нормы на сувэрэнай тэрыторыі краіны-ўдзельніцы Пакту, такой як Беларусь, абвяшчаецца кіраўніцтвам гэтай краіны неабавязковым для прызнаньня й выпраўленьня?!

У гэтай сувязі, усё ж, мае сэнс зьвярнуць увагу спэцыялістаў МЗС і кіраўніцтва краіны на Агульны камэнтар №33 КПЧ ААН**, які выдадзены спэцыяльна для ўрэгуляваньня падобных непаразуменьняў і тлумачыць абавязковасьць высноваў КПЧ ААН для краінаў-удзельніцаў МПГіПП і Факультатыўнага пратаколу да яго.

Непрызнаньне краінаю-ўдзельніцай абавязковай сілы высноваў КПЧ ААН – раўназначна непрызнаньню фактаў парушэньня нормаў права па міжнародных дамовах (МПГіПП і Факультатыўнаму пратаколу), а таксама – парушэньню сувэрэнна абвешчанага, абавязковага для ўсіх падпісантаў прынцыпу дабрасумленнасьці ў выкананьні гэтых дамоўных нормаў.

У гэтым выпадку нават ня можа йсьці размовы пра наяўнасьць хоць нейкай палітычнай волі ці жаданьня кіраўніцтва краіны належным чынам  выконваць дазеныя міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавеку.

Уяўляецца, што па фактах такіх афіцыйных заяваў беларускага МЗС, міжнародныя партнэры Беларусі ды адпаведныя інстытуцыі ААН могуць зрабіць цалкам канкрэтныя, але зусім несуцяшальныя для іміджу краіны высновы.

Адказ намесьніка Міністра МЗС Беларусі Ігара Пятрашэнкі (рас.)

АГУЛЬНЫ КАМЭНТАР №33 КПЧ ААН (*.pdf, рас.)

** - Агульны камэнтар №33 КПЧ ААН (94-ая сэсія 13-31 кастрычніку 2008г.) вызначае Абавязкі краінаў-удзельніцаў Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных правах (МПГіПП альбо Пакт)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ответ МИД Беларуси – вызов КПЧ ООН и принципу добросовестного партнёрства по международным соглашениям

Гомельский активист Движения “За Свободу” Владимир Кацора обратился в государственные органы с требованием соблюсти решение Комитета ООН по правам человека о возобновлении деятельности общественного объединения “Гражданские инициативы”.

Одно из обращений было направлено в Министерство международных дел, которое непосредственно отвечает за действия Республики Беларусь в области международных соглашений, работает в поле действия международного права, создает имидж и лицо страны в сфере международных взаимоотношений и межгосударственного партнёрства.

Представлялось, что дипломатия и международная этика, язык международных отношений – должны быть понятными уважаемым особам из этого немаловажного учреждения Беларуси, ведь все взаимоотношения между субъектами международного права строятся на договорной основе. А исполнение договорных обязанностей является основой высокого партнёрского статуса и надёжности страны. Никто не хочет иметь отношений с непредсказуемыми субъектами, которые не исполняют соглашения и не уважают созданные для контроля за исполнением договоров международные институты.

Однако, нет. Видимо, логикой руководства беларуского МИД также безраздельно обладает идеологическая целесообразность.

И действительно, не всё, что прописано в высоких международных соглашениях, в особенности касательное гражданских прав и свобод, подходит сегодняшнему политическому режиму, т. к. не работает на актуальные сегодня цели. Основным приоритетом для него здесь (вместо Основного закона страны и международных соглашений) является гарантированная стабильность собственного бесконечного существования во власти.

Всё это припомнилось сразу после прочитания очередного ответа из МИД Беларуси, в котором заместитель Министра Игорь Петришенко отметил, что принцип обязательности и добросовестности исполнения международных соглашений (“pacta sunt servanda”) для такого государства-участника Международного Пакта о Гражданских и Политических Правах (МПГиПП), как Беларусь – не действует в отношении выводов КПЧ ООН. Ведь обязанности по Пакту и Факультативному протоколу к нему, не являются обязанностями исполнять выводы уполномоченного (этими соглашениями) международного органа. Выводы Комитета по установлению фактов нарушения Беларусью положений МПГиПП и соответствующих прав человека по индивидуальным сообщениям авторов из Беларуси – интерпретируются руководством МИД как необязательные для осуществления “мнения группы экспетов”. И не более того.

Официальный пункт зрения здесь отчётливо подчёркивает, что руководство Беларуси и его МИД рассматривают выводы КПЧ ООН только в виде рекомендаций государству по более полной имплементации норм международных соглашений в области прав человека.

Интересно только, как при этом соотносятся подобные интерпретации руководства МИД с безусловными и не опровергаемыми им обязанностями государства безусловно исполнять данные нормы? Не понятно, как можно более полно исполнять норму соглашения, когда установленный КПЧ ООН факт нарушения этой нормы на суверенной территории страны-участницы Пакта, такой как Беларусь, провозглашается руководством этой страны необязательным для признания и исправления?!

В этой связи, всё же, имеет смысл обратить внимание специалистов МИД и руководства страны на Общий комментарий №33 КПЧ ООН**, который издан специально для урегулирования подобных недоразумений и объясненяет обязательность выводов КПЧ ООН для стран-участниц МПГиПП и Факультативного протокола к нему.

Непризнание страною-участницей обязательной силы выводов КПЧ ООН – равнозначно непризнанию ею фактов нарушения норм права по международным соглашениям (МПГиПП и Факультативному протоколу), а также – нарушению суверенно заявленного, обязательного для всех подписчиков принципа добросовестности исполнения данных договорных норм.

Очевидно, что в этом случае даже не может быть и речи про существование хоть какой-то политической воли или желания руководства страны надлежащим образом исполнять данные международные соглашения в области прав человека.

Представляется, что по фактам таких официальных заявлений беларуского МИД, международные партнёры Беларуси и соответствующие институты ООН могут сделать вполне конкретные, но совсем неутешительные для имиджа страны выводы.

Ответ заместителя Министра МИД Беларуси Игоря Петрашенко (рус.).

Общий комментарий №33 КПЧ ООН (*.pdf, рус.)

**
– Общий комментарий №33 КПЧ ООН (94-ая сессия 13-31 октября 2008г.) определяет Обязанности стран-участниц Факультативного протокола к Международному Пакту о Гражданских и Политических правах (МПГиПП либо Пакт)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна,

Для Беларускага ПРАЎНАГА ПАРТАЛУ,

by.prava-by.info

4 thoughts on “Адказ МЗС Беларусі – выклік КПЧ ААН і прынцыпу дабрасумленнага партнэрства па міжнародных дамовах”

  1. sutiajnik says:

    Данный ответ чиновников от МИДа уже заинтересовал сотрудников Комитета ООН по правам человека и мы с большим удовольствием перенаправили его для приобщения к материалам альтернативного универсального периодического оклада в Совете ООН по правам человека, который будет рассматриваться в текущем году.

    Кроме того, в Комитете ООН по правам человека зарегистрировано соответствующее сообщение (дело №1634/2007) по факту неисполнения со стороны Беларуси рекомендаций о восстанволении деятельности ОО “Гражданские инициативы”. По данному делу уже состоялась переписка с Правительством Беларуси, которое, в отсутствие серьезных аргументов обвиняет автора жалобы в злоупотреблении правом на обращение в КПЧ!

    Надеюсь, в скором времени мы узнаем мнение членов Комитета ООН на предмет обязанности государств-участников исполнять свои обязанности согласно Факультативного протокола.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>