Не забірай жыцьцё!
2010 06/02
Адзьдзел Адукацыі, Жодзіна

Адзьдзел Адукацыі, Жодзіна

На 10.02.2010 прызначана чарговае папярэдняе паседжаньне ў Жодзінскім судзе па скарзе бацькоў Яна Лапіцкага на неправамерныя дзеяньні службоўцаў Жодзінскага выканкаму па спыненьні беларускамоўнага навучаньня іхнага беларускамоўнага сына ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.

А тым часам, 04.02.2010 бацькі Янкі Лапіцкага атрымалі ліст з Гімназыі №1, датаваны 14.01.2010. Як бачна, карэспандэнцыя дзіўным чынам не магла дайсьці да адрэсату ў Жодзіне цэлых 20 дзён (!?).

У лісьце адзначаецца, што адміністрацыя Гімназыі №1 г.Жодзіна прапануе працягнуць навучаньне іхнага беларускамоўнага сына ў складзе расейскамоўнае клясы адпаведна рашэньня Жодзінскага выканкаму №928 ад 23.06.2009.

У якасьці беларускамоўнай альтэрнатывы прапануецца навучацца дома (пры прадстаўленьні адпаведнай мэдычнай даведкі ВКК) альбо індывідуальна самастойна.

Практыка першай паловы 2009 навучальнага году паказала, што кіраўніцтва гімназыі не трымае слова й робіць усё магчымае, каб ліквідаваць апошні рэальны асяродак беларускамоўнага гімназычнага навучаньня ў Жодзіне. Усе прынцыповыя дамоўленасьці бацькоў з дырэктарам Гімназыі №1 Генадзем Каршуном былі ім праз тыдзень навучаньня Яна парушаны. Вярнуць юнака ў адукацыйную ўстанову не дапамагло й прадстаўленьне дакумэнтаў з неабходнымі заявамі бацькоў. Нават атрымаўшы пісьмовае пацьверджаньне з Мінадукацыі (ад намесьніка Міністра, Казіміра Фарыны) і спэцыяльную Пастанову №417 Камісыі па справах непаўнагадовых аб неабходнасьці Жодзінскага ГАА у 5-дзённы тэрмін забясьпечыць працяг навучаньня беларускамоўнага вучня ў Гімназыі №1, адміністрацыя адмовілася аднаўляць беларускамоўны адукацыйны працэс у памяшканьні адукацынай установы.

Ня гледзячы на гэта, у сваім лісьце, атрыманым бацькамі Янкі 04.02.2010, дырэктар Гімназыі №1 Г.Каршун нагадвае, што перашкаджаючы ў навучаньні сына, яны парушаюць арт. 17 Закона “Аб правах дзіцяці”, артыкулы 3 і 51 Закона “Аб адукацыі”.

Атрымаўшы дадзены дакумэнт, Аляксей Лапіцкі скіраваў да дырэктара чарговую заяву, у якой просіць аднавіць навучаньне па-беларуску ў паўнавартасным фармаце ў памяшканьні гімназыі па мінулай гімназычнай праграме з спэцыялізацыяй на ангельскую мову. А таксама патрабуе, спыніць дыскрымінацыйны ўціск на бацькоў і вучня, гарантавана забясьпечыць рэалізацыю канстытуцыйнага права ў спакойных умовах.

Трэба адзначыць, што парушаючы права на адукацыю й Закон “Аб зваротах грамадзянаў” адміністрацыя гімназыі не прадставіла аніводнага адказу на пададзеныя бацькамі ў 2009 годзе заявы. Дзіўна, але праверка пракуратуры дадзены факт не зафіксавала, спасылаючыся на тое, што ў дакумэнтацыі маюцца пазнакі аб зробленых адказах (!?).

05.02.2010, пасьля рэгістрацыі першай у 2010 годзе заявы да дырэктара гімназыі, Аляксей Лапіцкі меў зь ім размову наконт пэрспэктываў аднаўленьня навучаньня свайго беларускамоўнага сына Яна ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.

Як паведамляе Аляксей Лапіцкі, яго зьдзівіла, што выклікаўшы яго да размовы, дырэктар Гімназыі №1 паводзіў сябе так, быццам ужо цалкам ведае вынікі разгляду пададзенай бацькамі Яна скаргі ў суд горада Жодзіна (!?).

Акрамя таго, ён адкрыта заявіў праваабаронцу аб тым, што каб не грамадзка-палітычная актыўнасьць апошняга, ягоны сын сёньня працягваў бы паціху навучацца далей, як гэта было й раней.

Дырэктар, Генадзь Каршун

Дырэктар, Генадзь Каршун

Тым самым, Генадзь Каршун прызнаў, што на сям’ю Лапіцкіх аказваецца асэнсаваны адміністрацыйны ўціск, а ахвяраю для гэтага зьдзеку абраны непаўнагадовы Янка.

Больш за тое, дырэктар адкрыта прызнаў, што вырашыў не рэалізоўваць агучаную намесьнікам Міністра Рэспублікі Беларусь Казімірам Фарынай магчымасьць і не зьбіраўся аднаўляць навучаньне Яна ў памяшканьні Гімназыі №1 у Жодзіне нават пасьля адпаведных прадпісаньняў, прынятых Пастановаю №417 Камісыі па справах непаўнагадовых 20.10.2009. Бо адзначаная намесьнікам Міністра адукацыі Беларусі магчымасьць – не зьяўляецца для адміністрацыі гімназыі абавязковым прадпісаньнем. “Я сам вольны вырашаць рэалізоўваць яе, альбо не рэалізоўваць”, – адзначыў дырэктар.

І гэта ўсё – ня гледзячы на заявы й прозьбы бацькоў, фактычны афіцыйны дазвол на працяг адукацыі зь Мінадукацыі, а таксама спэцыяльную Пастанову №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму аб неабходнасьці аднаўленьня беларускамоўнага адукацыйнага працэсу ў памяшканьні гімназыі …(!?)

Дырэктар Жодзінскай Гімназыі №1 Генадзь Каршун удакладніў сваю пазыцыю. Ён упэўнены, што Пастанова №417 датычылася выключна кіраўніцтва Жодзінскага Гарадзкога Адзьдзелу Адукацыі, а не яго асабіста, як кіраўніка адукацыйнае ўстановы, дзе прадпісана было аднавіць беларускамоўны адукацыйны працэс. “Ад кіраўніцтва Жодзінскага ГАА я так і не атрымаў належных пісьмовых указаньняў на працяг навучаньня па-беларуску на тэрыторыі гімназыі,” – адзначыў дырэктар.

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі ў адказ толькі адзначыў, што яму дзіўна чуць усё гэта. Бо з-за таго, што службоўцы, якія маюць высокія дзяржаўныя паўнамоцтвы й адпаведныя абавязкі перад грамадзянамі, заблыталіся ўва ўласных службовых паперках, амбіцыях ды цалкам падмянілі ідэалягічнай мэтазгоднасьцю абавязак гарантавана выконваць канстытуцыйнае права – ягоны беларускамоўны сын пазбаўлены неад’емнага права на адукацыю.

І ў гэтым, безумона, павінны не палітычныя погляды, перакананьні ці праваабрончая актыўнасьць бацькоў Яна, а скіраваная на ўціск гэтых перакананьняў, на абмежаваньне грамадзянскіх і палітычных правоў, на вынішчэньне й ізаляцыю ўсяго нацыянальна-беларускага, ганебная й чужынская для Беларусі ідэалягічная дактрына кіруючага палітычнага рэжыму ў Беларусі.

Ейныя дапамагатыя, відавочна й адкрыта парушаючы права, зьдзяйсьняючы перасьлед іншадумцаў, грамадзкіх акрывістаў ці палітычных апанэнтаў, могуць сёньня з асалодаю сьвяткаваць сваю перавагу й недатыкальнасьць, безпакаранасьць па законе.

Але сьвяткаваньне гэтае будзе ня вечным. І калі пачне працаваць закон праўды й права – кожны безумоўна адкажа за зьдзейсьненае й атрымае па заслугах …

*
*
(Паведамленьне, рас.)

На 10.02.2010 назначено очередное предварительное заседание в Жодинском суде по жалобе родителей Янки Лапицкого на неправомерные действия чиновников Жодинского исполкома по прекращении беларускоязычного обучения их беларускоязычного сына в Гимназии №1 города Жодино.

А тем временем, 04.02.2010 родители Янки Лапицкого получили письмо из Гимназии №1, датированное 14.01.2010. Как видно, корреспонденция удивительным образом не могла дойти до адресата в Жодино целых 20 дней (!?).

В письме отмечается, что администрация Гимназии №1 г.Жодино предлогает продолжить обучение их беларускоязычного сына в составе русскоязычного класса в соответствии с решением Жодинского исполкома №928 от 23.06.2009.

В качестве беларускоязычной альтернативы предлагается обучаться дома (при предоставлении соответствующей медицинской справки ВКК) либо индивидуально самостоятельно.

Практика первой половины 2009 учебного года показала, что руководство гимназии не держит слова и делает всё возможное, чтобы ликвидировать последнюю реальную площадку беларускоязычного гимназического обучения в Жодино. Все принципиальные договорённости родителей с директором Гимназии  №1 Геннадием Коршуном были им через неделю обучения Яна нарушены. Вернуть подростка в образовательное учреждение не помогло и представление  документов с необходимыми заявлениями родителей. Даже получив письменное подтверждение из Минобразования (от заместителя Министра, Казимира Фарыны) и специальное Постановление №417 Комиссии по делам несовершеннолетних о неабходимости Жодинского ГАА в 5-дневной срок обеспечить продолжение обучения беларусскоязычного ученика в Гимназии №1, администрация отказалась возобновить беларускоязычный образовательный процесс в помещении образовательного учреждения.

Не смотря на это, в своём письме, полученном родителями Янки 04.02.2010, директор Гимназии №1 Г.Коршун напоминает, что препятствуя в обучении сына, они нарушают ст. 17 Закона “О правах ребёнка “, статьи 3 и 51 Закона “Об образовании”.

Получив данный документ, Алексей Лапицкий направил директору очередное заявление, в котором просит продолжить обучение по-беларуски в полноценном формате в помещении гимназии по прошлой гимназической программе со специализацией на английский язык. А также требует, остановить дискриминационное притеснение на родителей и ученика, гарантированно обеспечить реализацию конституционного права в спокойных условиях.

Надо отметить, что нарушающая право на образование и Закон “Об обращениях граждан” администрация гимназии не представила ни одного ответа на поданные родителями в 2009 году заявления. Удивительно, но проверка прокуратуры данный факт не зафиксировала, ссылаясь на то, что в документации имеются пометки о сделанных ответах (!?).

05.02.2010, после регистрации первого в 2010 году заявления в адрес директора гимназии, Алексей Лапицкий провёл с ним беседу насчёт перспектив возобновления обучения своего беларускоязычного сына Яна в Гимназии №1 города Жодино.

Как сообшает Алексей Лапицкий, его удивило, что вызвав его на беседу, директор Гимназии №1 вёл себя так, как будто уже полностью знает итоги рассмотрения поданной родителями Яна жалобы в суд города Жодино (!?).

Помимо того, он открыто заявил правозащитнику о том, что если б не общественно-политическая активность последнего, его сын сегодня продолжал бы тихонько обучаться далее, как это было и раньше.

Тем самым, Геннадий Коршун признал, что на семью Лапицких оказывается осознанное административное давление, а жертвою в этом издевательстве выбран несовершеннолетний Янка.

Более того, директор открыто признал, что решил не реализовывать обозначенную заместителем Министра Республики Беларусь Казимирам Фарино возможность и не собирался возобновлять обучение Яна в помещении Гимназии №1 в Жодино даже после соответствующих предписаний, принятых Постановлением №417 Комиссии по делам несовершеннолетних 20.10.2010. Потому, что отмеченная заместителем Министра образования Беларуси возможность – не является для администрации гимназии обязательным предписанием. “Я сам свободен решать реализовать её, либо не реализовать,” – отметил последний.

И это всё – не смотря на заявления и просьбы родителей, фактическое официальное разрешение на продолжение образования из Минобразования, а также специальное Постановление №417 Комиссии по делам несовершеннолетних Жодинского исполкома о необходимости возобновления беларускоязычного образовательного процесса в помещении гимназии …(!?).

Директор Жодинской Гимназии №1 Геннадий Коршун уточнил свою позицию. Он уверен, что Постановление №417 относилось исключительно к руководству Жодинского Городского Отдела Образования, а не к нему непосредственно, как руководителю образовательного учреждения, где предписано было восстановить беларускоязычный образовательный процесс. “От руководства Жодинского ГОО я так и не получил надлежащих письменных указаний на продолжение обучения по-беларуски на территории гимназии,” – отметил директор.

Алексей Лапицкий в ответ только отметил, что ему удивительно слышать всё это. Ведь из-за того, что чиновники, которые имеют высокие государственные полномочия и соответствующие обязанности перед гражданами, запутались в собственных служебных бумажках, амбициях и целиком подменили ідеологіческой целесообразностью обязанность гарантированно исполнять конституционное право – его беларускоязычный сын лишен неотъемлемого права на образование.

И в этом, безусловно, виноваты не политические взгляды, убеждения или правозащитная активность родителей Яна, а направленная на притеснение этих убеждений, на ограничение гражданских и политических прав, на уничтожение и изоляцию всего национально-беларуского, позорная и чужая для Беларуси идеологическая доктрина правящего политического режима в Беларуси. Её приспешники, очевидно и открыто нарушающие право, осуществляя преследование инакомыслящих, общественных активистов или политических оппонентов , могут сегодня с наслаждением праздновать своё превосходство и неприкосновенность, безнаказанность по закону. Но празднование это будет не вечным. И когда начнёт работать закон правды и права – каждый безусловно ответит за содеянное и получит по заслугам …

Ліст з Гімназыі №1 ад 14.01.2010, атрыманы 04.02.2010

Ліст з Гімназыі №1 ад 14.01.2010, атрыманы 04.02.2010

Заява да дырэктара Гімназыі №1 ад 05.02.2010

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>