Не забірай жыцьцё!
2010 10/02
Жодзінскі суд

Па справе аб абароне права на мірныя сходы ў Жодзіне, па якой в.а. старшыні суда, судзьдзя Тацяна Трацюк вынесла 27.01.2010 адмоўнае рашэньне, будзе падавацца касацыйная скарга.

01.02.2010 заяўнік, Аляксей Лапіцкі, спрабаваў азнаёміцца з пратаколам паседжаньня, але ён яшчэ не быў падрыхтаваным. У гэты ж дзень ён падаў заяву для азнаямленьня з пратаколам і атрыманьня матывацыйнай часткі рашэньня, неабходнай для падрыхтоўкі касацыйнай скаргі.

04.02.2010 яго запрасілі ў суд па тэлефоне для азнаямленьня з дакумэнтамі. Аказалася, што 8 старонак пратаколу запатрабавалі шматлікіх заўвагаў і ўдакладненьняў. Шматлікія недакладнасьці й нават казусы ў асноўным тычыліся пазыцыі заяўніка. Апошні вымушаны быў спэцыяльна апрацоўваць дакумэнт і 08.02.2010, сваечасова пасьпеў падаць заўвагі й удакладненьні да пратаколу на 10-ці аркушах. Паперы прыняла судзьдзя Тацяна Трацюк, якая будзе выносіць па іх вызначэньне аб далучэньні альбо недалучэньні заўвагаў да матэрыялаў справы.

З словаў Аляксея Лапіцкага, тутэйшыя праваабаронцы будуць спрабаваць распачаць і давесьці да лягічнага выніку стратэгічную цяжбу па зьмене дыскрымінацыйнай практыкі сыстэматычных перашкодаў у рэалізацыі права на мірныя сходы, свабодны распаўсюд інфармацыі, выяўленьне перакананьняў і свабоду думак.

– Матывы, па якіх сёньня тут (як і па ўсёй краіне) забараняюцца мірныя сходы, не вытрымліваюць крытыкі. Яны – відавочна неправамерныя. Але рашэньні аб забароне, як высьветлілася ў працэсе, прымае ідэалягічны адзьдзел, які нават не разглядае належным чынам паступіўшую на разгляд заяўку. Канкрэтнага аўтара праекту рашэньня аб забароне мірнага сходу ў судзе не называлі, а хадайніцтва выклікаць яго ў суд – адхілілі.

Таму нябачны й цалкам пазбаўлены адказнасьці ананім-ідэоляг – можа спаць спакойна. Менавіта яму, як высьветлілася ў судзе, заўсёды належыць прэрэгатыва трактаваць заканадаўства й блякіяваць фактычна любую публічную ініцыятыву зьнізу.

Пры гэтым, дыскрымінацыйны й сыстэматычны характар падобных вэрдыктаў, падставаю для якіх ёсьць не патрабаваньне спэцыялізаванага закону, Канстытуцыі ці МПГіПП (Міжнароднага Пакту), а прымітыўная ідэалягічная мэтазгоднасьць – ніколі не стаўся прадметам увагі ні пракуратуры, ні суда … Гэтыя ўтановы, разам з усім іхным, утрымліваемым зь бюджэту пэрсаналам, як і па ўсёй краіне – ўмайстраваныя ў адміністратыўна-ідэалягічную вэртыкаль і не зьяўляюцца інстытуцыямі асобнай і незалежнай галіны ўлады ў Беларусі.

За шмат гадоў свавольства й пазбаўленьня грамадзянаў іхнага нед’емнага права ніхто з высокапастаўленых правапарушальнікаў тут не панёс пакараньня па законе. Пры гэтым, напрыклад, за ускаладаньне кветак 23.03.2008 да абэліску памяці “Гэроі жывуць вечна” арганізатараў гэтае узьнёсла-памінальнай мірнай акцыі ці паніхіды, засадзілі на 7 сутак турэмнага зьянволеньня кожнага (!?)

Аказалася таксама, што легендарны Жодзінскі БРСМ, які прэзентуецца ўладамі як няўрадавая арганізацыя і які, трэба думаць, усё ж праводзіць масавыя мерапрыемствы ў горадзе, ніколі не падаваў падобных заявак у выканкам, але праводзіў усе ўласныя мерапрыемствы ў абыход Закону “Аб масавых мерапрыемтвах” наўпрост праз моладзевы адзьдзел выканкаму … Дыскрымінацыйнасьць падобнай практыкі й адпаведнай статыстыкі – відавочная.

У часе разьбіральніцтва па справе высьветлілася таксама, што ідэалягічны адзьдзел выканкаму не лічыць неабходным разглядаць заяўку грамадзянаў на мірны сход у належным для зваротаў грамадзянаў парадку. Пры гэтым, цалкам ігнаруюцца пазначаныя кантакты заяўнікоў, а таксама абавязкі, накладаемыя законам на службоўцаў разглядаць падобныя заяўкі ў рэжыме спрыяньня й садзеяньня грамадзянам у зьдзяйсьненьні імі заяўляемых для рэалізацыі неад’емных Канстытуцыйных правоў і свабодаў.

Акрамя таго, службоўцы й юрыдычная служба выканкаму, упэўненыя ў тым, што любы грамадзянін, які вырашыў ці адважыўся замовіць нават самы малы й кароткачасовы мірны пікет, для атрыманьня дазволу на рэалізацыю ўласнага права (якое ён ужо мае па Канстытуцыі й не павінен прасіць, выкупаць, выпрашваць …) – павінен пісьмова даць абавязальніцтва аб аплаце выдаткаў за працу міліцыі, мэдычных службаў, ЖКГ … нават тады, калі нічога падобнага ў часе правядзеньня мерапрыемства не спатрэбіцца й проста не патрабуецца, а законна зацьвержаных і рэальна існуючых прэйскурантаў коштаў на падобныя надуманыя й сумніўныя ў праўным сэнсе паслугі дазеных бюджэтных установаў – не йснуе ў прыродзе (!?).

У той жа час, іншай, бясплатнай (бязвыплатнай), практыкі задавальненьня заявак на мірныя сходы (чытай на атрыманьне дазволу скарыстацца ўласным Канстытуцыйным правам) для грамадзянаў у Жодзіне, як засьведчыла ў судзе юрыстконсульт Жодзінскага выканкаму, Вольга Вэргель, таксама няма.

У часе судовых сустрэчаў і спрэчак бакоў па справе высьветлілася таксама, што жаданьне службоўцаў адмовіць у рэалізацыі грамадзянскага права настолькі вялікае, што нараджаюцца на сьвет нават такія дзіўныя матывацыі, надуманасьць якіх, уяўляецца, проста смехатворная. Так, у часе папярэдняе размовы прадстаўніца выканкаму Вольга Вэргель, якая напачатку ў шэрагу неадпаведнасцяў заяўкі спрабавала нават назваць тое, што ў ёй незразумела паказана грамадзянства заяўнікоў т. к. напісана грамадзяне … “І.П.Ф.”, з чаго ідэолягу было не зразумела, грамадзянамі якой краіны зьяўляюцца гэтыя …“І.П.Ф.”?!

10.02.2010 судзьдзя Тацяна Трацюк выдала пад роспіс матывіровачную частку ўласнага адмоўнага рашэньня па скарзе Аляксея Лапікага на неправмерную забарону мірнага сходу (пікетаваньня) замоўленага праваабаронцамі Жодзіна 10.12.2009 у Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі: “Нажаль, ня гледзячы на прадстаўленыя мною падрабязныя й зразумелыя заўвагі да пратаколу, дзе я зьвярнуў увагу на недакладнасьці фіксацыі маёй пазыцыі як заяўніка мірнага мерапрыемства, у матывацыйнай частцы прынятага судовага рашэньня, дадзеныя скажэньні выказанай мной пазыцыі засталіся бязь зьменаў.

– Такім чынам, можна канстатаваць, што рашэньне вынесена й грунтуецца на недакладна інтэрпрэтуемай, альбо наўмысна скажаемай і аслабляемай такім чынам пазыцыі заяўніка ў судовым працэсе. І, пры гэтым, цяжка не заўважыць, што некаторыя выяўленыя ў судовым паседжаньні факты, засталіся зусім без увагі суда. Усе разам, дазеныя акалічнасьці, штучна працуюць на ўмацаваньне вельмі хісткай і, часам, проста відавочна неправамернай і абсурднай матывацыі ўлады па забароне мірнага пікетаваньня ў горадзе Жодзіна,” – паведаміў праваабаронца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аноним-идеолог может спать спокойно …

По делу о защите права на мирные собрания в Жодино, по которой и. о. председателя суда, судья Татьяна Тротюк вынесла 27.01.2010 отрицательное решение, будет подаваться кассационная жалоба.

01.02.2010 заявитель, Алексей Лапицкий, пытался ознакомиться с протоколом заседания, но он ещё не был подготовлен. В этот же день он подал заявление для азнакомления с протоколом и получения мотивационной части решения, необходимой для подготовки кассационной жалобы.

04.02.2010 его пригласили в суд по телефону для ознакомления с документами. Оказалось, что 8 страниц протокола затребовали многочисленных замечаний и уточнений. Многочисленные неточности и даже казусы в основном касались позиции заявителя. Последний вынужден был специально обрабатывать документ и 08.02.2010, своевременно успел подать замечания и уточнения к протоколу на 10-ти листах. Бумаги приняла судья Татьяна Тротюк, которая будет выносить по ним определение о приобщении либо неприобщении замечаний к материалам дела.

Со слов Алексея Лапицкого, здешние правозащитники будут пытаться начать и довести до логического результата стратегическую тяжбу по изменению дискриминационной практики систематического препятствования в реализации права на мирные собрания, свободное распространение информации, высказывание убеждений и свободу мысли.

Мотивы, по которым сегодня здесь (как и по всей стране) запрещаются мирные собрания, не выдерживают критики. Они – очевидно неправомерны. Но решения о запрете, как оказалось в процессе, принимает идеологический отдел, который даже не рассматривает надлежащим образом поступившую на рассмотрение заявку. Конкретного автора проекта решения о запрете мирного собрания в суде не называли, а ходатайство вызвать его в суд – отклонили.

Поэтому невидимый и полностью лишенный ответственности аноним-илеолог – может спать спокойно. Именно ему, как выяснилось в суде, всегда принадлежит прерогатива трактовать законодательство и блокировать фактически любую публичную инициативу снизу.

При этом, дискриминационный и систематический характер подобных вердиктов, основанием для которых есть не требование специального закона, Конституции или МПГиПП (Международного Пакта), а примитивная идеологическая целесообразность – никогда не стал ещё предметом внимания ни прокуратуры, ни суда … Эти ведомства, вместе со всем их, содержащимся из бюджета персоналом, как и по всей стране – встроены в административно-мдеологическую вертикаль и не являются институтами отдельной и независимой ветви власти в Беларуси.

За много лет своеволия и лишения граждан их неотъемлемого права никто с высокопоставленных правонарушителей здесь не понёс наказания по закону. При этом, например, за возложение цветов 23.03.2008 к абелиску памяти “Герои живут вечно” организаторов этой возвышенно-памятной мирной акции или панихиды, засадили на 7 суток тюремного заключения каждого (!?)

Оказалось также, что легендарный Жодинский БРСМ, который презентуется властями как неправительственная организация и который, надо думать, всё же проводит массовые мероприятия в городе, никогда не подавал подобных заявок в исполком, но проводил все собственные мероприятия в обход Закона “О массовых мероприятиях” напрымую через молодёжный отдел исполкома … Дискриминационность подобной практики и соответствующей статистики – очевидна.

Во время разбирательства по делу выяснилось также, что идеологический отдел исполкома не считает необходимым рассматривать заявку граждан на мирное собрание в надлежащем для обращений граждан порядке. При этом, полностью игнорируются указанные контакты заявителей, а также обязанности, накладываемые законам на чиновников рассматривать подобные заявки в режиме благоприятствования и содействия гражданам в осуществлении ими заявляемых для реализации неотъемлемых Конституционных прав и свобод.

Помимо того, чиновники и юридическая служба исполкома, уверены в том, что любой гражданин, который решил или решился заявить даже самый малый и кратковременный мирный пикет, для получения разрешения на реализацию собственного права (какое он уже имеет по Конституции и не должен просить, выкупать, выпрашивать …) – должен письменно дать обязательство об оплате расходов за работу милиции, медицинских служб, ЖКХ … даже тогда, когда ничего похожего во время проведения мероприятия не пригодится и просто не требуется, а законно утверждённых и реально существующих прейскурантов расценок на похожие надуманные и сомнительные в правовом смысле услуги данных бюджетных учреждений – не существует в природе (!?).

В то же время, другой, бесплатной (безвозмездной), практики удовлетворения заявок на мирные собрания (читай на получение разрешения воспользоваться собственным Конституционным правом) для граждан в Жодино, как засвидетельствовала в суде юристконсульт Жодинского исполкома, Ольга Вергель, также нет.

Во время судебных встреч и споров сторон по делу выяснилось также, что желание чиновников отказать в реализации гражданского права настолько велико, что рождаются на свет даже такие удивительные мотивации, надуманность которых, представляется, просто смехотворной. Так, во время предварительной беседы представительница исполкома Ольга Вергель, которая вначале в числе несоответствий заявки пыталась даже назвать то, что в ней непонятно указано гражданство завителей т. к. написано граждане … “И.П.Ф.”, с чего идеоглогу было не понятно, гражданами какой страны являются эти …“И.П.Ф.”?!

Алексей Лапицкий: “Увы, не смотря на предоставленные мною подробные и понятные замечания к протоколу, где я обратил внимание на неточности фиксации моей позиции как заявителя мирного мероприятия, в мотивационной части принятого судебного решения, данные искажения высказанной мною позиции остались без изменений.

– Таким образом, можно констатировать, что решение вынесено и основывается на неточно интерпретируемой, либо умышленно искажаемой и ослабляемой таким образом позиции заявителя в судебном процессе. И, при этом, трудно не заметить, что некоторые выявленные в судебном заседании факты, остались совсем без внимания суда. Все вместе, данные обстоятельства, искусственно работают на укрепление очень шаткой и, временами, просто очевидно неправомерной и абсурдной мотивации власти по запрету мирного пикетирования в городе Жодино,” – сообщил правозащитник.

Алесь ВОЛЬНЫ,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Дадаткі:

1) Рашэньне Жодзінскага суда ад 27.01.2010

2) Заўвагі й удакладненьні да пратаколу судовага паседжаньня

3) Вызначэньне суда аб не далучэньні заўвагаў на пратакол да матэрыялаў справы №2-151-2010


One thought on “Ананім-ідэоляг можа спаць спакойна …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>