Не забірай жыцьцё!
2010 10/02
Janka Lapicki

Janka Lapicki

09-10.02.2010 Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія з Жодзіна зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру, а таксама да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова з заявай аб бязьдзейнасьці мясцовых уладаў.

Зварот Лапіцкіх зьвязаны з тым, што адміністрацыя гімназіі № 1 і адміністрацыя гораду не забясьпечылі ўмовы для навучаньня іх сына, 14-гадовага Янкі Лапіцкага, на беларускай мове.

Янка Лапіцкі ня мае магчымасьці наведваць гімназію і навучаецца самастойна ў хатніх умовах. З гэтай нагоды 10 лютага ў гарадзкім судзе адбылося паседжаньне суду паводле пазову сям’і Лапіцкіх да Жодзінскага гарвыканкаму.

У гэты ж дзень, толькі раніцай, бацькоў Яна пад пагрозаю адміністрацыйнага пакараньня выклікалі на адміністрацыйную камісыю ў справах непаўнагадовых. Але, калі яны зьявіліся туды а 10-ай гадзіне аказалася, што іх там ніхто не чакае. У сьпісах запрошаных адсутнічалі іхныя імёны. А супрацоўнікі камісыі патлумачылі, што напярэдадні ім патэлефанаваў дырэктар Гімназыі № 1 Генадзь Каршун, які папрасіў адмяніць разгляд справы Лапіцкіх, нібыта з тае прычыны, што а 10-й гадзіне ў іх адбудзецца паседжаньне ў судзе.

Насамрэч жа судовае паседжаньне было прызначана для правядзеньня а 15-ай гадзіне. Такім чынам, дырэктар наўмысна дэзынфармаваў сябраў камісыі, мяркуе Аляксей Лапіцкі. Генадзь Каршун таксама паведаміў адміністрацыйнай камісыі, што Янка Лапіцкі наведвае гімназыю й нават удзельнічаў у правядзеньні “Беларускай ялінкі” па-беларуску падчас апошніх навагодніх сьвятаў у Гімназыі №1, што таксама зусім не адпавядае рэчаіснасьці, адзначае Аляксей Лапіцкі”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Бацькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся ў пракуратуру …

09-10.02.2010 Алексей и Светлана Лапицкие из Жодино обратились в Генеральную прокуратуру, а также к министру образования Александру Радькову с заявлением о бездеятельности местных властей.

Обращение Лапицких связаны с тем, что администрация Гимназии № 1 и администрация города не обеспечили условия для обучения их сына, 14-летнего Янки Лаптцкого, на беларуском языке.

Янка Лапицки не имеет возможности посещать гимназию и обучается самостоятельно в домашних условиях. По этому поводу 10 февраля в городском суде прошло заседание суда по иску семьи Лапицких к Жодинскому горисполкому.

В этот же день, только утром, родителей Яна под угрозой административного нарушения вызвали на административную комиссию по делам несовершеннолетних. Но, когда они явились туда к 10-ти часам оказалось, что их там никто не ждёт. В списках приглашенных отсутствовали их имена. А сотрудники комиссии пояснили, что накануне им позвонил директор Гимназии № 1 Геннадий Коршун, который попросил отменить рассмотрение дела Лапицких, якобы с той причины, что в 10-ть часов у них будет проходить заседание в суде.

На самом же деле судебное зседание было назначено на 15-ть часов. Таким образом, директор умышленно дезинформировал членов комиссии, полагает Алексей Лапицкий. Геннадий Коршун также сообщил административной комиссии, что Янка Лапицкий навещает гимназию и даже участвовал в проведении “Беларуской Ёлки” по-беларуски во время последних новогодних праздников в Гимназии №1, что также совсем не соответствует действительности, отмечает Алексей Лапицкий”.

Паводле Радыё «Свабода»,

Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>