2010 17/02
ПРЭСА

ПРЭСА

Ацэньваючы ролю сродкаў масавай інфармацыі пры асьвятленьні правядзеньня выбарчых кампаніяў, старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што “дзяржаўныя СМІ маюць права на крытыку апазыцыйных кандыдатаў падчас выбараў”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Пры гэтым яна забылася дадаць, што такой жа крытыцы могуць падвяргацца і кандыдаты ад улады, каб забяспечыць дэмакратычны падыход і прадставіць усім роўныя ўмовы.

Асноўным прынцыпам працы СМІ не толькі падчас выбарчай кампаніі, але і падчас штодзённай працы павінен заставацца прынцып дэмакратычнасці. Дзяржаўная прэса, як больш масавая, павінна прадстаўляць роўныя правы і магчымасці для выступу і выказвання свайго пункту гледжання ўсім кандыдатам, лічыць вядомы палітолаг Віктар Чарноў.

– У рамках часавага эфіру ці газетнай плпшчы ўсе кандыдаты могуць у роўнай ступені выказаць свае меркаванні і погляды, нягледзячы на палітычную прыналежнасць, – заўважыў палітолаг. – Неабходна прадастаўляць аднолькавыя магчымасці доступу да СМІ і выступу ў іх усім кандыдатам.

“Журналіст можа мець свой пункт гледжання і выказваць яе ў прэсе, але гэта не значыць, што трэба ператвараць друк у трыбуну для палівання брудам апанентаў. У цяперашняй жа палітычнай сітуацыі ў Беларусі дзяржСМІ становяцца ў апазіцыю да апазіцыйных кандыдатаў, і гэта ўжо проста смешна”, — дадаў Віктар Чарноў.

Дзяржаўная прэса ў ідэале павінна захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўраду, і прадстаўляць роўныя ўмовы для ўсіх палітыкаў. Тым не менш, беларускія дзяржСМІ фактычна выступаюць рупарам волевыяўлення ўлады і дыктуюць яе ўмовы на сваіх старонках, лічыць палітолаг.

– Кіраўнік ЦВК, на мой погляд, наогул не павінна была рабіць заяў з нагоды працы прэсы, – заўважыў Віктар Чарноў. – Паколькі яе выказванні могуць успрымацца і расцэньвацца як загад да дзеяння. У Беларусі на гэты конт няма ніякіх заканадаўчых рамак. Ніхто не адсочвае выканання роўнасці ў прадастаўленні кандыдатам часу і аб’ёму для выступу ў СМІ падчас перадвыбарнай кампаніі. Ёсць выдатная фраза: “Лекам ад злоўжывання свабодай слова можа быць толькі яшчэ большая свабода слова”. Так, можа, даць людзям магчымасць дыскутаваць і выказвацца? Магчыма, і з’явіцца ў выніку нейкая праўда.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


ГосСМИ во время избирательной кампании: мнение эксперта

Оценивая роль средств массовой информации при освещении проведения избирательных кампаний, глава белорусского Центризбиркома Лидия Ермошина заявила, что «государственные СМИ имеют право на критику оппозиционных кандидатов во время выборов».

При этом она забыла добавить, что такой же критике могут подвергаться и кандидаты от власти, чтобы обеспечить демократический подход и предоставить всем равные условия.

Основным принципом работы СМИ не только во время избирательной кампании, но и в процессе ежедневной работы должен оставаться принцип демократичности. Государственная пресса, как более массовая, должна предоставить равные права и возможности для выступления и высказывания своей точки зрения всем кандидатам, считает известный политолог Виктор Чернов.

– В рамках временного эфира или газетной площади все кандидаты могут в равной степени высказать свои соображения и взгляды, невзирая на политическую принадлежность, – заметил политолог. – Необходимо предоставлять одинаковые возможности доступа к СМИ и выступления в них всем кандидатам.

«Журналист может иметь свою точку зрения и высказывать ее в прессе, но это не значит, что нужно превращать печать в трибуну для поливания грязью оппонентов. В нынешней же политической ситуации в Беларуси госСМИ становятся в оппозицию к оппозиционным кандидатам, и это уже просто смешно», — добавил Виктор Чернов.

Государственная пресса в идеале должна сохранять нейтралитет по отношению к правительству, и предоставлять равные условия для всех политиков. Тем не менее, белорусские госСМИ фактически выступают рупором волеизъявления власти и диктуют ее условия на своих страницах, считает политолог.

– Глава ЦИК, на мой взгляд, вообще не должна была делать заявлений по поводу работы прессы, – заметил Виктор Чернов. – Ведь ее высказывания могут восприниматься и расцениваться как приказ к действию. В Беларуси на этот счет нет никаких законодательных рамок. Никто не отслеживает соблюдения равенства в предоставлении кандидатам времени и объема для выступления в СМИ в ходе предвыборной кампании. Есть замечательная фраза: «Лекарством от злоупотребления свободой слова может быть только еще большая свобода слова». Так, может, дать людям возможность дискутировать и высказываться? Возможно, и появится в итоге какая-то истина.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>