2010 24/02
Юры Шары, Жодзінскі выканкам

Юры Шары, Жодзінскі выканкам

24.02.2010 за 09-00 да 10-00 праводзілася паседжаньне Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму, на якой прысутнічалі выкліканыя пад пагрозаю адміністрацыйнага пакараньня бацькі беларускамоўнага гімназыста, Янкі Лапіцкага, які дзеяньнямі выканаўчае ўлады ў Жодзіне страціў магчымасьць працягваць адукацыю ў Жодзінскай гімназыі №1 па-беларуску.

Адметным было, што на гэты раз у зале паседжаньня прысутнічалі прадстаўнікі школы – клясная кіраўніца Яна,  Натальля Макарчык, а таксама кіраўніцтва выканкаму. У той жа час адсутнічаў дырэктар Гімназыі №1, Генадзь Каршун, да якога былі канкрэтныя пытаньні. Справа ў тым, што ён непасрэдна, не прадстаўляючы заяўнікам аніводнага адказу на іхныя пісьмовыя звароты ў 2009 годзе, праігнараваў Пастанову №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009 й фактычна ўласным загадам спыніў далейшае навучаньне ў гімназыі Янкі Лапіцкага па-беларуску …

У скаладзе камісыі запрошанымі адзначаюць наступныя ўдзельнікі паседжаньня: першы намеснік старшыні Жодзінскага выканкаму, Юры Шары, старшыня ГАА, Яўген Гарыд, прадстаўнік ГАЎС Хамэнкоў, Людміла Музычэнка (адміністрацыя сацыяльнага дзіцячага цэнтру), дэпутат Жодзінскага гарсавету, Аляксандар Бараноўскі, прадстаўніца ГАА, Лідзія Самусевіч, старшыня камісыі, Натальля Ларчанка, сакратарка, Ірына Данілава,  …

Напачатку паседжаньня старшыня Натальля Ларчанка адмовіла запрошаным на разьбіральніцтва бацькам Янкі на іхную прозьбу праводзіць паседжаньне на дзяржаўнай беларускай мове, на якой яны размаўляюць. Яна патлумачыла гэта проста тым, “што паседжаньні Камісыі ў Жодзінскім выканкаме праводзяцца па-расейску” (!?)

Старшыня зачытала афіцыйную вэрсыю па сытуацыі, зь якой вынікала, што праблема з спыненьне навучаньня Яна ў гімназыі палягае ў няправільнай пазыцыі бацькоў Янкі Лапіцкага (беларускамоўнага ад нараджэньня хлапчука), якія (з пункту гледжаньня выканкаму) перашкаджаюць беларускамоўнаму падлетку спакойна працягваць навучаньне ў расейскамоўнай клясе й выконваць прадпісаньне Рашэньня №928 ад 23.06.2009 Жодзінскага выканкаму.

Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія ў адказ на зноў прагучаўшую спробу прымусіць іх адмовіцца ад уласных перакананьняў і Канстытуцыйнага права (навучаць сына на родай мове) у чарговы раз падрабязна выклалі сваю пазыцыю й заявілі пра свае законныя патрабаваньні. (гл. далучаны гукавы запіс)

Выкладаньне пазыцыі, без рэагаваньня старшыні Камісыі (якая параводзіла паседжаньне) шмат разоў перапынялася рэплікамі й пытаньнямі міліцыянта Хамэнкова, які выказваў нецярплівасьць да выказваемай пазыцыі, пачынаў камэнтаваць выказваньні, перабіваць прамоўцу пытаньнямі … Запыты да старшыні, з прозьбаю карэктна весьці паседжаньне й выконваць належны парадак у зале, не давалі выніку. Аляксей Лапіцкі вымушаны быў самастойна ўчасе прамовы абараняць сваё права на выказваньне ўласных поглядаў і перакананьняў, выкладаньне фактаў парушэньня кіраўніцтвам дзяржустановаў у Жодзіне дзейснага заканадаўства й Канстытуцыі, Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ня гледзячы на ўсе прагучаўшыя аргумэнты, веданьне пазыцыі сямьі Лапіцкіх па дадзенаму пытаньню, старшыня Жодзінскага ГАА, Яўген Гарыд у чарговы раз выказаў настойлівае патрабаваньне на працяг навучаньня Яна ў складзе расейскамоўнае клясы. Ён выказаў упэўненасьць, што дзейснае сёньня рашэньне (рэд.: відавочна дыскрымінацыйнае, якім забаронена паўнавартаснае беларускамоўнае гімназычнае навучаньне падлетка ў Гімназыі №1) – можна адмяніць толькі праз суд (!?) і, што за адмову ад прывядзеньня Яна ў расейскамоўную клясу, бацькі могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўных мераў пакараньня (папярэджваньняў, штрафаў) …

У адказ прагучала пярэчаньне Аляксея Лапіцкага, што падобная заява – дэзынфармуе сябраў камісыі. Бо рашэньне выканкаму па прапанове Камісыі можа адмяніць сам жа выканкам, як гэта было зроблена ў адносінах да рашэньня ад 2005 году, якім беларускамоўнае навучаньне Янкі ў Гімназыі №1 было ўзноўлена й вучань пасьпяхова вучыўся на роднай мове да новай адмены дадзенага палажэньня дзейсным сёньня дыскрымінацыйным актам ад 23.06.2009 года.

У выніку дыскусыі, у часе якой дэпутат Гарсавету А.Бараноўскі выказаў сваё зьдзіўленьне наконт склаўшаеся сытуацыі з спыненьнем беларускамоўнага навучаньня беларускамоўнага падлетка ў Жодзіне (якое нікому не замінала) і выказаўся за тое, каб прапанаваць ад імя Камісыі Жодзінскаму выканкаму – адмяніць адзначанае ўласнае Рашэньне №928.

На прыканцы палемікі, першы намесьнік старшыні выканкаму, Юры Шары, запэўніў бацькоў, што прапануе на разгляд выканкаму канкрэтную прапанову па станоўчым разглядзе існуючага пытаньня з улікам пазыцыі бацькоў. І што ўжо з пачатку наступнага тыдня верагодна поўнае вырашэньне праблемы.

Бацькі з свайго боку выказалі гатоўнасьць працягваць навучаньне сына па-беларуску хоць з заўтрашняга дня. А таксама – спадзяваньне на тое, што новае рашэньне, якое мяркуецца прыняць у працоўным парадку, узновіць нармальны працэс беларускамоўнага навучаньня ў Жодзіскай гімназыі для іхнага сына ў самы бліжэйшы час.

Такім чанам, ня гледзячы на складанасьці ў праходжаньні паседжаньня, вынікі разгляду Янкінага пытаньня Камісыяй па справах непаўнагадовых у Жодзіне – зноў абнадзейваюць. Але, як заўсёды ў такіх выпадках, апошняе слова застаецца за выканкамам.

P/S

Нагадаем, што пазытыўная Пастанова №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009, якой было прадпісана кіраўніцтву ГАА ў 5-ці дзённы тэрмін узнавіць беларускамоўнае навучаньне Янкі ў Гімназыі №1 – ужо ўчасе ейнае рэалізацыі была спынена звычайным указам дырэктара, Генадзя Каршуна, і практычна да канца году не выконвалася.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Итоги Комиссии по делам несовершеннолетних в Жодино – опять обнадёживают. Но последнее слово – за иполкомом …

24.02.2010 за 09-00 к 10-00 проводилось заседание Комиссии по делам непсовершеннолетних Жодинского исполкома, на которой присутствовали вызванные под угрозой административного наказания родители беларускоязычного гимназиста, Янки Лапицкого, который действиями исполнительной власти в Жодино потерял возможность продолжать образование в Жодинской гимназии №1 по-беларуски.

Отличительным было то, что на этот раз в зале заседания присутствовали представители школы – класная руководительница Яна, Наталья Макарчик, а также руководство исполкома. В то же время отсутствовал директор Гимназии №1, Геннадий Коршун, к которому были конкретные вопрсы. Дело в том, что он непосредственно, не представляя заявителям ниединого ответа на их письменные обращения в 2009 году, проигнорировал Постановление №417 Комисии по делам несовершеннолетних Жодинского исполкома от 20.10.2009 года и фактически собственным приказом остановил дальнейшее обучение в гимназии Янки Лапицкого по-беларуски …

В составе комиссии приглашенные туда родители Яна отмечают следующих участников заседания: первый заместитель председателя Жодинского исполкома, Юрий Шарый, председатель ГОО, Евгений Горид, представитель ГОВД Хаменков, Людмила Музыченко (администрация социального детского центра), депутат Жодинского горсовета, Александр Барановский, представительница ГОО, Лидия Самусевич, председатель комиссии, Наталья Ларченко, секретарь, Ирина Данилова,  …

Вначале заседания председатель Наталья Ларчанко отказала приглашенным на разбирательство родителям Янки на их прозьбу проводить заседание на государственном беларуском языке, на котором они разговаривают. Она пояснила это просто тем, “что заседания Комиссии в Жодинском исполкоме проводятся по-русски” (!?)

Председатель зачитала официальную версию  по ситуации, с которой следовало, что проблема с прекращением обучения Яна в гимназии находится в неправильной позиции родителей Янки Лапицкого (беларусскоязычного от рождения мальчугана), которые (с точки зрения исполкома) препятствуют беларускоязычному подростку спокойно продолжать обучение в русскоязычном классе и исполнять предписание Решения №928 от 23.06.2009 Жодинского исполкома.

Алексей и Сьвятлана Лапицкие в ответ на снова прозвучавшую попытку заставить их отказаться от собственных убеждений и Конституционного права (учить сына на его родном языке) в очередной раз подробно изложили свою позицию и заявили про свои законные требования. (см. приложенную звуковую запись)

Изложение позиции, без реагирования председателя Комиссии (которая вела заседание) много раз прерывалось репликами и вопросами милиционера Хаменкова, который высказывал нетерпение в отношении высказываемой позиции, начинал комментировать высказывания, перебивать выступающего вопросами … Обращения к председателю, с прозьбой корректно вести заедание и исполнять надлежащий порядок в зале, не давали результата. Алексей Лапицкий вынужден был самостоятельно во время речи защищать своё право на высказывание собственных взглядов и убеждений, на изложение фактов нарушения руководством госучреждений в Жодино действующего законодательства и Конституции, Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Не смотря на все прозвучавшие аргументы, знание позиции семьи Лапицких по данному вопросу, председатель Жодинского ГОО, Евгений Горид в очередной раз высказал настойчивое требование о продолжении обучения Яна в составе рускоязычного класа. Он высказал уверенность, что действующее сегодня решение (ред.: очевидно дискриминационное, которым запрещенно полноценное беларускоязычное гимназическое обучение подростка в Гимназии №1) – можно отменить только через суд (!?) и, что за отказ от привода Яна в русскоязычный класс, родители в дальнейшем могут быть привлечены к административным мерам наказания (предупреждениям, штрафам) …

В ответ прозвучало возражение Алексея Лапицкого, что подобное заявление – дезинформирует членов комиссии. Ведь решение исполкома по предложению Комиссии может отменить сам же исполком, как это было сделано в отношениях решения от 2005 года, которым беларускоязычное обучение Янки в Гимназии №1 было возобновлено и ученик упешно учился на родном языке до новой отмены данного положения действующим сегодня дискриминационным актом от 23.06.2009 года.

В результате дискуссии, во время которой депутат Горсовета А.Барановский высказал своё удивление насчёт сложившейся ситуации с прекращением беларускоязычного обучения беларускоязычного подростка в Жодино, которое никому не мешало) и высказался за то, чтобы предложить от имени Комиссии Жодинскому исполкому – отменить указанное собственное Решение №928.

В конце полемики, первый заместитель председателя исполкома, Юрий Шарый, заверил родителей, что в рабочем порядке внесёт на рассмотрение исполкома конкретное предложение по положительному рассмотрению существующего вопросас учётом позиции родителей. И что уже с начала следующей недели возможно полное решение праблемы.

Родители со своей стороны высказали готовность продолжать обучение сына по-беларуски хоть с завтрашнего дня. А также – надежду на то, что новое решение, которое предполагается принять в рабочем порядке, возобновит  нормальный процесс беларусскоязычного обучения в Жодинской гимназии для их сына в самое ближайшее время.

Таким образом, не смотря на сложности в прохождении заседания, итоги рассмотрения Янкиного вопроса Комиссией по делам несовершеннолетних в Жодино – опять обнадёживают. Но, как всегда в таких случаях, последнее слово остается за исполкомом.

P/S

Напомним, что позитивное Постановление №417 Комиссии по делам несовершеннолетних Жодинского исполкома от 20.10.2009, которое предписывало руководству ГОО в 5-дневный срок возобновить беларусскоязычное обучение Янки в Гимназии №1 – уже во время его реализации было блокировано указом директора, Геннадия Коршуна, и практически до конца года не исполнялось.

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>