26.02.2010 адбылося звыш ардынарнае й зусім ужо нечаканае здарэньне ў Жодзінскім судзе. Пачыналася ўсё, як звычайна й нічога дзіўнага не чакалася. Аляксей Лапіцкі прыйшоў у суд, каб азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня, якое адбылося 10-11.02.2010 пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк.
Трэба нагадаць, што пазоў у Жодзінскі суд па фактах правапарушэньняў і перашкодаў у навучаньні беларускамоўнага гімназыста, Янкі Лапіцкага, з патрабаваньнем ўзнаўленьня права на адукацыю па-беларуску быў пададзены ягонымі бацькамі 28.12.2009.
Аднак, судзьдзя па патрабаваньні прадстаўніцы выканкаму ў судзе, В.Вэргель, вырашыла не разглядаць пазоў па сутнасьці разам з адзначанымі ў ім відавочнымі фактамі правапарушэньняў з боку адказных службовых асобаў. З спасылкаю на пропуск тэрміну для падачы “скаргі на Рашэньне №928”, якое фігуруе ў шэрагу адзначаных парушэньняў, суд адхіліў і сам пазоў.
Толькі на наступны дзень пасьля абвяшчэньня рашэньня, 12.02.2010 пры азнаямленьні з матэрыяламі справы, Аляксей Лапіцкі атрымаў магчымасьць убачыць зьмест далучанага да справы прадстаўніцай выканкаму працэсуальнага дакумэнту – ліста-патрабаваньня ад 26.05.2009 за № 1-89 -9/271 ад Т. Данілевіч (Менск).
Гэты дакумэнт сьведчыў, што патрабаваньне аб прыняцьці дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 аб закрыцьці беларускамоўнай праграмы й прымусе да расейскамоўнага навучаньня ў Гімназыі №1, было падрыхтаванае сп.Куляшом і зыходзіла ад кіраўніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісы Данілевіч. Менавіта гэтая высокапастаўленая службовая асоба прадпісвала загадчыцы ідэалягічнага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму, Аксане Грышкевіч, ды начальніку Жодзінскага ГАА Яўгену Гарыду (разам з юрыстам Лагвінцом) падрыхтаваць адпаведнае рашэньне …
Дык вось, толькі 26.02.2010, пасьля таго, як касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага суда ад 11.02.2010 была пададзеная 22.02.2010, бацька Янкі ўрэшце атрымаў магчымасьць азнаёміцца з далучаным да справы пратаколам.
Знаёмства з гэтым дакумэнтам, – адзначыў Аляксей Лапіцкі, – як і чакалася, выклікала шмат непрыемных эмоцыяў і пытаньняў.
– Спатрэбіцца час для неабходнага ўнясеньня адпаведных заўвагаў. Пры гэтым, яшчэ назіралася, што ў справе адсутнічаў пералік дакумэнтаў і нумарацыя старонак. А ўжо зусім нечаканым сталася тое, што пры аглядзе дакумэнтаў у прашытай і фактычна гатовай да адпраўкі ў Менск справе не аказалася адзначанага вышэй працэсуальнага дакумэнту – ліста патрабаваньня сп. Т.Данілевіч у Жодзінскі выканкам.
У сувязі з гэтым, улічваючы, што суд фактычна ўжо зачыняўся, напрыканцы працоўнага дня, Аляксей Лапіцкі зрабіў вусную заўвагу па гэтым факце прысутным сакратаркам і супрацоўніцы канцылярыі, а таксама ўнёс запіс у даведкавы ліст, куды заносяцца адзнакі аб азнаямленьні з матэрыяламі справы (гл. дадатак).
Па факце зьнікненьня дакумэнтаў з справы й па шматлікіх тэндэнцыйных неадпаведнасьцях у пратаколе, Аляксей Лапіцкі вымушаны будзе заяўляць свой рашучы пратэст і ўносіць уласныя адпаведныя заўвагі. Гэтыя відавочныя працэсуальныя парушэньні, як і тыя, што адзначаны ўжо ў пададзенай касацыйнай скарзе, павінны будуць разглядацца калегіяй судзьдзяў у Менскім абласным судзе.
Прыходзіцца канстатаваць, што з Жодзінскага суда зьнікаюць ня толькі падсудныя ўчасе судовых працэсаў (у мінулым годзе з залы суда тут проста зьбег з пад міліцэйскае варты падсудны), але й значныя працэсуальныя дакумэнты зь некаторых судовых справаў!
Так і жывем, азіраючыся … Як бы чаго не выйшла! А высока … пастаўленыя над НАРОДАМ службоўцы, тым часам – пьюць шампанскае …!??
*
*
(Паведамленьне, рас.)
26.02.2010 произошло сверх ординарное и совсем уже неожиданное происшесдствие в Жодинском суде. Начиналась всё, как обычно и ничего удивительного не ожидалось. Алексей Лапицкий пришел в суд, чтобы ознакомиться с протоколом судебного заседания, которое прошло 10-11.02.2010 под председательством судьи Татьяны Троцюк.
Необходимо напомнить, что иск в Жодинский суд по фактам правонарушений и препятствий в обучении беларускоязычного гимназиста, Янки Лапицкого, с требованием возобновления права на образование по-беларуски был подан его родителями 28.12.2009. Однако, судья по требованию представительницы исполкома в суде, В.Вергель, решила не рассматривать иск по существу вместе с отмеченными в нём очевидными фактами правонарушений со стороны ответственных служебных лиц. С ссылкой на пропуск срока для подачи “жалобы на Решение №928″, которое фигурирует в ряде заявленных нарушений, суд отклонил и сам иск.
Только на следующий день после оглашения решения, 12.02.2010 при ознакомлении с материалами дела, Алексей Лапицкий получил возможность увидеть содержание присоединенного к делу представительницей исполкома процессуального документа – листа-требования от 26.05.2009 за № 1-89 -9/271 от Т. Данилевич (Менск).
Этот документ свидетельствовал, что требование о принятии дискриминационного Решения №928 о закрытии беларусскоязычной программы и принуждении к рускоязычному обучению в Гимназии №1, было подготовлено гп. Кулешом и исходила от руководительницы Главного упраўления образования Миноблисполкома, Таисы Данилевич. Именно это высокопоставленное служебное лицо предписывало заведующей идеологического отдела Жодинского исполкома, Оксане Гришкевич, и начальнику Жодинского ГОО Евгению Гориду (вместе с юристом Логвинцом) подготовить соответствующее решение …
Так вот, только 26.02.2010, после того, как кассационная жалоба на решение Жодинского суда от 11.02.2010 была подана 22.02.2010, отец Янки наконец получил возможность ознакомиться с приобщённым к делу протоколом.
Знакомство с этим документом, – отметил Алексей Лапицкий, – как и ожидалось, вызвало множество неприятных эмоций и вопросов.
– Понадобится время для необходимого внесения соответствующих замечаний. При этом, ещё наблюдалось, что в деле отсутствовал перечень документов и нумерация страниц. А уже совсем неожиданным стало то, что при осмотре документов в прошитом и фактически готовом к отправке в Минск деле не оказалось отмеченного выше процессуального документа – листа требования Т. Данилевич в Жодинский исполком.
В связи с этим, учитывая, что суд фактически уже закрывался, в конце рабочего дня, Алексей Лапицкий сделал устное замечание по этому факту присутствующим секретаршам и сотруднице концелярии, а также внёс запись в справочный лист, куда заносятся пометки об ознакомлении с материалами дела (см. дополнение).
По факту исчезновения документов из дела и по многочисленным тенденциозных несоответствиям в протоколе, Алексей Лапицкий вынужден будет заявлять свой решительный протест и вносить собственные соответствующие замечания. Эти очевидные процессуальные нарушения, как и те, что отмечены уже в поданной кассационной жалобе, должны будут рассматриваться коллегией судей в Минском областном суде.
Приходится констатировать, что из Жодинского суда исчезают не только подсудимые во время судебных процессов (в прошлом году из зала суда здесь совершил побег из-под милицейского охранения подсудимый), но и значимые процессуальные документы из некоторых судебных дел!
Так и живем, оглядываясь … Как бы чего не вышло! А высоко … поставленные над НАРОДОМ чиновники, тем временем – пьют шампанское …!??
*
*
ДАДАТАК
Падсудны, які зьнік з залы суда ў Жодзіне (2009)
Дакумэнт, які зьнік з матэрыялаў справы ў Жодзіне (2010)
Запіс у матэрыялах справы па факце зьнікненьня дакумэнту
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
Алесь Вольны,
by.prava-by.info