У Беларусі праводзіцца набор для ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Клюб маладога праваабаронцы». Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных установаў.
Праграма арганізаваная моладзевай прафзьвязнай групай «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных праваабаронцаў.
Мэта праекту — падвысіць узровень праўнай культуры студэнцкае моладзі й прыцягнуць яе да праваабарончае дзейнасьці. Удзельнікі праграмы азнаёмяцца з канцэпцыяй правоў чалавеку й мэханізмамі іхнае абароны. У рамках клюбу будзе мадэлявацца праца Камітэту ААН па правах чалавеку.
Праект разлічаны на тры месяцы, з сакавіка па травень 2010 года. Ён уключае правядзеньне трох сэмінараў, пасьля якіх удзельнікі клюбу зоймуцца распрацоўкай грамадзкай праваабарончай кампаніі.
Першы сэмінар заплянаваны на пачатак сакавіка. У якасьці трэнэраў выступяць удзельнікі Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху з Варонежу (Расея).
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Студентов приглашают в «Клуб молодого правозащитника»
В Беларуси проводится набор для участия в образовательной программе «Клуб молодого правозащитника». К участию в проекте приглашаются студенты высших и средних специальных заведений.
Программа организована молодежной профсоюзной группой «Студэнцкая Рада» при поддержке белорусских и международных правозащитников. Цель проекта — повысить уровень правовой культуры студенческой молодежи и привлечь ее к правозащитной деятельности. Участники программы ознакомятся с концепцией прав человека и механизмами их защиты. В рамках клуба будет моделироваться работа Комитета ООН по правам человека.
Проект рассчитан на три месяца, с марта по май 2010 года. Он включает проведение трех семинаров, после которых участники клуба займутся разработкой общественной правозащитной кампании.
Первый семинар запланирован на начало марта. В качестве тренеров выступят участники Международного молодежного правозащитного движения из Воронежа (Россия).
Паводле “Белорусские новости”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info
One thought on “Студэнтаў запрашаюць у «Клюб маладога праваабаронцы»”