2010 04/03
дзіўная справа №2-10-2010

Справа №2-10-2010 (12.02.2010 - да зьнікненьня зь яе дакумэнту)

Інфармацыя па справе аб абароне права на адукацыю беларускамоўнага вучня,  Янкі Лапіцкага, не прадстаўляецца кіраўніцтвам Гімназыі №1, але … Але, сэнсацыйнае зьнікненьне важнага працэсуальнага дакумэнту з судовае справы па гэтым пытаньні – таксама інфармацыя!

12.02.2010, пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы №2-200-2010 у судзе, Аляксей Лапіцкі, які абараняе права ўласнага 14-гадовага сына Яна працягваць навучаньне ў Гімназыі №1 горада Жодзіна на роднай мове, наведаў кіраўніцтва Гарадзкога Адзьдзелу Адукацыі й зрабіў спробу азнаёміцца там з дакумэнтамі ГАА, датычнымі парушэньня ягонага Кнстытуцыйнага права на выбар тыпу й мовы адукацыі.

Ягоны запыт сустрэў нэрвовую рэакцыю намесьніка кіраўніка ГАА, Віталя Шульжыка. Апошні адмовіўся прастаўляць інфармацыю для азнаямленьня ды ў грубай форме запатрабаваў, каб Аляксей Лапіцкі пакуінуў ягоны кабінэт. Бацьку Янкі прыйшлось размаўляць на гэты конт ужо з загадчыкам ГАА, Яўгенам Гарыдам. Але той адмовіўся прымаць нейкія меры па паводзінах падначаленага Шульжыка й прадстаўляць інфармацыю для азнаямленьня.

Для гэтага спатрэбілася зрабіць пісьмовую заяву, на якую начальнік ГАА абяцаў даць адказ напрацягу двух тыдняў. Адказ зьявіўся толькі 03.03.2010, аж праз 19 дзён і зь ягонага зьместу вынікала “шмат чаго цікавага”: 1) што ён быў складзены 26.02.2010 (пры гэтым на капэрце паштовыя штампы з датамі адпраўленьня адсутнічалі); 2) што ў Жодзінскага ГАА фактычна няма дакумэнтаў, датычных закрыцьця беларускамоўнае клясы ў Гімназыі №1 (!?); 3) самае ж цікавае тое, што службовец В.Шульжык па заяве Аляксея Лапіцкага, які вымушаны быў пісаць “тлумачальную” да свайго непасрэднага кіраўніка, нічога ня здолеў прыдумаць у сваё апраўданьне, як абвінаваціць наведвальніка ў “нецэнзурнай лексыцы” …(!?)

Аляксей Лапіцкі на гэты конт адзначыў:

– Для службоўцаў падобнага кшталту, новай ідэалягічнай загартоўкі, такіх вось БРСМаўскіх ваяроў за “кабінэтны спакой”, зхлусіць у сваё апраўданьне (абы мякка сядзелася ў высокім крэсьле), аказваецца, няма аніякай праблемы … Цынічны паклёп на апанэнта, калі зусім няма чым прыкрываць уласнае хамства, сярод мясцовае намэнклятуры становіцца ўжо надта папулярным. Яны так сябе разбэшчана й паводзяць, бо ўпэўненыя, што “там”-  заўсёды прыкрыюць. Тым больш, калі справа ідзе пра абарону “гонару” заўсёды ідэалягічна-правільна зашпіленага на ўсе гузікі “зялёна-чырвонага мундыру”. Ну сапраўды, ідэалягічны адзьдзел толькі гэтым і можа прыкрыць сваю глябальную, безнадзейна банальную правінцыйнасьць ды вузкалобы дэбеларусызаваны стан сьвядомасьці. Дык вось і тут, мабыць, зусім нядоўга думалі, што напісаць …, і хутка знайшлі “казла” … ў “агародзе … свайго ўласнага бездакорнага сумленьня”.

– Безвынікова скончыўся паход па інфармацыю таксама ў Гімназыю №1 у Жодзіне. Пакінутая там заява – таксама, “загадала доўга чакаць” на яе адказу… Калі з ГАА хоць нешта паступіла праз 19 дзён (!?). Дык з Гімназыі №1 па запыту аб прадстаўленьні даумэнтацыі – і сёньня “поўны штыль” …

- Аднак, вось у Жодзінскім судзе 12.02.2010, учасе знаёмства з дакумэнтацыяй, усё ж высьветліць атрымалася дастаткова шмат чаго. Па-першае, пратаколу ў справе не аказалася. Па-другое, быў агледжаны належным чынам адзін вельмі цікавы працэсуальны дакумэнт, зь якім адбылася потым цэлая, ледзь ні крымінальная гісторыя. Гэта быў ліст-прадпісаньне ад Т.Данілевіч у Жодзінскі выканкам, які ўзгадваўся й далучаўся да справы разам зь пісьмовымі тлумачэньнямі прадстаўніцаю Жодзінскага выканкаму ў зале судовага паседжаньня 10.02.2010. Дык вось, гэты працэсуальны дакумэнт у далейшым проста зьнік з матэрыялаў справы (!?). І важна тое, што яго зусім не прадстаўлялі для азнаямленьня боку заяўнікоў па пазове сваечасова – у зале суда, да моманту вынясеньня рашэньня 11.02.2010.

***

Такім чынам, што ж уяўляў сабою ліст-прадпісаньне ў бок старшыні Жодзінскага выканкаму, Васіля Грышчанкі, ад кіраўніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісы Данілевіч? Менавіта ён быў з увагаю прачытаны й скапіяваны Аляксеем Лапіцкім (ўласнымі сіламі) у будынку суда першы раз толькі 12.02.2010, ужо пасьля вынесенага й абскарджваемага ў касацыйным парадку адмоўнага рашэньня судзьдзі Тацяны Трацюк.

Аказалася, што сам дакумэнт сапраўды ўтрымлівае дастаткова інфармацыі для таго, каб быць самастойна разгледжаным на прадмет правамернасьці ў любой, нават “самай вялікай судовай зале” … Ён высьветляе схаваныя дагэтуль мэханізмы прыняцьця падобных рашэньняў і паказвае, што тыя, каго называлі ў судзе горада Жодзіна “вышэйшай інстанцыяй” у працэсе абскарджваньні Рашэньня № 928 Жодзіснкага выканкаму – зьяўляюцца, фактычна, саўдзельнікамі альбо нават замоўцамі дазенае дыскрымінацыйнае пастановы! Сапраўды, актуальным ёсьць пытаньне для тых, хто з спадзяваньнем на праўду шукае абароны й істыны ў тых, “хто зьверху” … : “А судзьдзі – хто?!”

І калі б працэдура судовага паседжаньня была выканана, а заяўнікі маглі б сваечасова азнаёміцца са зьместам дадзенага патрабаваньня ў зале судовага паседжаньня, яны б мелі магчымасьць зьмяніць ход дадзенага працэсу й адпаведна паўплываць на канчатковы вынік …

Па сутнасьці, у адзначаным дакумэнце ад 26.05.2009 за №1-89-9/271, які быў падрыхтаваны сп. Куляшом і падпісаным Т.Данілевіч, адказваючы на зварот В.Грышчанкі ад 14.05.2009 за №326/01-21, скіраваны ў Менск “па пытаньні навучаньня на беларускай мове навучэнца ГУА “Гімназыя №1 г.Жодзіна” Лапікага Яна …”, начальніца ўпраўленьня адукацыі зь Менску непасрэдна абавязвае кіраўніка Жодзінскай “вэртыкалі” спыніць беларускамоўнае навучаньне. Яна адзначае, што “у мэтах працягу навучаньня й сацыялізацыі Лапіцкага Яна ў грамадзтва …, улічваючы значныя выдаткі з сродкаў гарадзкога бюджэту, … вам неабходна прыняць рашэньне аб спыненьні функцыяваньня дадзенае клясы”.

Аднак ёсьць яшчэ адно вядомае выказваньне … – “шукай – і знойдзеш, грукайся – і табе адчынена будзе” …

Прыкладна так, зусім немудрагэліста, гучыць тая істына … й той закон, які ня гледзячы ні на што, працуе й перамагае цемру хлусьні й здрады, невуцтва й цемрашальства, панаваньня хамінаў у нашым жыцьці …, адкрывае дзьверы ад сэрца да сэрца, ад сьвятла да сьвятла … на нашым шляху да істыны й выратаваньня …, да ўласнага й адзінага для ўсіх храму ўсё перамагаючай і бязконцай любові.

ДАДАТКІ:
1) Копія ліста-прадпісаньня Т.Данілевіч у бок старшыні Жодзінскага выканкаму ад 26.05.2009 з далейшымі распараджэньнямі па падрыхтоўцы дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 аб закрыцьці навучаньня на роднай мове (беларускай) і прымусе да навучаньня на замежнай (расейскай, прынятай у якасьці другой дзяржаўнай мовы ў Беларусі);
2) Копія заявы ад 12.02.10 да кіраўніка ГАА;
3) Копія адказу ад 26.02.10 кіраўніка ГАА …;
4) Заявы-пратэсты (у Мінюст, да старшыні суда й пракуратуру) па факце зьнікненьня працэсуальнага дакумэнту з судовае справы №2-200-2010 у Жодзінскім гарадзкім судзе;
5) Заўвагі на пратакол ад 03.03.2010, які зьявіўся ў справе й аглядаўся 26.03.2010, пасьля падачы Касацыйнай скаргі ад 22.02.2010;
6) Заява-запыт па азнаямленьне з дакумэнтамі ў Гімназыю №1 (без адказу на 04.03.2010)

У адказ на заяву - поўнае маўчаньне

У адказ на заяву - поўнае маўчаньне

Алесь Вольны,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

2 thoughts on “Інфармацыя па справе ў Жодзіне не прадстаўляецца альбо проста зьнікае. А судзьдзі – ХТО!?”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>