2008 08/11

Іван ШылаСудзьдзя Вольга Пракаповіч адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога аддзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана.

Салігорскі суд сёньня разглядаў заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога аддзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічаў на судзе, паведаміў “Свабодзе”, што было заслухана патрабаваньне заяўніка, а пасьля суд апытаў некаторых сьведак:

“Прадстаўнікі афіцыйнага боку нязгодныя з патрабаваньнямі скаргі. Адпаведна яны лічаць, што дзейнічалі правільна, калі адлічылі Івана Шылу са школы. Пры гэтым спасылаюцца на статут школы і на пункты правілаў распарадку ў школе, а таксама палажэньня аб агульнаадукацыйных і сярэдніх школах. Прадстаўнікі аддзелу адукацыі даводзяць, што ў асобных выпадках вучань, які дасягнуў 15-гадовага ўзросту, можа быць адлічаны са школы за грубае парушэньне ім дысцыпліны і распарадку”.

Намесьнік старшыні “Маладога Фронту” Іван Шыла быў выключаны са школы ў красавіку, за дзень да апошняга іспыту — па ангельскай мове.

Валянцін Стэфановіч лічыць, што менавіта палітычная прыхільнасьць Івана Шылы да апазыцыі — галоўная прычына ягонага перасьледу:

“Як праваабаронцы мы лічым, што ўсё-ткі тут назіраюцца прыкметы дыскрымінацыйнага падыходу. Я, да прыкладу, гутарыў са шмат кім з дырэктараў школаў. Ніхто зь іх не заявіў пра адлічэньні. Наадварот, нават самых горшых вучняў даводзяць да заканчэньня вучобы. А калі слухаю гэты працэс, у мяне складаецца ўражаньне, што ня ўсё тут зьвязана менавіта з пропускамі заняткаў. Іван Шыла ня быў выдатнікам, але ж звычайным сярэднім вучнем. І ня горшым зь іх, а нават лепшым”.

У чэрвені пэдагагічная рада СШ № 4 дапусьціла моладзевага актывіста да іспытаў, але на патрабаваньне зь Менску пры паўторным галасаваньні рада прыняла рашэньне аб выключэньні. Дырэктарка школы Вольга Сянькова напісала на знак пратэсту заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, а яе намесьніца па выхаваўчай працы Алена Семчанкова была звольненая за “дрэнную працу”.

Івану Шылу патлумачылі, што ён можа зьвярнуцца з заявай на здачу іспытаў экстэрнам у чэрвені.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Судья Ольга Прокопович отклонила заявление Владимира Шилы с требованием к городскому отделу образования признать незаконным исключение с солигорской СШ № 4 его сына Ивана.

Солигорский суд сегодня рассматривал заявление Владимира Шылы с требованием к городскому отделу образования признать незаконным исключение с солигорской СШ № 4 его сына Ивана.

Правозащитник Валентин Стефанович, который присутствовал на суде, сообщил “Свободе”, что было заслушано требование заявителя, а после суд опросил некоторых свидетелей:
“Представители официальной стороны несогласны с требованиями жалобы. Соответственно они считают, что действовали правильно, когда отчислили Ивана Шилу со школы. При этом они ссылаются на устав школы и на пункты правил распорядка в школе, а также положения об общеобразовательных и средних школах.

Представители отдела образования утверждают, что в отдельных случаях ученик, который достиг 15-летнего возраста, может быть отчислен со школы за грубое нарушение им дисциплины и распорядка”.

Заместитель председателя “Маладога Фронту” Иван Шила был исключён из школы в апреле, за день до последнего экзамена – по английскому языку.

Валентин Стефанович считает, что именно политическая приверженность Ивана Шилы к оппозиции – главная причина его нового преследования:

“Как правозащитники мы считаем, что всё-таки тут наблюдаются признаки дискриминационного подхода. Я, к примеру, беседовал с многими директорами школ. Никто из них не заявил про отчисления. Наоборот, даже самых худших учеников доводят до окончания учебы. А когда слушаю этот процесс, у меня складывается впечатление, что не всё здесь связано именно с пропусками занятий. Иван Шила не был отличником, но обычным средним учеником. И не худшим из них, а даже лучшим”.

В июне педагогический совет СШ № 4 допустил молодежного активиста к экзаменам, но на требование с Минска при повторном голосовании совет принял решение о исключении.

Директор школы Ольга Сенькова написала в знак протеста заявление оь увольнении по собственному желанию, а ее заместитель по воспитательной работе Елена Семченкова была уволена за “плохую работу”.

Ивану Шиле пояснили, что он может обратиться с заявлением на сдачу экзаменов экстерном в июне.

Вячаслаў Кулік, 31.10.2008

Паводле Радыё Свабода,
падрыхтаваў Алесь Лета,
Licviny-INFA

4 thoughts on “Выпускныя іспыты — праз суд?”

  1. Zippo says:

    Действия не всегда приносят счастье! но не бывает счастья без действия=)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>