2010 03/03
Анатоль Шумчанка, РГА "Пэрспэктыва"

Анатоль Шумчанка

РГА “Пэрспэктыва” сутыкнулася з арыгінальнай трактоўкай канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоду сходаў.

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднанне “Пэрспэктыва” працягвае змаганьне за захаваньне дробнарозьнічнай гандлёвай сеткі (шапікаў і павільёнаў) у Віцебску.

З словаў лідэру арганізацыі Анатоля Шумчанкі, гаворка ідзе ўжо ня толькі аб вынятцы з кіёскаў піва ды іншых слабаалькагольных напояў – управа будаўніцтва й архітэктуры горада мае намер ліквідаваць усю дробную розьніцу ў цэнтры гораду (больш 50% усіх шапікаў і павільёнаў), а затым і ў астатніх раёнах гораду.

– Пасьля безвыніковай сустрэчы ў Віцебскім гарвыканкаме з службоўцамі, мы вырашылі адрэагаваць на чынавенскую самаўпраўнасьць у крэсах праўнага поля – падаць заяўку на мітынг, – паведаміў у інтэрвію “МЫ” Анатоль Шумчанка.

Як атрымалася, кажа лідар “Пэрспэктывы”, правядзеньне мітынгу ў Менску й Віцебску – гэта “дзьве вялікія розьніцы”.

– Мы накіраваліся ў ідэалягічны адзьдзел Віцебскага гарвыканкаму, паразмаўлялі з ягоным кіраўніком, які нам уручыў рашэньне аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, прынятае ўлетку 2009 года. Прачытаўшы яго, мы адразу ж пацікавіліся, ці праводзіў хто-небудзь акцыю па гэтым рашэньні. Адказ быў адмоўным. Да канца дня мы зразумелі, чаму.

З словаў Анатоля Шумченкі, у Віцебску да заявы аб правядзеніні мітынгу ягоныя арганізатары павінны адразу ж прыкласьці складзеныя дамовы з мясцовымі праваахоўнікамі, мэдыкамі й камунальнікамі.

– Любы нармалёвы чалавек скажа: а як можна прыкласьці дамовы да таго, што яшчэ не дазволенае? Пры гэтым, самі праваахоўнікі толкам ня разумеюць сутнасьці рашэньня гарвыканкаму. Нам прыйшлося пабываць і ў Першамайскім РУНС Віцебску, і ў бугальтэрыі УНС аблвыканкаму. Потым, пасьля доўгіх нарадаў, нас адправілі ў адзьдзел прафіляктыкі. Там нам таксама не дапамаглі, сказаўшы, што трэба спачатку напісаць зварот на імя начальніка ЎНС аблвыканкаму, а ён “расьпіша, што нам рабіць”.

Як адзначыў Шумчанка, наступныя словы прадстаўніка праваахоўных ворганаў “увялі прадпрымальнікаў у лёккі шок”.

– Нам сказалі, што ўсе гэтыя паслугі – платныя. Гэта значыцца, мы павінны аплачваць правядзеньне мітынгу – гарантаванае Канстытуцыяй права? Гэта ж не камэрцыйнае мерапрыемства. Але на гэта нам у адзьдзеле прафіляктыкі ЎНС аблвыканкаму чалавек у форме адказаў: “Мітынг – гэта камэрцыйнае мерапрыемства!”. І дадаў, што ў залежнасьці ад таго, колькі будзе на мітынгу людзей, мы будзем павінны аплаціць гадзіну працы кожнага міліцыянэра, зьмешчанага тут на службе па ахове парадку. Больш таго, нам было сказана, што мы павінны пайсьці ва ўправу гандлю гарвыканкаму і ўзгадніць, каб у радыюсе 500 мэтраў ад мітынгу не гандлявалі спіртным. А побач там працуюць рэстаран і крама!

Як кажа Анатоль Шумчанка, гэтае мудрагелістае рашэньне мясцовых уладаў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў робіць немагчымым нават прыблізнае вызначэньне даты мітынгу альбо пікету.

– У Менску мы неаднаразова праводзілі свае акцыі. Падаеш заяўку ў Мінгарвыканкам, чакаеш адмовы альбо дазволу. Пасьля дазволу ўзгодніш меры бясьпекі зь міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнікамі. Вось і ўсё. А тут улада сама штурхае людзей да дзеяньняў, якія будуць расцэненыя як незаконныя. А як чалавеку выказаць свае погляды публічна, калі службоўцы пакідаюць яго без сродкаў да існаваньня? Гэта праўны маразм.

Што тычыцца ліквідацыі дробнай розьніцы, дык Шумчанка называе гэта злачынствам.

– Ва ўмовах эканамічнага крызісу – гэта злачынства. Мясцовыя ўлады сёньня сваімі рукамі ствараюць сацыяльную й эканамічную нестабільнасьць з-за сваіх інтэрасаў. Іншага тлумачэньня, чаму яны падчас крызісу зачыняюць рэнтабельныя малыя прадпрыемствы, ня бачу.

Па ягоным меркаваньні, службоўцы “проста займаюцца лябіяваньнем буйнога гандлёвага бізнэсу, у асноўным расейскага, для якога дробная розьніца – лішнія канкурэнты”.

– Калі ім кажаш, што дробная розьніца – гэта імпульсны гандаль, накіраваны на задавальненьне запатрабаванняў чалавека ў кожны момант (бо ў гіпэрмаркет дзеля жуйкі ня пойдзеш), яны гэтых элемэнтарных рэчаў чамусьці разумець не жадаюць.

Адзначу цікавую пазыцыю віцебскіх падаткавікоў. Калі ім было зададзена пытаньне аб мэтазгоднасьці ліквідацыі шапікаў з эканамічнага пункту гледжаньня, нам адказалі, што гэтае пытаньне яшчэ не пралічвалася, але хуткім часам яны гэта зробяць. Проста дзіўна! Рашэньне ўжо прынятае, а ягоныя наступствы будуць пралічваць потым калі-небудзь.

Што датычыцца наступных дзеяньняў “Пэрспэктывы” у Віцебску, дык, як заяўляе Анатоль Шумчанка, “хуткім часам мы маем намер дамагацца сустрэчы зь кіраўніцтвам аблвыканкаму, бо гарадзкія ўлады нічога не вырашаюць, а толькі выконваюць волю абласной улады”.

*
*
(Паведамдленьне, рас.)

Витебская милиция: Митинг – это коммерческое мероприятие

РОО “Перспектива” столкнулось с оригинальной трактовкой конституционного права граждан на свободу собраний.

Республиканское общественное объединение “Перспектива” продолжает борьбу за сохранение мелкорозничной торговой сети (киосков и павильонов) в Витебске. По словам лидера организации Анатолия Шумченко, речь идет уже не только о изъятии из киосков пива и других слабоалкогольных напитков – управление строительства и архитектуры города намерено ликвидировать всю мелкую розницу в центре города (более 50% всех киосков и павильонов), а затем и в остальных районах города.

– После безрезультатной встречи в Витебском горисполкоме с чиновниками, мы решили отреагировать на чиновничий произвол в рамках правового поля – подать заявку на митинг, – сообщил в интервью “МЫ” Анатолий Шумченко.

Как оказалось, говорит лидер “Перспективы”, проведение митинга в Минске и Витебске – это “две большие разницы”.

– Мы направились в идеологический отдел Витебского горисполкома, поговорили с его руководителем, который нам вручил решение о проведении массовых мероприятий, принятое летом 2009 года. Прочитав его, мы сразу же поинтересовались, проводил ли кто-нибудь акцию по этому решению. Ответ был отрицательный. К концу дня мы поняли, почему.

По словам Анатолия Шумченко, в Витебске к заявлению о проведении митинга его организаторы должны сразу же приложить заключенные договоры с местными правоохранителями, медиками и коммунальщиками.

– Любой нормальный человек скажет: а как можно приложить договоры к тому, что еще не разрешено? При этом сами правоохранители толком не понимают суть решения горисполкома. Нам пришлось побывать и в Первомайском РУВД Витебска, и в бухгалтерии УВД облисполкома. Потом, после долгих совещаний, нас отправили в отдел профилактики. Там нам тоже не помогли, сказав, что нужно сначала написать обращение на имя начальника УВД облисполкома, а он “распишет, что нам делать”.

Как отметил Шумченко, следующие слова представителя правоохранительных органов “повергли предпринимателей в легкий шок”.

– Нам сказали, что все эти услуги – платные. То есть, мы должны оплачивать проведение митинга – гарантированное Конституцией право? Это же не коммерческое мероприятие. Но на это нам в отделе профилактики УВД облисполкома человек в форме ответил: “Митинг – это коммерческое предприятие!”. И добавил, что в зависимости от того, сколько будет на митинге людей, мы будем должны оплатить час работы каждого милиционера, находящегося здесь на службе по охране порядка. Более того, нам было сказано, что мы должны пойти в управление торговли горисполкома и согласовать, чтобы в радиусе 500 метров от митинга не торговали спиртным. А рядышком там стоят ресторан и магазин!

Как говорит Анатолий Шумченко, столь хитроумное решение местных властей о проведении массовых мероприятий делает невозможным даже приблизительное определение даты митинга или пикета.

– В Минске мы неоднократно проводили свои акции. Подаешь заявку в Мингорисполком, ждешь отказа или разрешения. После разрешения согласуешь меры безопасности с милицией, скорой помощью и коммунальщиками. Вот и все. А здесь власть сама толкает людей к действиям, которые будут расценены как незаконные. А как человеку выразить свои взгляды публично, когда чиновники оставляют его без средств к существованию? Это правовой маразм.

Что касается ликвидации мелкой розницы, то Шумченко назвывает это преступлением.

– В условиях экономического кризиса – это преступление. Местные власти сегодня своими руками создают социальную и экономическую нестабильность из-за своих интересов. Другого объяснения, почему они во время кризиса закрывают рентабельные малые предприятия, не вижу.

По его мнению, чиновники “просто лоббируют крупный торговый бизнес, в основном российский, для которого мелкая розница – лишние конкуренты”.

– Когда им говоришь, что мелкая розница – это импульсная торговля, направленная на удовлетворение моментальных потребностей человека (в гипермаркет ради жвачки ведь не пойдешь), они этих элементарных вещей почему-то понимать не хотят.

Отмечу любопытную позицию витебских налоговиков. Когда им был задан вопрос о целесообразности ликвидации киосков с экономической точки зрения, нам ответили, что этот вопрос еще не просчитывался, но в ближайшее время они это сделают. Просто удивительно! Решение уже принято, а его последствия будут просчитывать потом когда-нибудь.

Что касается дальнейших действий “Перспективы” в Витебске, то, как заявляет Анатолий Шумченко, “в ближайшее время мы намерены добиваться встречи с руководством облисполкома, так как городские власти ничего не решают, а лишь исполняют волю областной власти”.

Паводле крыніцы “МЫ”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>